Патрабаванні да краін Усходняга партнёрства для ўдзелу ў праграме
Патрабаванні да краін Усходняга партнёрства для ўдзелу ў праграме
Трэція краіны могуць прыняць удзел у праграме пры ўмове падпісання адпаведных дамоў. Актуальную інфармацыю аб гэтых умовах удзелу можна знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/creative-europe/library/eligibility-organisations-non-eu-countries_en

Падаць заяўку на ўдзел у падпраграме «Культура», якая рэалізуецца ў рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа», могуць арганізацыі з наступных краін Усходняга партнёрства – Грузія, Украіна і Малдова. Паўнавартасны ўдзел трэціх краін у падпраграме «МЕДЫЯ» залежыть ад прывядзення іх заканадаўства ў сферы аўдыявізуалізацыі ў адпаведнасці з еўрапейскімі законамі ў гэтай жа сферы. У адваротным выпадку яны змогуць прыняць удзел у асобных праектах падпраграмы «МЕДЫЯ»: навучанне, фестывалі, фарміраванне аўдыторыі і доступ да рынкаў.

Заяўку на ўдзел у праграме могуць падаваць толькі тыя арганізацыі, якія маюць статус юрыдычнай асобы на працягу двух гадоў.

Арменія, Азербайджан, Беларусь

Партнёрскія арганізацыі з іншых краін Еўрапейскага партнёрства, якія жадаюць прыняць удзел у падпраграме «Культура», могуць уступіць у любы Кансорцыум, састаў якого налічвае мінімальную неабходную колькасць партнёраў, якія маюць права на ўдзел. Для забеспячэння ўдзелу арганізацый з краін Еўрапейскага партнёрства можа быць выдзелена максімум 30% агульнага бюджэту, прадугледжанага для праекта.

Партнёры

«Крэатыўная Еўропа» падтрымлівае міжнародныя абмены і супрацоўніцтва. Каб падаць заяўку на атрыманне фінансавання па такіх каналах як European Networks («Еўрапейскія сеткі»), Cooperation Projects («Праекты ў галіне супрацоўніцтва») і European Platforms («Еўрапейскія платформы») у рамках падпраграмы «Культура», вам неабходна будзе працаваць разам з партнёрамі. Памятайце, самыя моцныя партнёрскія сувязі фарміруюцца з цягам часу і могуць паслужыць платформай для аб'яднання як агульных, так і абсалютна процілеглых мэтаў і творчай практыкі.

Як вы можаце сустрэцца з арганізацыямі-парнёрамі, каб наладзіць з імі супрацоўніцтва?

  • Наведваць мерапрыемствы, прывечаныя стварэнню і ўмацаванню дзелавых сувязяў, фестывалі і канферэнцыі з удзелам міжнародных або еўрапейскіх прадстаўнікоў.

  • Далучыцца да сеткі еўрапейскіх арганізацый. Для азнаямлення са спісам некаторых наяўных сетак націснеце тут.

 

Расказаць сябрам