Маргарыта Лазарэнкава: «Паглядзеўшы на культуру праз "эканамічныя акуляры", можна ўбачыць дзіўныя працэсы»

Сузаснавальніца лофт-прасторы «БАЛКІ» ў Мінску падзялілася вопытам пабудовы крэатыўнага бізнесу ў Беларусі, а таксама расказала пра тое, чаго не хапае для поўнамаштабнага развіцця крэатыўнай эканомікі ў краінах Усходняй Еўропы.

Пра цуд крэатыўнага бізнесу

Для мяне эканоміка – гэта, хутчэй, склад думак, чым навука, гэта асаблівы спосаб успрымання свету. Калі глядзець на культуру праз “эканамічныя акуляры”, можна ўбачыць дзіўныя працэсы. Першае: ты глядзіш на маленькі сямейны бізнес, што праўваецца праз Instagram, і бачыш стварэнне крэатыўнай каштоўнасці тавараў і паслуг, якая павялічвае іх дадатковы кошт. Другое: глядзіш на дызайн-завод і бачыш ператварэнне нізкавыдаткоўнай стратнай нерухомасці ў высокапрыбытковы актыў, які стварае новыя працоўныя месцы. Трэцяе: вывучаеш, як крэатыўны падыход дапамагае максімальна эфектыўна скарыстаць усе наяўныя рэсурсы. Як вынік, можна казаць пра працоўны спосаб выйсця з крызісу, што зацягнуўся.

Ва Ўсходняй Еўропе дастаткова высокі ўзровень адукаванасці насельніцтва: у Беларусі колькасць студэнтаў на 10 000 чалавек прыблізна роўна аналагічнай японскай статыстыцы. Колькасць не азначае якасць, але факт, што ў нас ёсць патрэбны чалавечы патэнцыял для развіцця крэатыўных індустрый, з’яўляецца бясспрэчным.

Тры крокі ў бок крэатыўнай эканомікі

На маю думку, трэба зрабіць некалькі цвёрдых і ўпэўненых крокаў, скіраваных на скарачэнне «ўцечкі мазгоў». Гэта пытанне асабліва востра стаіць у краінах Усходняй Еўропы.

1. Стварэнне патрэбнай інфраструктуры для развіцця. Напрыклад, субсідаванне творчага прадпрымальніцтва, гранты на развіццё крэатыўных кластараў, арт-інкубаратаў і smart-тэрыторый. Як бы вы гэта не назвалі, важна стварыць cпрыльны клімат для творчых прадпрымальнікаў у краіне.

2. Зніжэнне падатковай нагрузкі і нівеляванне заканадаўства. Пра гэтыя меры шмат кажуць і пішуць, але да ўвасаблення ў рэальнасць яшчэ далёка. Як ні круці, а гэтыя меры былі і застаюцца самымі дзейснымі спосабамі для прыцягнення інвестыцый і высокатэхналагічнага бізнесу ў краіну.

3. Забеспячэнне адкрытасці рынкаў і мабільнасці грамадзян. Толькі пры такіх умовах магчымы прыток у краіну новых ідэй і тэхналогій. Вядома, імпарт культурнага кантэнту з ЗША, Вялікабрытаніі і Заходняй Еўропы накрывае занадта вялікай хваляй маладыя рынкі Ўсходняй Еўропы. Але няхай “культура ўласных герояў” дасць нам сілы на стварэнне попыту на ўнутраныя прадукты крэатыўных індустрый.

Пра крэатыўны бізнес у Беларусі

Яшчэ калі былі студэнтамі, мы разам з партнёрамі і будучым мужам Дзянісам адкрылі першую ў Беларуст краму дызайнерскіх гасцінцаў “Якар”. Праз паўгода ў нас з’явіліся два канкурэнты, яшчэ праз паўгода мы прадалі наш бізнес і на заробленыя грошы адкрылі крэатыўную прастору Лофт Праект БАЛКІ. Мы ўклалі невялікія сродкі, якія акупіліся ў першы ж месяц. Вядома, на старце мы стварылі так званы MVP (заўвага рэд.: ад англ. minimum viable product мінімальна жыццяздольны прадукт) тэставы прадукт, які паляпшалі, ужо зыходзячы з рэальнага водгуку аўдыторыі. Людзі з цікавасцю сачылі за нашымі ўдасканаленнямі і змяненнямі, мы ўцягвалі іх у гіторыю стварэння прасторы. Паступова проста аўдыторыя ператварылася ў супольнасць людзей з падобнымі поглядамі і інтарэсамі. Гэты актыў зараз для нас самы важны.

Каля БАЛКІ адкрыліся, у Мінску працавалі бізнес-клуб IMAGURU і прастора «ЦЭХ». Зараз з’явілася яшчэ некалькі месцаў, пачынае зараджацца крэатыўны хаб Korpus8.

Для поўнамаштабнага развіцця крэатыўных кластараў у Беларусі нам не хапае развітых грамадскіх інстытутаў. Перш за ўсё, інстытута партнёрства. І я зараз кажу не пра партнёрства культуры, бізнесу і дзяржавы. У нас нават на гарызантальным узроўні паміж крэатыўнымі прадпрымальнікамі і культурнымі дзеячамі няма кантакту. Рынак крэатыўных індустрый невялікі, але супрацоўніцтва бывае рэдка. Праўда, ёсць выключэнні: кампанія майго мужа прадстаўляе паслугі па digital-маркетынгу нашым былым канкурэнтам па інтэрнэт-магазіну. Чаму? Таму што, калі яны з’явіліся, мы не кралі адзін у аднаго кліентаў, а цывілізавана пазнаёміліся, потым перадавалі адзін аднаму заказы і пасябравалі. Win-win, ці няпраўда?

Пра чужы вопыт

Лофт-прасторы для працы, натхнення і абмену вопытам шырока распаўсюджаны ў Еўропе і ЗША, але мы, у першую чаргу, глядзелі на Расію, дзе еўрапейскія ідэі паспяхова адаптаваны пад нашы постсавецкія рэаліі. Чаго толькі вартыя Лофт Праект ПАВЕРХІ і прастора «Ткачы» ў Пецярбурзе. Не кажучы ўжо пра маскоўскія дызайн-заводы «Флакон» і «ВінЗавод».

Калі казаць канкрэтна пра БАЛКІ, то наша гісторыя вельмі падобная на адкрыццё маскоўскага каворкінга «Працоўная Станцыя»: арандавалі памяшканне для сябе, але паступова офіс стаў прасторай і асноўным бізнесам.

Пра форум Крэатыўных індустрый у Мінску восенню 2016 года

У лістападзе 2015 года мы прадстаўлялі наш вопыт на канферэнцыі крэатыўных індустрый What’s Next у Вільнюсе. Падзею наведава больш за паўтары тысячы чалавек. І гэта ў маленькім Вільнюсе, горадзе, колькасць насельніцтва якога ў чатыры разы менш, чым у Мінску. У мяне ўнутры ўсё закіпела. І я дамовілася з літоўскімі арганізатарамі пра тое, што правяду What’s Next у родным горадзе. Правёўшы апытанне, мы высвятлілі, якія сферы крэатыўных індустрый найбольш цікавы беларусам. Гэта advertising & marketing, design, architecture, fashion, game design. На гэтыя галіны мы і зробім упор. Спадзяюся, што дзякуючы канферэнцыі, крэатыўныя прадпрымальнікі Беларусі зразумеюць, што такое супрацоўніцтва, і з канкурэнтаў мы ператворымся ў партнёраў.

4 правіла для тых, хто хоча працаваць у сферы крэатыўнага бізнесу на постсавецкай прасторы

  1. Steal with pride, або Краді, як мастак. Гэты прынцып я таксама запазычала. Але не з кнігі Осціна Клеона, а са зводу карпатарыўных каштоўнасцей адной буйной міжнароднай кампаніі, у якой я ў свой час працавала. Натхняцца чужымі ідэямі, абапірацца на чужы вопыт, каб пабудаваць сваю непаўторную мару? Да!

  2. Супрацоўнічаць з буйным бізнесам і дзяржавай. Гэта дзве нагі, без якіх творчаму прадпрымальніцтву не зрабіць і кроку.

  3. Будзьце гатовы змяніць навакольнае асяроддзе і фарміраваць попыт. Вы першым прабіраецеся праз сумёты постсавецкай прасторы. І ніхто для вас дарогу не расчысціў.

  4. Пачынайце не з пошуку інвестара. Пачынайце з таго, што ў вас ёсць тут і цяпер. Фарміруйце каманду, ідзіце з ёй скрозь агонь і ваду, дасягайце першых вынікаў і, калі прыйдзе час для пашырэння бізнесу, існуючы бэкграўнд дапаможа хутчэй прыцягнуць патрэбныя інвестыцыі.

---

Лофт Праект БАЛКІ – гэта крэатыўная прастора ў цэнтры Мінска, якая адначасова з'яўляецца каворкінгам для трох невялікіх кампаній і новым месцам для адпачынку, працы і культурных камунікацый.

Other interesting stories: