Новая праграма Еўрапейскага Саюза ў сферы культуры і крэатыўных індустрый для краін Усходняга Партнёрства пачынае сваю працу

Праграма Еўрапейскага Саюза і Усходняга Партнёрства “Культура і крэатыўнасць” пачынае сваю працу з ліпеня для падтрымкі культурных і крэатыўных індустрый і павелічэння іх унёска ва ўстойлівае гуманітарнае, сацыяльнае і эканамічнае развіццё ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

“Праграма будзе садзейнічаць сучаснаму разуменню і дыялогу аб ролі культуры сярод органаў улады і ключавых культурных гульцоў у рэгіёне, а таксама разуменню аб уплыве, якое ажыццяўляюць крэатыўныя індустрыі на стварэнне працоўных месцаў, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, ролю мясцовага самакіравання і ўдзелу грамадзян у грамадскім жыцці”, - сказала Рэнатэ Уцшмід, Менеджэр Праграмы Генеральнага Дырэктарата Еўрапейскай Камісіі па пытаннях суседства і перамоў па пашырэнню ЕС.

Хоць гэта і рэгіянальная праграма, яна будзе ў значнай ступені сканцэнтравана на асобных краінах. У кожнай з краін будзе працаваць прафесійны каардынатар, які стане неад’емным складнікам асноўнай каманды. Праграма будзе реалізоўвацца на працягу трох гадоў. Бюджэт Праграмы складае каля 4,2 мільёнаў еўра.

Праграма будзе сфакусаваная на чатырох асноўных кампанентах, якія ўключаюць практычныя даследванні, трэнінгі, інфармацыйныя кампаніі і міжнароднае супрацоўніцтва. Праграма будзе працаваць з такімі тэмамі як кіраванне праектамі, культурнае лідэрства і адвакатаванне, даследванні, прасоўванне культурнага прадукту, фандрайзінг, культурная журналістыка і камунікацыі.

Праграма будзе ажыццяўляцца праз майстэрні, інтэнсіўныя трэнінгі, адукацыйныя анлайн-платформы, адукацыйныя візіты і партнёрскія мерапрыемствы, якія будуць аб’ядноўваць грамадскіх і прыватных дзеячоў, прадстаўнікоў урада і грамадзянскую супольнасць.

"Неабходнасць у партнёрстве паміж дзяржаўнымі інстытутамі, грамадзянскай супольнасцю і камерцыйным сектарам у культуры з'яўляецца цэнтральнай для кожнай сучаснай краіны. Гэтага можа дасягнуць толькі шляхам прасоўвання сумесна сфармуляваных нацыянальных стратэгій, якія будуць мець у якасці пачатковай кропкі шырокае і адначасова дакладнае разуменне культуры і яе ролі ў рэформах і пазітыўных зменах", - сказаў Тэры Сэндэл, кіраўнік Праграмы.

Культурныя і крэатыўныя сектары ўключаюць у сябе архітэктуру, архівы, бібліятэкі і музеі, мастацкія рамёствы, аўдыёвізуальныя мастацтвы (кіно, тэлебачанне, відэагульні і мультымедыйныя прадукты), матэрыяльную і нематэрыяльную культурную спадчыну, дызайн, фестывалі, музыку, літаратуру, перфарматыўныя мастацтва, выдавецкую справу, радыё і выяўленчыя мастацтва. Усе разам яны прадастаўляюць працоўныя месцы 8,3 мільёнам грамадзян Еўрапейскага Саюза і маюць агульны даход у памеры 558 мільярдаў еўра. Пры гэтым тэмпы эканамічнага росту культурных і крэатыўных індустрый больш высокія, чым у вытворчасці і сферы паслуг. 

У выніку тэндэру кіраванне Праграмай будзе ажыццяўляць Брытанскі Савет у партнёрстве з Фондам Сорас-Малдова, Нацыянальным цэнтрам культуры ў Польшчы і Гётэ-Інстытутам. Праграма з'яўляецца працягам падтрымкі развіцця культуры ў рэгіёне з боку Еўрапейскага Саюза.

Other interesting stories: