Крэатыўныя тэзісы

На мінулым тыдні джэнтрыфікаваны завод на Кастрычніцкай скалыхнула буйная канферэнцыя па тэхналогіях і крэатыўных індустрыях – Create IT. Цягам сонечнай пятніцы культурныя менеджары і айцішнікі шукалі адказы на пытанне «Як інтэрнэт, новыя медыя, big data, віртуальная і дапоўненая рэальнасць фармуюць культуру і творчыя індустрыі будучыні?» Мы разрываліся, каб паспець усё: натхніцца inspiration talks, паслухаць практычныя кейсы экспертаў(-ак), навучыцца ствараць музыку і глітч ды яшчэ пачыліцца на траве з кавай. Вось наша натхнёная канферэнцыяй справаздача.
#CreativeIndustries: якія яны сёння і што з імі будзе заўтра  

Эндру Эрскін, эксперт кансалтынгавай кампаніі Tom Fleming Creative Consultancy

«Крэатыўныя індустрыі – гэта дзейнасць, у аснове якой ляжыць індывідуальны творчы пачатак, навык або талент»

«Галоўныя трэнды: алічбоўка, павелічэнне фрагментацыі, паскарэнне канвергенцыі»

«Аснова крэатыўнай эканомікі – не краіны, а гарады»

Сапраўдныя гісторыі творчых стартапаў: як выкарыстоўваць #cultureandcreativity ў #IT-stratups  

Андрэй Янчурэвіч, стваральнік MSQRD

«Як казаў Джобс, крэатыўнасць – гэта проста сувязь паміж нейкімі рэчамі»

«Крэатыў павінен мець абмежаванне»

«Крэатыўнасць – гэта глядзець шырэй»

«Не дайце будучыні пакінуць вас ззаду»

Дыскусія з мясцовымі актывістамі: Як звязаць беларускі IT-цуд з беларускімі крэатыўнымі індустрыямі?  

Сяргей Сергіенка, візіяніст, Agile Coach, Epam Systems

«IT – гэта таксама частка культуры»

«Няма IT-адукацыі на рынку, таму што няма канкурэнцыі»

Саша Васілевіч, партнёр Vondel/Hepta, саўладальнік галерэі «Ў»

«Культура – грамадскі клей для грамадства: можа яго склейваць ці, наадварот, трымаць вельмі дрэнна. IT – гэта ўсяго толькі тэхналагічная платформа»

«Трэба памятаць пра візуальную культуру: у свеце занадта шмат кодаў, іх трэба счытваць і разумець»

«Каб падняцца над балотцам, трэба нармальна парваць дупу. А тыя, хто рве дупу добра, з’язджаюць»

«Калі людзі выкатваюцца з зоны камфорту, тады здараюцца прарывы»

«Трэба падымаць узровень візуальнай культуры, падарожнічаць і жывіцца мастацтвам»

Лічбавы аркестр – варкшоп ад Вовы Патапенка. Музыка як мастацтва: самастойная, тэхналагічная  

Вова Патапенка, заснавальнік Ableton School

«Праграма Ableton Live дазваляе запісаць музычныя кампазіцыі з нуля, нават калі ў цябе няма ніводнага жывога інструмента (або ты не ўмееш на іх граць)»

«Музыка – гэта ў першую чаргу адчуванне, парадак дзеянняў»

«Калі граеш хаўс, ёсць цэлая хвіліна, каб звесці трэк»

«Зараз мода на гук плытак. Так, я люблю фоткаць на стужку, але ідэі нараджаюцца, калі корпаешся ў кампе»

«Калі вы пачынаеце рабіць музыку, то павінны ўявіць прастору»

«Вобраз – нябачная цішыня, з якой з’яўляюцца гукі»

«Няма выявы – няма творчасці»

«Слухайце класіку. З пункту гледжання вобразаў гэта лепшае, што можа быць. Для мяне Моцарт – папса. Мой улюбёны кампазітар – Грыг»

The article was drawn up in cooperation with the EU-Eastern Partnership Culture and Creativity

https://34mag.net/post/krehatyynyya-tehzisy

Other interesting stories: