Падпраграма «Культура»
Падпраграма «Культура»
Падпраграма «Культура», як частка праграмы «Крэатыўнай Еўропы», прадугледжвае развіццё творчых і культурных сектараў.

Тэрміны падачы заявак https://ec.europa.eu/programmes/creative-europe/calls_en 

Для падпраграмы «Культура» прадугледжаны чатыры схемы фінансавання.

1. Падтрымка праектаў у галіне еўрапейскага супрацоўніцтва

Дадзены канал фінансавання забяспечвае найбольшую частку бюджэтных сродкаў для падпраграмы «Культура» і прадугледжвае для самага шырокага спектру арганізацый культурнага профілю з розных еўрапейскіх краін магчымасць супрацоўніцтва па праектах у галіне міжнацыянальных культур, а таксама творчых праектаў:

Катэгорыя 1 – Маламаштабныя праекты супрацоўніцтва

Працягласць праекта

Максімум 48 месяцаў

Апісанне

Праекты міжнацыянальнага супрацоўніцтва

Неабходная колькасць партнёраў

Мінімум 3 партнёра па меншай меры з 3 краін, якія маюць права на ўдзел у праекце*

Аб'ём фінансавання

Максімум 60% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжаных для праекта; да 200 000 еўра на праект

*Па меншай меры адзін партнёр павінен быць зарэгістраваны ў ЕС, ЕАСТ або (які раней меў права на ўдзел у праекце) Швейцарыі

Катэгорыя 2 – Буйнамаштабныя праекты супрацоўніцтва

Працягласць праекта

Максімум 48 месяцаў

Апісанне

Праекты міжнацыянальнага супрацоўніцтва

Неабходная колькасць партнёраў

Па меншай меры з 6 краін, якія маюць права на ўдзел у праекце

Аб'ём фінансавання

Выдзяляецца 50% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжанага для праекта; да 2 млн еўра на праект

2. Падтрымка праектаў у галіне мастацкага перакладу

Дадзены канал фінансавання садзейнічае ажыццяўленню пераклада серыі літаратурных работ з адной еўрапейскай мовы на другую. Расходы на выданне і рэкламу твораў таксама пакрываюцца ў рамках дадзенага канала фінансавання. Ён падзяляецца на дзве катэгорыі:

Катэгорыя 1 – Двухгадовыя праекты

Працягласць праекта

Да 2-х гадоў

Апісанне

Ажыццяўляе падтрымку па перакладу серыі з 3-10 мастацкіх твораў, якія задавальняюць патрабаванням праекта, з адной еўрапейскай мовы на другую

Неабходная колькасць парнёраў

Грант можа прадастаўляцца аднаму выдавецтву або групе выдаўцоў

Аб’ём фінансавання

Максімум 50% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжаных для праекта; да 100 000 еўра на праект

 Катэгорыя 2 – Рамачныя партнёрскія пагадненні 

Працягласць праекта

У 2016 годзе будзе аб'яўлены конкурс на магчымасць заключэння чатырохгадовых рамачных партнёрскіх пагадненняў

Неабходная колькасць партнёраў

Грант можа прадастаўляцца аднаму выдавецтву або групе выдаўцоў

Апісанне

Ажыццяўляе падтрымку па перакладу серыі з 5-10 мастацкіх твораў, якія задавальняюць патрабаванням праекта, з адной еўрапейскай мовы на другую, штогод. Да заяўкі на магчымасць заключэння рамачных партнёрскіх пагадненняў павінен быць прыкладзены план мерапрыемстваў на ўвесь тэрмін дзеяння дагавора

Аб'ём фінансавання

Максімум 50% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжаных для праекта; да 100 000 еўра на праект

3. Падтрымка «Еўрапейскіх сетак супрацоўніцтва»

Дадзены канал фінансавання выкарыстоўваецца для сумеснага фінансавання сетак супрацоўніцтва, якія спрыяюць прафесійнаму ўдасканаленню ў сектары паспродкам сумеснай працы, узаемнага навучання на вопыце калег, абмену і г.д. Плануецца дасягнуць структуравання сектара, таму перавага ў плане падтрымкі будзе аддавацца абмежаванай колькасці сетак супрацоўніцтва з шырокім ахопам і збалансавана па падсектарам. 

Працягласць праекта

У 2016 годзе будзе аб'яўлены конкурс на магчымасць заключэння чатырохгадовых рамачных партнёрскіх пагадненняў (падпісанне якіх чакаецца ў 2017 годзе)

Апісанне

Ажыццяўляе падтрымку структураваным групам арганізацый (сеткам), якія прадстаўляюць культурны і крэатыўны сектары. Еўрапейскія сеткі супрацоўніцтва павінны налічваць мінімум 15 арганізацый-членаў, афіцыйна зарэгістраваных па меншай меры ў 10 розных краінах, якія ўдзельнічаюць у праграме.

Аб'ём фінансавання

Максімум 250 000 еўра ў год. Фінансавае садзеянне ЕС не павінна перавышаць 80% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжаных для праекта. Таму неабходна забяспечыць 20% сустрэчнага фінансавання.

4. Падтрымка «Еўрапейскіх платформаў»

Дадзены канал фінансавання выкарыстоўваецца для сумеснага фінансавання культурных і крэатыўных арганізацый, якія прасоўваюць творчасць і дзейнасць еўрапейскіх аўтараў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва, асабліва таленавітых, праз выключна агульнаеўрапейскія праграмы. Плануецца дасягнуць структуравання сектара, таму перавага ў плане падтрымкі будзе аддавацца абмежаванай колькасці платформаў. 

Працягласць праекта

Працягласць праектаў, выбраных у 2015 годзе, будзе складаць максімум 2 гады. Тэрмін дзейнасці заявак, выбраных у 2017 годзе, будзе складаць максімум 4 гады.

Апісанне

Арганізацыі сфармуюць юрыдычна аформлены каардынацыйны механізм і створаць платформу, якая ўключае мінімум 10 арганізацый-членаў з па меншай меры 10 розных краін, што ўдзельнічаюць у праграме.

Аб'ём фінансавання

Максімум 500 000 еўра ў год. Фінансавае садзеянне ЕС не павінна перавышаць 80% ад агульнага аб'ёму сродкаў, прадугледжаных для праекта па стварэнню платформы. Таму неабходна забяспечыць 20% дадатковага фінансавання.

Падрыхтоўка праекта

Падпраграма «Культура»

Важнейшым крокам у падрыхтоўцы да сумеснага праекта з'яўляецца фарміраванне моцнай каманды партнёраў, або «суарганізатараў», з розных еўрапейскіх краін, жадаючых ажыццяўляць сумеснае супрацоўніцтва ў сілу прычын, якія носяць культурны характар. Разам з афармленнем дакладных пісьмовых дамоўленасцяў вельмі важным з'яўляецца ўстанаўленне цесных працоўных адносінаў паміж суарганізатарамі.

Пры выбары сумеснага культурнага праекта для ўдзелу раім звярнуць увагу на наступныя рэкамендацыі

  • Усталяванне моцных адносін з патэнцыяльнымі арганізатарамі з'яўляецца неабходнай умовай для забеспячэння таго, каб кожны бок у роўнай меры ўдзельнічаў у планаванні праекта і ведаў свае задачы ў рамках праекта. Кожны з бакоў павінен быць упэўнены ў магчымасці кожнага з суарганізатараў выканаць свае грашовыя абавязкі па праекце.

  • Пытанні грошаў і фінансавання праекта павінны адкрыта абмяркоўвацца з самага пачатку. Кожны бок павінен быць упэўнены ў тым, што кожны суарганізатар можа даць грошы, якія ён гатовы ўкласці ў праект.

  • Каб падрыхтоўкай да праекта маглі займацца ўсе суарганізатары, неабходна, каб аператыўныя планы і матэрыялы па праекце былі падрыхтаваны ўжо на ранніх этапах. Сумесная праца суарганізатараў неабходна для таго, каб пазначыць:

    1. канкрэтную мэту свайго калектыўнага праекта;

    2. удзельнікаў, якія жадаюць прыняць удзел у праекце;

    3. мэтавыя аўдыторыі і катэгорыі грамадскасці;

    4. каляндарны план усіх праектных мерапрыемстваў;

    5. поўныя выдаткі і даходы па праекце.

  • Паміж арганізатарамі павінен праходзіць рэгулярны абмен папярэднімі каштарысамі выдаткаў на рэалізацыю праекта і даходаў ад яго, якія прадстаўлюяць актуальныя дадзеныя, што дазволіць удзельнікам разумна асвойваць бюджэт або быць дасведчанымі аб стане бюджэту ў цэлым.

  • Перш чым уступіць у партнёрскія адносіны, суарганізатарам неабходна правесці асабістыя сустрэчы для калектыўнага абмеркавання актуальных пытанняў. Далей суарганізатарам пажадана арганізаваць яшчэ адну асабістую сустрэчу для таго, каб сумесна ўзгадніць канчатковы варыянт праектнай прапановы.

  • Абмеркаваць папярэднія дамоўленасці з іншымі асобамі або арганізацыямі, удзел якіх прадугледжаны праектам, (напрыклад, з канкрэтнымі дзеячамі культуры і мастацтва, спецыялістамі ў галіне захавання аб'ектаў культурнай спадчыны, магчымымі падрадчыкамі, напрыклад, праектнай кампаніяй або партнёрам, якія могуць прадаставіць пляцоўку або іншыя рэсурсы па праекце).

  • Прыцягнуць, акрамя арганізатараў, іншыя арганізацыі для выканання кантролю над праектам і яго ацэнкі.

  • Паміж усімі арганізатарамі павінна быць аформлена прававое пагадненне, у якім загадзя дэталёва прадстаўляюцца ўсе функцыі і спадарожныя абавязкі кожнага з суарганізатараў ў рамках праекта. Абмеркаваць узгодненыя метады ўліку праектных выдаткаў і такія моманты, напрыклад, як распарадзіцца створанымі ў ходзе праекта творамі або культурнымі рэсурсамі па яго завяршэнню.

Сфарміраваць у рамках каляндарнага плана праекта графік сустрэч арганізатараў, на якіх будуць абмяркоўвацца вынікі работ па праекце, а таксама сумесныя дзеянні ўсіх бакоў па выхадзе з праблемных сітуацый пры ўзнікненні такіх у ходзе праекта.

Асацыіраваныя партнёры

Калі сумеснае фінансаванне немэтазгодна, арганізацыя можа стаць «асацыіраваным партнёрам». Асацыіраваны партнёр – гэта суб'ект культурнай дзейнасці з краіны, якая мае права на ўдзел у праектах, або з Трэцяй краіны, што прымае ўдзел у дзейнасці, але ў іншых маштабах і на іншым узроўні ўдзелу, чым суарганізатары. Расходы, якія панеслі асацыіраваныя партнёры, не з'яўляюцца санкцыяванымі выдаткамі, калі толькі такія выдаткі не кампенсуюцца непасрэдна каардынатарам і/або партнёрамі.

Парадак падачы заяўкі

Заяўкі падаюцца непасрэдна ў Выканаўчым агенстве па пытаннях адукацыі, аўдыявізуальных сродках і культуры (ЕАСЕА) у Брусэлі.

Падача заявак у рэжымі онлайн

Прэтэндэнты павінны запоўніць і адправіць свае онлайн-заяўкі загадзя, да наступлення гранічных тэрмінаў падачы, паколькі дадзеныя тэрміны выконваюцца ў строгім парадку.

Перад тым, як падаць электронную заяўку, прэтэндэнты (Кіраўнік праекта і партнёры) павінны зарэгістраваць свае арганізацыі на Партале ўдзельнікаў і атрымаць Індэнтыфікацыйны код удзельніка (Participant Identification Code – PIC). Гэты код неабходна будзе ўказаць у заяўцы. Больш падрабязна аб працэдуры рэгістрацыі можна даведацца тут.

Формы онлайн-заявак, а таксама электронная версія кіраўніцтва аб парадку падачы заявак даступны на сайце EACEA на ўкладцы адпаведнага канала фінансавання.

Каб спампаваць і запоўніць онлайн-заяўку, на Вашым камп'ютэры павінна быць усталявана праграма Adobe Reader 9-ай або больш позняй версіі. Пры яе адсутнасці перайдзіце па спасылцы http://get.adobe.com/reader/ і спампуйце праграму.

Адрас для накіравання заявак

Запоўненую заяўку неабходна далей раздрукаваць і, прыклаўшы да яе ўсе неабходныя дакументы, накіраваць поштай (або даствіць асабіста) па адрасе:

Education, Audiovisual & Culture Executive Agency
Creative Europe Programme (2014-2020)
Culture Programme - Strand x
Avenue du Bourget 1 (BOUR 04/02)
B - 1049 Brussels
Belgium

(Выканаўчае агенства па пытаннях адукацыі, аўдыявізуальных сродках і культуры, Праграма «Крэатыўная Еўропа» (2014-2020), Накірунак – Праграма «Культура» х Авеню дю Буржэ, 1 (BOUR 04/02) B-1049 Брусэль, Бельгія)

Важная заўвага: Тэрміны прадастаўлення онлайн-заявак названы ЕАСЕА па цэнтральнаеўрапейскім часе (СЭТ). Заяўкі, накіраваныя пазней гэтых тэрмінаў, не будуць разглядацца.

Сумеснае фінансаванне

Ніякіх канкрэтных сум у якасці мінімальнага ўзносу для партнёраў па праекце не прадугледжана.

Сумеснае фінансаванне можа быть забяспечана за кошт:

  • Атрымання грантаў ад іншых арганізацый (мясцовых, рэгіянальных і нацыянальных органаў улады, фондаў і г.д.)
  • Дзейнасці, накіраванай на прыцягненне сродкаў
  • Спонсарства
  • Уласных рэсурсаў

ЕС не прадугледжвае падвойнае фінансаванне ні для культурных праектаў, ні для якіх-нубудзь іншых прадстаўленых праграм.

Прававая адказнасць

Партнёры па праекце павінны падпісаць дакумент, згодна з якім асоба, якая падпісвае гэты дакумент, прадастаўляе каарданатару паўнамоцтвы дзейнічаць ад яго імя і за яго кошт на час ажыццяўлення праекта, а таксама абязуецца ўнесці пэўную сумму фінансавага ўкладу ў праект. Такі дакумент, падпісаны ўсімі партнёрамі, павінен быць прыкладзены да заяўкі.

Расказаць сябрам