Валянціна Кісялёва: «Сучаснае мастацтва ў Беларусі мае вялікі патэнцыял і можа змяніць грамадства»

Дырэктар прыватнай галерэі сучаснага мастацтва «Галерэя Ў» ведае, як зрабіць сучаснае мастацтва модным. Выкарыстоўваючы правілы эфектыўнага культурнага менеджменту, галерэя, якой яна кіруе, знаходзіцца на піку культурных трэндаў і з'яўляецца паспяховым крэатыўным бізнэсам. Менеджэры «Галерэі Ў» гатовы дзяліцца сваім вопытам, у тым ліку і з дзяржаўнымі структурамі.

 Валянціна, ёсць меркаванне, што толькі дзяржава можа развіваць культурную сферу, паколькі яна асноўны інвестар і ўласнік аб'ектаў. Вы згодныя з гэтым меркаваннем?

– Дзяржава не можа быць манапалістам у сферы культуры. Адна з асноўных роляў дзяржавы, – гэта падтрымаць крэатыўныя, актуальныя, незалежныя ініцыятывы і ўвесь прыватны сектар у галіне культуры. Кажучы «падтрымаць» я маю на ўвазе прадастаўленне грантаў, ільгот і іншых формаў фінансавай дапамогі. Напрыклад, усе ведаюць, наколькі важнай для выставачнай дзейнасці з’яўляецца арэнда памяшкання. У Мінску гэта вельмі дорага. Праблему могуць вырашыць льготныя арэндныя стаўкі для культурных праектаў. Хтосьці скажа, што дамагацца такіх ільгот цяпер у Беларусі – гэта ўтопія, але я так не думаю. 

 Яшчэ адзін стэрэатып – «культура, сама па сабе, не можа прыносіць прыбытак". Ці так гэта? Што трэба зрабіць, каб дзейнасць у сферы культуры стала камерцыйна паспяховай? 

– Для таго каб культурная сфера «ўстала на ногі» і магла сама зарабляць, трэба інвеставаць у развіццё. У Беларусі зараз робіцца вялікі акцэнт на развіццё турызму і традыцыйных формаў мастацтва. А сучаснае мастацтва і яго актуальныя формы засталіся неяк без увагi. Хоць сучаснае мастацтва мае велізарны патэнцыял і можа змяніць грамадства. Усе ведаюць прыклады, калі ў гарадах Еўропы крэатыўныя кластары, праекты, звязаныя з сучасным мастацтвам, падымалі эканоміку закінутых раёнаў і цэлых гарадоў. Старое Мінскае дэпо – закінуты гарадскі раён знаходзіцца прама за вашай галерэяй. Колькі гадоў яно стаіць незапатрабаваным...

– Як бы вы скарысталі гэту прастору?

– Там можна абсталяваць майстэрні, выставачныя прасторы, каворкінгі. Калі даць магчымасць мастацтву асвойваць гэтыя тэрыторыі, туды абавязкова падцягнецца бізнэс, – адкрыюцца кафэ, рэстараны, магазіны. Нарадзіцца новая цікавасць да гэтага раёна, крэатыўная моладзь робіць яго папулярным. Вядома, дзяржава атрымае і падаткі, і плату за арэндныя стаўкі. Але тым, хто пачынае справу і праяўляе ініцыятыву, трэба дапамагчы, – даць магчымасць рэалізаваць свае ідэі. Так, Мінскае дэпо – гэта цэнтр, і напэўна ў адміністрацыі горада ёсць планы, як яго ўладкаваць. Але, тым не менш, гэта месца пустуе. У Мінску шмат падобных месцаў: пустынныя, закінутыя і адначасова вельмі перспектыўныя для асваення культурнымі ініцыятывамі.

Вы лічыце, што ў мастакоў, майстроў, дызайнераў досыць ідэй і патэнцыялу для асваення такіх вялікіх гарадскіх прастораў, як, напрыклад, Мінскае дэпо?

– Я думаю, што так. Напрыклад, наша Галерэя «Ў» працуе ўжо 7 гадоў. Цяпер нам цесна, мы не паспяваем рэалізаваць усе ідэі і прапановы. З іншага боку, калі галерэі сучаснага мастацтва прад'яўляюцца тыя ж патрабаванні, як і камерцыйнай структуры – выжыць вельмі складана. Але мы былі да гэтага гатовы. З самага пачатку мы сумяшчаем ў адной прасторы камерцыйна арыентаваныя бар, краму дызайнерскіх вырабаў і галерэю. Мы актыўна здаем свае памяшканні для розных культурных мерапрыемстваў. Такую камерцыйную форму існавання мы абралі першапачаткова, паколькі разумелі, – па–іншаму ніяк. Ніякіх ільгот або датацый у нас няма. Дзякуючы гэтай мадэлі мы маем магчымасць прадстаўляць публіцы некамерцыйныя праекты. 

– У чым сутнасць “крэатыўнага падыходу” да бізнэсу?

– Сутнасць у тым, што творчасць з'яўляецца галоўным. У Беларусі цяпер складана адкрыць бар або любое іншае грамадскае, культурнае месца. Нормы дзейнасці такіх прадпрыемстваў вельмі жорстка рэгламентаваны. Ёсць толькі пэўныя шаблоны, па якіх можна дзейнічаць. У гэтых рамках няма прасторы для творчасці. Таму няма магчымасці прапанаваць новыя формы, якіх яшчэ не было ў Мінску. Крэатыўны бізнэс – гэта магчымасць імправізаваць і прапаноўваць новае. На пракладзеным шляху, у звыклай для ўсіх схеме, знайсці і прымяніць нестандартнае рашэнне.

– У Беларусі цяпер ёсць рынак сучаснага мастацтва?

– Калі казаць аб продажы работ сучасных мастакоў, – так, гэта адбываецца. Але гэта спантанны нерэгулярны рынак. У той час як купля ў галерэі з'яўляецца гарантам надзейнасці ўкладання. Мастак, якога прадае галерэя, мае аўтарытэт і падтрымку, у яго ёсць як персанальныя, так і калектыўныя выставы, ён вядомы ў краіне і ў міжнароднай супольнасці. А гэта значыць, што карціна, набытая ў нас, з часам не страціць у кошце, а мастак не знікне. Але ў нас на рынку, на жаль, да гэтага часу ў ходзе куплі «з майстэрняў». Калекцыянеры аддаюць перавагу абыходным шляхам

– Што сёння на парадку дня работнікаў культуры? Якія пытанні для культурнай супольнасці Беларусі цяпер найбольш актуальныя?

– Адна з сур'ёзных праблем – гэта адсутнасць пазітыўнай камунікацыі ўнутры супольнасці. Падзел на дзяржаўны і незалежны сектар у нас вельмі жорсткі. Я лічу, што рэгулярныя зносіны, проста знаёмства і размова, вызначэнне праблем і спробы разам знайсці шляхі іх вырашэння, – усё гэта вельмі важна. Таму зараз мы працуем над папулярызацыяй ідэі стварэння Асацыяцыі работнікаў культуры, куды б уваходзілі прадстаўнікі як дзяржаўнага, так і незалежнага сектара. Гэты грамадскі савет, які мог бы агучваць і вырашаць нашы праблемы. Трэба пераключыць фокус увагі з лакальных супольнасцяў на міжсектаральнае супрацоўніцтва.

– Які прадмет, асноўная тэма гэтай камунікацыі?

– Прадмет камунікацыі – гэта абмен вопытам. У нас ёсць вопыт, якім мы гатовы дзяліцца. Для нас важны вопыт дзяржструктур. Мы хацелі б працаваць разам. Зараз гэтая камунікацыя вельмі слабая. Яе практычна няма. Напрыклад, за ўсю гісторыю стварэння «Галерэі Ў», рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у нас не быў ні разу. Дырэктар Музея сучаснага мастацтва была толькі адзін раз ... Хоць, мы рэгулярна дасылаем запрашэнні.

– Чым «Галерея Ў» магла б падзяліцца з дзяржаўнымі ўстановамі?

– У нас ёсць вялікі вопыт у экспазіцыйнай і выставачнай працы. Мы працуем з улікам сучасных тэндэнцый і маглі б перадаць свой вопыт у выбары і рэалізацыі праектаў, прапанаваць штогадовыя сумесныя праграмы. Але для таго, каб свой вопыт прапаноўваць, неабходны пастаянная зносіны. Асабліва эфектыўныя, як мне здаецца, нефармальныя формы – майстар–класы, воркшопы, трэнінгі. Калі мы не на працы, (хоць для работнікаў культуры ўсё праца), гэта значыць, што вакол іншая атмасфера, якая спрыяе нараджэнню сумесных ідэй або, як мінімум, сяброўству

Other interesting stories: