
Creative Enterprise у Беларусі
Брытанскі Савет, працуючы ў партнёрстве з брытанскім фондам інавацый Nesta, імкнецца дапамагчы бізнесам у культурных і крэатыўных індустрыях па ўсім свеце стаць больш канкурэнтаздольнымі, прыбытковымі і ўстойлівымі.
Адкрыты конкурс на ўдзел у двух навучальных курсах Creative Enterprise цяпер распачаты: адзін курс будзе ў Менску (19 - 22 лютага 2018), а другі —у Брэсце (27 лютага - 2 Сакавіка 2018). Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел —14 студзеня 2018.