Падпраграма «МЕДЫЯ»
Падпраграма «МЕДЫЯ»
Падпраграма «МЕДЫЯ», якая праводзіцца ў рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа», аказвае фінансавую падтрымку ў развіцці, распаўсюджванні і папулярызацыі кіна- і аўдыявізуальнай індустрыі Еўрапейскага Саюза.

Яна таксама садзейнічае рэалізацыі праектаў еўрапейскага маштабу і спрыяе развіццю новых тэхналогій; дзякуючы гэтай падпраграме еўрапейскія фільмы і аўдыявізуальныя творы, у тым ліку поўнаметражныя мастацкія кінафільмы, тэлесерыялы, дакументальныя фільмы і новыя медыя, выходзяць на новыя рынкі за межамі нацыянальных і еўрапейскіх граніц; яна таксама фінансуе навучанне і праекты па стварэнню кінастужак.

Поўную інфармацыю аб Конкурсах праектаў можна знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/creative-europe/actions/media_en

Навучанне

Падпраграма «МЕДЫЯ», якая праводзіцца ў рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа», ажыццяўляе падтрымку праграм навучання па такіх напрамках як: «Менеджмент», «Новыя тэхналогіі» і «Сцэнарныя справа». Такія курсы дазволяць еўрапейскім кінапрадзюсерам, кінапракатчыкам, сцэнарыстам, рэжысёрам і распрацоўнікам гульняў перайсці на новы прафесійны ўзровень і стаць канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку.

Кароткая інфармацыя аб курсах навучання, па якіх прадастаўляецца падтрымка ў рамках падпраграмы «Медыя», прадстаўлена ў Даведніку па праграмах навучання і сетак супрацоўніцтва.

Фарміраванне аўдыторыі

Адным з прыярытэтаў падпраграмы «МЕДЫЯ» з'яўляецца падтрымка фарміравання аўдыторыі як сродку для стымулявання інтарэсу і пашырэння доступу да еўрапейскіх аўдыявізуальных твораў, у прыватнасці з дапамогай правядзення мэтавых кампаній, мерапрыемстваў, кінематаграфічных лікбезаў і фестываляў.

Схема падтрымкі Фарміравання аўдыторыі мае два напрамкі:

  • Кінапісьменнасць - Падтрымку атрымліваюць праекты, якія забяспечваюць механізмы развіцця супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі ініцыятывамі па распаўсюджванню кінапісьменнасці з мэтай павышэння эфектыўнасці і пашырэння еўрапейскіх маштабаў дадзеных ініцыятыў.
  • Мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне аўдыторыі - Падтрымка прадастаўляецца мерапрыемствам, накіраваным на фарміраванне аўдыторыі, якія ў большай меры засяроджваюцца на выкарыстанні інавацыйных і інтэрактыўных стратэгій, якія ахопліваюць больш шырокія аўдыторыі (асабліва маладую аўдыторыю) еўрапейскімі кінастужкамі.

Фестывалі

Падпраграма «МЕДЫЯ» штогод садзейнічае правядзенню больш за 100 еўрапейскіх фестываляў, якія славяцца сваёй асабліва разнастайнай праграмай еўрапейскіх фільмаў, з прыцягненнем шырокай грамадскасці і вялікай колькасці спецыялістаў. Адным з прыярытэтаў падпраграмы «МЕДЫЯ», якая праводзіцца ў рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа», з'яўляецца падтрымка фарміравання аўдыторыі як сродку для стымулявання інтарэсу і пашырэння доступу да еўрапейскіх аўдыявізуальных твораў.

Пры падачы заяўкі на атрыманне падтрымкі для правядзення Фестываляў таксама неабходна прадаставіць ініцыятывы па Фарміраванню аўдыторыі, у прыватнасці, ініцыятывы, накіраваныя на маладую аўдыторыю.

Па меншай меры 70% праграмы фестывалю, прадугледжанай для паказу публіцы, або мінімум 100 поўнаметражных (або 400 кароткаметражных) мастацкіх кінафільмаў павінны быць выраблены ў краінах, якія ўдзельнічаюць у падпраграме «МЕДЫЯ».

Такая праграма павінна прадугледжваць наступнае:

50% кінастужак павінны быць замежнымі.

Павінны быць прадстаўлены па меншай меры 15 з такіх краін.

Доступ да рынкаў

Мэтай падпраграмы «МЕДЫЯ», якая праводзіцца ў рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа», з'яўляецца пашырэнне доступу для еўрапейскіх спецыялістаў да галіновых кірмашоў і прафесійных аўдыявізуальных рынкаў пасродкам садзейнічання ў арганізацыі еўрапейскіх пляцовак на вядучых рынках, сустрэчах і форумах, прысвечаных пытанням сумеснай вытворчасці, канферэнцыях, а таксама ў стварэнні баз дадзеных. «МЕДЫЯ» прадастаўляе пляцоўкі для еўрапейскіх спецыялістаў на вядучых аўдыявізуальных рынках, такіх як MIP TV, MIPCOM, Канскі кінафестываль і кінафестываль Берлінале.

Наведайце Media-Stands.eu для інфармацыі пра стэнды «МЕДЫЯ» на будучых мерапрыемствах.

«МЕДЫЯ» аказвае непасрэдную падтрымку спецыялізаваным і тэматычным пляцоўкам, такім як Documentary Forum (Форум дакументальнага кіно), CARTOON Forum (Форум мультыплікацыйнага кіно), а таксама нішавым рынкам і семінарам, прысвечаным дакументальнаму кіно, якія каардынуюцца Еўрапейскай сеткай дакументальнага кіно (European Documentary Network).

«МЕДЫЯ» таксама ажыццяўляе падтрымку баз дадзеных і онлайн-інструментаў, такіх як Cineuropa.

Еўрапейскія арганізацыі могуць падаць заяўку на атрыманне фінансавання для правядзення мерапрыемстваў Доступа да рынкаў.

Падтрымка Міжнародных фондаў сумеснай вытворчасці

Праграма аказвае падтрымку фондам сумеснай вытворчасці, тэрмін існавання якіх складае мінімум 12 месяцаў, а іх асноўнай дзейнасцю з'яўляецца падтрымка міжнародных сумесных праектаў. Яна заахвочвае супрацоўніцтва з краінамі, якія не ўдзельнічаюць у «Крэатыўнай Еўропе» на аснове сумесных унёскаў.

Дадзеная праграма падтрымлівае Фонды сумеснай вытворчасці з краін удзельніц, якія інвестуюць або прасоўваюць праекты, што ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве з краінамі, якія не ўдзельнічаюць.

Пералік такіх фондаў прадстаўлены тут: http://eacea.ec.europa.eu/creative-europe/actions/media_en 

Паміж стандартнымі ўмовамі ўдзелу, прадугледжанымі для падпраграмы «Культура», і дэталізаванымі тэхнічнымі ўмовамі для конкурсаў, якія праводзяцца ў рамках падпраграмы «МЕДЫЯ», маецца істотная розніца. Каб падрабязней даведацца аб умовах удзелу ў кожнай праграме, звярніцеся да адпаведных указанняў.

Падрыхтоўка праекта

Падпраграма «МЕДЫЯ»

Рэгістрацыя

Заяўнікі павінны зарэгістраваць сваю кампанію на Адукацыйнам, Аўдыёвізуальнам Культурам, Грамадзянскам і Валанцерскім партале удзельнікаў: http://ec.europa.eu/education/participants/portal 

Пасродкам дадзенага інструмента заяўнікі таксама могуць загрузіць розныя дакументы, якія маюць дачыненне да іх арганізацыі. Такія дакументы неабходна загрузіць толькі адзін раз, і ў далейшым дадзенай арганізацыі ўжо не спатрэбіцца загружаць іх дадаткова. Да такіх дакументаў адносяцца:

1. Юрыдычна сапраўдная ідэнтыфікацыйная форма, падпісаная асобай, упаўнаважанай браць на сябе юрыдычныя абавязкі ад імя заяўніка

http://ec.europa.eu/budget/contracts_grants/info_contracts/legal_entities/legal_entities_en.cfm

Для прыватных прадпрыемстваў: выпіска з афіцыйнай газеты / гандлёвага рэестра, а таксама сведчанне падаткаплацельшчыка ПДК. У некаторых краінах нумар з гандлёвага рэестра і нумар падаткаплацельшчыка ПДК – супадае. 

Для бюджэтных арганізацый: юрыдычна сапраўдная пастанова або рашэнне аб стварэнні арганізацыі, ці іншы афіцыйны дакумент, вызначаны суб'ектам публічнага права. Копія праваўстанаўліваючых дакументаў арганізацыі, якія прадугледжваюць магчымасць удзелу ў акцыянерным капітале еўрапейскіх кампаній.

2. Ідэнтыфікацыйная форма банка

http://ec.europa.eu/budget/contracts_grants/info_contracts/financial_id/financial_id_en.cfm

3. Калі сума патэнцыйнага фонду перавышае 60 000 еўра: форма аб фінансавых магчымасцях

https://eacea.ec.europa.eu/creative-europe/funding/distribution-support-sales-agents-2015_en

Для камерцыйных арганізацый: запоўненыя і зацверджаныя гадавыя справаздачы (бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах і неабходныя дадаткі) за 2 апошнія гады.

Для некамерцыйных арганізацый: запоўненыя і зацверджаныя гадавыя справаздачы (бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах і неабходныя дадаткі) за апошні год.

Пасля паспяховай рэгістрацыі вы атрымаеце Ідэнтыфікацыйны код удзельніка (Participant Identification Code – код PIC). Гэты код індывідуальны для кожнай кампаніі і яго неабходна будзе пазначыць у заяўцы.

У выпадку змены дадзеных аб кампаніі, вам варта абнавіць гэтую інфармацыю на партале, а таксама зноўку загрузіць неабходныя дакументы з актуальнымі дадзенымі.

Заяўкі неабходна адпраўляць, выкарыстоўваючы электронную форму: https://eacea.ec.europa.eu/PPMT/ 

Падача заявак у рэжыме онлайн

На Вашым камп'ютары павінна быць устаноўлена праграма Adobe Reader 8.1.5 або больш позняй версіі. На вэб-старонцы з заяўкай таксама можна знайсці інфармацыю аб тым, як пратэставаць электронную форму, а таксама карысныя парады аб перавагах бяспекі Adobe. Перш чым прыступіць да запаўнення электроннай формы, яе неабходна захаваць на сваім камп'ютары (або лакальным сеткавым дыску).

Пры ўзнікненні тэхнічных праблем звярніцеся да інфармацыі ў раздзеле «Дадатковая дапамога» па спасылцы: https://eacea.ec.europa.eu/creative-europe/funding/distribution-support-sales-agents-2015_en. Пра ўзнікненне якіх-небудзь тэхнічных праблем просьба паведамляць да заканчэння тэрмінаў падачы заявак.

Перад адпраўкай заяўкі ўпэўніціся, што электронны адрас кантактнай асобы ўказаны дакладна, паколькі пацверджанне аб адпраўцы заяўкі будзе адпраўлена менавіта на гэты адрас непасрэдна пасля паспяховай падачы заяўкі.

Расказаць сябрам