Культура і сучасныя медыя. 7 тэзісаў Джорджа Кэры на сустрэчы з рэдактарамі беларускіх СМІ

Ці з'яўляюцца медыя культурным прадуктам? Хто рухае наперад творчыя праекты? Што такое крэатыўнасць у СМІ і як яна праяўляецца? Заснавальнік папулярнай праграмы «Newsnight» на ВВС, вядучы, тэлевізійны рэдактар і стваральнік новых навінавых фарматаў на тэлебачанні Джордж Кэры прапанаваў удзельнікам сустрэчы адказы на гэтыя пытанні.

1. Культура. Напрыклад, выкананне твораў П. Чайкоўскага ў Лондане ці пастаноўка Шэкспіра ў Маскве, выстава Марка Шагала ў Нью-Ёрку, - гэта высокая культура. Яна лечыць наш надламаны і неспакойны свет. Гэта добра, але гэта не ўсё. Тое, што робяць звычайныя людзі, кожны з нас – гэта таксама культура. Штодзённыя трывогі і клопаты, матывы ўчынкаў, меркаванні і тое, як людзі іх выказваюць – гэта таксама творчасць. Гэта іншы, але не менш важны бок культуры.

2. СМІ. Я мяркую, што роля медыя не проста «казаць пра культуру». Самі СМІ – гэта частка культуры. Газеты і кнігі ўзаемадзейнічаюць з аўдыторыяй «праз галаву». Фільмы і тэлебачанне праз візуальныя сігналы. З вопытам разумееш, што нельга прадказаць, як чалавек разумее тое, што ўбачыць або прачытае. Але гэта не мяняе нашы асноўныя медыя задачы.

3. Два тыпы людзей. Уся мая праца на ВВС пацвярджае адно простае назіранне: ёсць два тыпы людзей. Першы тып – гэта тыя, хто добра разумее правілы і робіць акцэнт на тым, каб іх выканаць. Яны ведаюць, што «рабіць па правілах», - гэта шлях уверх па службовай лесвіцы. Я не кажу, што гэта дрэнна. Але ёсць і іншыя, якія думаюць так: «я не буду гэта рабіць, таму што гэта ўжо зроблена да мяне». Яны ўвесь час спаборнічаюць, шукаюць. І калі мы паглядзім на «геніяў ВВС», яны былі менавіта такімі – узбуджальнікамі спакою, якія ігнаравалі старыя метады і прапаноўвалі новыя рашэнні. Такія людзі рухалі кампанію наперад. Таксама і мне калісьці дазволілі па-новаму паглядзець на навіны і прыдумаць новы жанр. Я пачаў «Newsnight» - праграму, у якой прадстаўленне навін вельмі адрознівалася ад агульнапрынятай у той час на ВВС.

4. Крэатыўнасць– гэта не значыць наймаць людзей, якія будуць «крэатыўнымі». Неабходна самому быць крэатыўным. У маім жыцці быў перыяд, калі я заснаваў невялікую кампанію і пачаў працаваць самастойна. Мой дом, сям'я, дзеці, усё маё жыццё залежалі ад таго, наколькі я быў крэатыўным. Ідэі, ідэі, ідэі… Першыя пяць гадоў былі проста захапляльнымі. Люблю гэты перыяд. Крэатыўнасць, гэта не нечыя адказнасць, гэта ўнутраная патрэба.

5. Грошы. Па-першае, трэба падумаць, адкуль іх узяць. Па-другое, - калі яны ёсць, трэба мець уяўленне, як іх выкарыстаць. Як ператварыць сумныя грошы ў тое, што ляціць і натхняе? Вось асноўная задача. Бо самі па сабе грошы нейтральныя.

6. Дзяржаўнае фінансаванне. У многіх краін няма іншых праблем, акрамя той, як атрымаць падтрымку ад дзяржавы на праекты ў галіне культуры, на тэатры і музеі. Я лічу, што дзяржаўныя сродкі на падтрымку культуры – гэта праблема.

Калі Каралеўскі Лонданскі тэатр атрымлівае дзяржаўнае фінансаванне, гэта, у рэшце рэшт, азначае перавод сродкаў звычайных людзей тым, хто багаты.

Калі тэатры, галерэі маюць сродкі і багатыя, яны могуць падтрымліваць сябе самі, ці не так? Як? Гэта прадмет дыскусіі.

Вынікам гэтай дыскусіі, на мой погляд, стане змена музейнага, тэатральнага і культурнага менеджменту ў бок большай даступнасці прадуктаў культуры для аўдыторыі. Напрыклад, у Вялікабрытаніі цяпер кіно і оперныя пастаноўкі дэманструюцца на вялікіх экранах, што ўсталяваны прама на вуліцах. Музеі больш не нагадваюць цэрквы і прапануюць зусім новы, блізкі кантакт з музейнымі прадметамі. Я думаю, што даступнасць – гэта велізарны крок наперад.

7. Пасвячэнне. Як атрымаць фінансаванне для прадуктаў, якія пазбаўлены масавай аўдыторыі? Напрыклад, у дакументалістыцы, у вобласці, у якой я зараз працую, гэта асноўная праблема і яе ўсё цяжэй вырашыць. Сапраўдныя дакументальныя фільмы, якія, магчыма, не вельмі вядомыя і не падыходзяць пад «фармат», ствараюць вельмі адданыя і прысвечаныя, верныя сваёй справе людзі. На мой погляд, тое, што СМІ сёння могуць прадаць, - гэта гісторыі пра культуру і пра людзей, якія яе ствараюць. Змест таго, каб проста «адчытвацца» пра факты, трэба спрабаваць увайсці ўнутр праблем і механізмаў, якія выкарыстоўваюць мастакі і музыкі.

І калі ў вас ёсць рахунак на аплату – гэта дрэнная навіна. Але інтэрнэт адкрыў новыя шляхі для пошуку фінансаў, краудфандзінг, напрыклад. Калі б мне зараз было 25, я быў бы ап'янёны магчымасцямі, якія сёння даюць сацыяльныя сеткі, youtube і інтэрнэт у цэлым. Тым не менш, праблема фінансавання застаецца вельмі сур'ёзнай. Так, мы жывём у эпоху рэвалюцыі.

Джордж Кэры – брытанскі журналіст і рэжысёр дакументальнага кіно. Заснавальнік папулярнай праграмы «Newsnight» на ВВС, вядучы, тэлевізійны рэдактар і стваральнік новых навінавых фарматаў на тэлебачанні. Сёння Джордж Кэры прадзюсуе дакументальныя праекты ў галіне мастацтва і культуры. Сустрэча ў Мінску была арганізавана пры падтрымцы Пасольства Вялікабытаніі ў Беларусі. 

Рэзюмэ ад сустрэчы ў Мінску, 19.05.2016

Other interesting stories: