
РАЗВІЦЦЁ ІНДУСТРЫІ КУЛЬТУРЫ І ТВОРЧАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ (Крысціна Фарынга)
Індустрыя культуры і творчасці (ІКТ) была прызнана Еўрапейскім саюзам больш за дзесяць год таму і знайшла адлюстраванне ў палітычных дакументах і праграмах.
У справаздачы даецца АГУЛЬНАЕ ЎЯЎЛЕННЕ аб індустрыі культуры і творчасці ў шасці краінах Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Пры гэтым справаздача факусуецца на галоўным: у ёй апісваюцца нацыянальныя задачы і даюцца рэкамендацыі па іх вырашэнні з мэтай развіцця ІКТ у Беларусі.