Бясплатныя онлайн-курсы для культурных менеджараў ад вядучых еўрапейскіх экспертаў

Прадстаўнікі культурных і крэатыўных індустрый могуць прайсці серыю онлайн-курсаў ад еўрапейскіх экспертаў у сферы стратэгічнага планавання, адвакацыі і падачы заявак на праграму «Крэатыўная Еўропа», якія былі распрацаваны Праграмай ЕС-Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць».

Кожны курс складаецца з некалькіх кароткіх відэа і дапоўнены практычнымі рэкамендацыямі і прыкладамі. Пасля кожнага курса можна атрымаць сертыфікат. Курсы даступны на 8 мовах (рускай, англійскай, украінскай, беларускай, грузінскай, румынскай, азербайджанскай, армянскай) і ўключаюць лепшыя еўрапейскія практыкі ў сферы культуры і крэатыўных індустрый.

Каб прайсці курс і атрымаць сертыфікат, неабходна выбраць тэму, якая вам спадабалася, на сайце www.culturepartnership.eu/be/publishing/online-learning, азнаёміцца з матэрыяламі і правільна адказаць на пытанні тэсту. Для навучання на беларускай мове зараз даступны 3 курса: «Стратэгічнае планаванне», «Адвакацыя» і «Крэатыўная Еўропа».

Курс «Стратэгічнае планаванне» — навучыць фармуляваць бачанне арганізацыі, праводзіць унутраны і знешні аналізы, вызначаць канкурэнтныя перавагі арганізацыі і рэализоўваць паспяховы маркетынгавы план (ад аўтара папулярнай кнігі для крэатыўнага бізнесу Дэвіда Пэррыша).

Курс па адвакацыі — пасля гэтых відэаўрокаў вы навучыцеся распрацоўваць стратэгію па адвакацыі, а таксама атрымаеце практычныя парады па ключавых інструментах і метадах эфектыўных кампаній (ад эксперта па камунікацыях Ануш Беглаян).

Курс па праграме «Крэатыўная Еўропа» — 5 відэа з пакрокавай інструкцыяй пра тое, як падаць заяўку на найбуйнейшую еўрапейскую грантавую праграму ў сферы культуры «Крэатыўная Еўропа» (ад кіраўнікоў нацыянальных бюро «Крэатыўнай Еўропы» ў Літве Эгле Дзелтувайце і Эстоніі Эвелін Кару-Вескіойя). З курсу вы даведаецеся пра крытэрэі адбору, працэс рэгістрацыі, пошук партнёраў і фактары поспеху пры падачы заявак на «Крэатыўную Еўропу».

На працягу года курсы будуць дапаўняцца новымі тэмамі, уключаючы напісанне праектных заявак, фінансы, фандрэйзінг, камунікацыі, праектны менеджмент для культурных арганізацый і іншыя. 

Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» накіравана на падтрымку культурных і крэатыўных індустрый і павелічэнне іх укладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Даведацца больш падрабязна пра курсы можна на сайце www.culturepartnership.eu або па эл. пошце info@culturepartnership.eu 

Other interesting stories: