Прыём заявак на ўдзел у ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны» праграмы Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць»

Праграма Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» запрашае маленькія і сярэднія гарады шасці краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) паўдзельнічаць у ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

Агульныя звесткі:

Ініцыятыва «Крэатыўныя гарады і рэгіёны» падкрэслівае важнасць культуры і крэатыўнасці ў маленькіх і сярэдніх гарадах і рэгіёнах, а таксама прапануе рацыянальна выкарыстоўваць мясцовы культурны і крэатыўны патэнцыял для грамадскага развіцця і росту эканомікі ў гарадах і рэгіёнах краін Усходняга партнёрства. Мэта гэтай ініцыятывы – павысіць узровень дасведчанасці ўсіх зацікаўленых у патэнцыяле культурнага і крэатыўнага сектара асоб, сабраць дадзеныя пра мясцовыя культурныя і крэатыўныя рэсурсы і прапанаваць канкрэтныя планы дзеянняў для развіцця патэнцыялу культурных і крэатыўных індустрый. А гэта прадугледжвае развіццё мясцовага культурнага ландшафту, стварэнне кластараў з мясцовымі прадпрыемствамі, павышэнне якасці прапаноў у турызме і ўмацаванне сувязей з падобнымі гарадамі і рэгіёнамі ў іншых краінах.

Выгады і крытэрыі адбору:

У шасці выбраных пілотных гарадах ці рэгіёнах (па адным у кожнай краіне Усходняга партнёрства) вопытныя спецыялісты будуць ствараць схемы, заснаваныя на найбольш сучаснай метадалогіі. У выніку гарады і рэгіёны атрымаюць наступнае:

  1. аналіз іх бягучых культурных і крэатыўных рэсурсаў;

  2. індывідуальны план дзеянняў для далейшага развіцця культурнага і крэатыўнага сектараў;

  3. асвятленне ў СМІ ў краінах Усходняга партнёрства і дэманстрацыя перадавога вопыту з выбраных гарадоў або рэгіёнаў;

  4. доступ да праграмы па развіцці патэнцыялу для прадстаўнікоў гарадоў або рэгіёнаў і для іх таварыстваў, а таксама магчымасць працаваць з вузкапрофільнымі спецыялістамі;

  5. магчымасць наладжвання сувязей з калегамі з розных краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза як праз Інтэрнэт, так і пры асабістых зносінах.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад маленькіх і сярэдніх гарадоў і рэгіёнаў краін Усходняга партнёрства. Паколькі паняцце маленькіх і сярэдніх населеных пунктаў у розных краінах адрозніваецца і залежыць ад мясцовых традыцый і колькасці насельніцтва ў краіне, заяўкі прымаюцца ад тых населеных пунктаў, якія не з'яўляюцца сталіцамі гэтых краін або буйнымі прамысловымі цэнтрамі з вялікімі агламерацыямі. У залежнасці ад памеру краіны рэкамендуемая колькасць насельніцтва павінна вар'іравацца ад 15 да 250 тысяч чалавек.

Асноўныя этапы ініцыятывы:

  1. Прыём заявак: вызначэнне шасці маленькіх і сярэдніх гарадоў або рэгіёнаў з вялікім культурным і крэатыўным патэнцыялам, якія гатовы кіраваць ініцыятывай у адпаведнай краіне.

  2. Распрацоўка методыкі: распрацоўка методыкі ацэнкі з улікам мясцовых асаблівасцей.

  3. Падрыхтоўка шасці дэталізаваных справаздач: стварэнне схем мясцовых культурных і крэатыўных рэсурсаў і прапанова плана дзеянняў для развіцця культурнага і крэатыўнага патэнцыялу дадзенай мясцовасці разам з асноўнымі мясцовымі зацікаўленымі асобамі.

  4. Развіццё доўгатэрміновай сеткі крэатыўных гарадоў і рэгіёнаў: наданне значнасці ініцыятыве ў плане абмену перадавым вопытам і ведамі, абмену спецыялістамі і ініцыявання сумесных праектаў у межах рэгіёну, а таксама з іншымі крэатыўнымі гарадамі і рэгіёнамі Еўрапейскага Саюза.

Часавы графік:
  • Прыём заявак на ролю пілотнага горада або рэгіёна: лістапад 2016 – студзень 2017 гг.

  • Стварэнне схемы ва ўсіх шасці краінах: сакавік-чэрвень 2017 года.

  • Прадстаўленне вынікаў і планаў дзеянняў: верасень 2017 года.

Як падаць заяўку на ўдзел:

Для таго, каб ад імя вашага горада або рэгіёна паўдзельнічаць у конкурсе на вызначэнне пілотнай мясцовасці для ініцыятывы, прышліце, калі ласка, ліст з такім намерам, падпісаны прадстаўніком мясцовых органаў улады, у якім будзе:

  1. выразны выклад матываў горада або рэгіёна далучыцца да ініцыятывы (не больш за 1 старонку);

  2. агульны агляд бягучай сітуацыі ў горадзе ці рэгіёне ў кантэксце культурных і крэатыўных арганізацый, прасторы і дзейнасці (не больш за 2 старонкі);

  3. апісанне таго, як мясцовыя зацікаўленыя асобы будуць прымаць удзел у працэсе (не больш за 1 старонку з назвамі патэнцыйных арганізацый, устаноў і імёнамі спецыялістаў);

  4. для нагляднай дэманстрацыі прыкладаў культурных і крэатыўных праектаў, ініцыятыў і гарадскіх трансфармацый рэкамендуем дадаць спасылкі на вэб-сайты або візуальныя матэрыялы (відэа, малюнкі).

Ліст з намерам можна напісаць на роднай мове (а таксама на англійскай або рускай). Калі ласка, не забудзьце пазначыць кантактную асобу, яго/яе нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для далейшай сувязі.

Свае лісты з намерам дасылайце belarus@culturepartnership.eu 

Дэдлайн:

Крайні тэрмін падачы заявак на ўдзел — 31 студзеня 2017 года.

Адборачная камісія і крытэрыі:

Выбіраць пілотныя гарады і рэгіёны будзе камісія, у склад якой уваходзяць спецыяліст ініцыятывы, Нацыянальны каардынатар Праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць», а таксама прадстаўнік Міністэрства культуры. Пра сваё рашэнне камісія паведаміць да канца лютага 2017 года.

Крытэрыі, па якіх будзе праводзіцца адбор:

  • матывацыя горада або рэгіёна-ўдзельніка ўдзельнічаць у ініцыятыве;

  • разуменне, што фокус на культуры і крэатыўнасці можа прынесці дабаўлены кошт сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада або рэгіёна;

  • узровень уключэння асноўных зацікаўленых асоб з дзяржаўных устаноў і прыватнага сектара.

Падрабязная інфармацыя, а таксама дадатковыя пытанні

Калі ў вас узнікнуць пытанні датычна Ініцыятывы «Крэатыўныя гарады і рэгіёны», калі ласка, звяжыцеся з belarus@culturepartnership.eu 

Падрабязную інфармацыю пра Праграму ЕС і Усходняга партнёрства можна знайсці на сайце: www.culturepartnership.eu

Other interesting stories: