
У 2015 годзе арганізацыі з 38 краін мелі права для супрацоўніцтва і суперніцтва ў барацьбе за фінансаванне, але і арганізацыі з трэціх краін мелі магчымасць паўдзельнічаць у абедзвюх падпраграмах.
«Крэатыўная Еўропа» складаецца з дзвюх падпраграм:
-
«Культура», у рамках якой прадугледжана прасоўванне крэатыўнага і культурнага сектараў;
-
«МЕДЫЯ», якая забяспечвае падтрымку развіцця і распаўсюджвання аўдыявізуальных твораў.
Па меншай меры 56% бюджэту прыпадае на падпраграму «МЕДЫЯ».
Каля 31% плануецца выдзяліць на падпраграму «Культура».
Яшчэ 13% адведзена на новы напрамак – міжсектаральнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя якого запланавана на 2016 год. Ён уключае фінансавае забеспячэнне для прадстаўніцтваў праграмы «Крэатыўная Еўропа» (Creative Europe Desks) і рэалізацыю механізма фінансавай гарантыі.
На дадзены момант існуе каля 18 каналаў (іх часта называюць «схемы» або «напрамкі»), па якіх даецца магчымасць фінансавання ў рамках «Крэатыўнай Еўропы», кожны з якіх ахоплівае асобны сектар ці від дзейнасці. Даведайся больш падрабязна.
«Крэатыўная Еўропа» будзе аказваць фінансавую падтрымку толькі тым праектам, якія выконваюць пастаўленыя перад ёй задачы, а менавіта:
-
умацаванне сектара і нарошчванне патэнцыялу;
-
фарміраванне аўдыторыі;
-
рапрацоўка новых бізнес-мадэляў;
-
стварэнне і падтрымка віртуальных праектаў.
Праекты, што адпавядаюць дадзеным задачам, павінны таксама спрыяць дасягненню прыярытэтных мэтаў «Крэатыўнай Еўропы», якія ўключаюць:
-
умацаванне патэнцыялу сектара ў плане функцыянавання на міжнацыянальным узроўні;
-
стымуляванне міжнацыянальнага распаўсюджвання твораў і аператараў, а таксама заваяванне новых аўдыторый як у Еўропе, так і за мяжой;
-
заахвочванне выкарыстання інавацыйных падыходаў і крэатыўнасці;
-
умацаванне фінансавага патэнцыялу сектара;
-
умацаванне механізмаў прыняцця рашэнняў.