Максім Кульша: «Мы не забаўляем публіку»
– Максім, наколькі мода і трэнды сёння важныя для музыканта?
– Я лічу, што калі ўзяўся займацца музыкай, то варта абраць нейкі накірунак, які будзе табе блізкі. І працаваць у ім. Азірацца на моду, перабудоўваць сябе пастаянна і скакаць з адной стылістыкі ў іншую, не важна, у музыцы ці ў знешняй падачы, – заўсёды такое адчуванне, што музыка сабе здраджвае і больш прадае. Вядома, трэба ўмець трансфармаваць музыку пад сапраўдную рэчаіснасць. Незалежна ад стылістыкі. Але пры гэтым, трэба мець пачуццё меры.
А знайсці свайго слухача – гэта проста пытанне часу. Мода гэта занадта мімалётнае паняцце для тых, хто займаецца музыкай. Тут хутчэй важна пачуццё сябе.
– З якой з еўрапейскіх краін, і краін–суседзяў больш за ўсё падобнага мае Беларусь у музычным плане?
– Літва і Латвія падобныя з Беларуссю. Там шмат моладзевых, незалежных груп і цікавых музыкантаў, праходзіць шмат фестываляў. У нас пакуль не так, але да гэтага ўсё рухаецца.
– Які кірунак беларускай музыкі Вы прадстаўляеце?
– Мы ніяк не вызначаем для сябе кірунак. Пра нас кажуць, што мы граем пост–панк і колд вэйв. Напэўна, мы згодны. Мы асабліва над гэтым не задумваліся, цягнік рухаецца наперад і мы робім сваю справу не аглядаючыся назад. Пакуль няма часу на падобную дыягностыку.
– Што публіка сёння чакае ад музыкантаў? Ці ёсць message, здольны захапіць, прыцягнуць аўдыторыю?
– Думаю, што нейкай правільнай формулы "як захапіць аўдыторыю" няма. Можна граць поп–музыку – тады, магчыма, і ахоп будзе большы. А можна граць жорсткі андэграўнд, але тады і прыхільнікі будуць больш адданыя. Публіка, як і заўсёды, чакае ад музыканта шчырасці ў любой праяве: будзеш ты стаяць або ляжаць на сцэне, ірваць апошнюю кашулю на сабе – галоўнае, рабіць гэта шчыра, для самога сябе. А гледачы гэта адчуюць, аддача будзе.
Калі музыкант перадае нейкае пасланне сваёй музыкай, то і слухач будзе такі, якім гэта пасланне блізка. Тут галоўнае не гуляць з сабой і са слухачом – альбо слухач адчуе, што музыка не шчыра ўсё робіць, альбо музыкант падумае, што слухач чагосьці не разумее.
– Якія ідэі паўплывалі на Вас і сфармавалі ваша бачанне музыкі, гуку, выступлення на сцэне і музычнай дзейнасці ў цэлым?
– Была звычайная зіма, было сумна, таму я, Саша Сініца і Паша Міхалок вырашылі разбавіць шэрыя дні і пагуляць у сваё задавальненне. Без усякага плану і бачання мы за пару рэпетыцый прыдумалі і запісалі некалькі дэма–песень. Загрузілі ў інтэрнэт і, нейкім чынам, тое што атрымалася, спадабалася некалькім часопісам, сябрам ... Усё закруцілася досыць хутка. Напэўна, мы зразумелі, што мы граем толькі тады, калі ўжо пачалі запісваць першы альбом і паехалі выступаць у Рызе, Маскве, Таліне.
Упэўнены, што на нас паўплываў наш жыццёвы вопыт, музыка, якую мы слухаем, фільмы якія мы глядзім. Мы не аналізавалі глыбока гэтыя ідэі, але калі можна адказаць у двух словах – усё што мы рабілі і робім гэта выключна тое, што нам падабаецца: якія песні мы пішам, якія інструменты выкарыстоўваем, які гук выдаем, як трымаемся на сцэне. Думаю, што слухач / глядач гэта заўважае і таксама пранікаецца нейкай падобнай энергетыкай.
Спецыяльна публікавацца на папулярных профільных выданнях для штучнага прасоўвання сярод тых слухачоў, якім гэтая музыка наогул не цікавая і не блізкая, мы адмаўляемся. Нам гэта нецікава, мы не знойдзем там аднадумцаў.
Наша аўдыторыя – гэта тыя, хто сам цікавіцца, а не той, каму мы прапануем. Мы не прадстаўнікі забаўляльнага мастацтва. Мы не забаўляем публіку.
– Адкуль такая назва SUPER BESSE?
– Ёсць такі горад у Францыі, гарналыжны курорт. Мы знайшлі яго выпадкова. Наш бас–гітарыст Саша любіць горы і Тур Дэ–Франс, яму блізкая французская культура. Хтосьці прапанаваў такую назву, мы пагадзіліся, тым больш, што ў перакладзе назву SUPER BESSE можа гучаць як «супер д'ябал». Цікава атрымалася.
– Пра вас даволі шмат пішуць, вас запрашаюць. Чым Вы можаце растлумачыць такую цікавасць да вашай музыкі?
– Многія адзначаюць, што нашы канцэрты праходзяць цікава ў экспрэсіўнай манеры. Нават у краінах, дзе рускую мову не разумеюць, наша музыка падабацца. Напэўна, гэта з–за энергетыкі.
– Куды трэба сёння рухацца музыкантам, каб у будучыні не апынуцца на задворках?
– Калі музыкант хоча рабіць сваю музыку, то проста трэба «гнуць» сваю лінію. Разам з гэтым, калі хочаш пісаць музыку не проста «для сябе» і быць у закрытым андэграўндзе, такім музыкантам–аскетам, то трэба спрабаваць паказаць сваю музыку слухачам. Для гэтага лепш за ўсё падыходзяць профільныя фэсты, музычныя шоукейсы. Адзінкавыя канцэрты ў сваім горадзе, хутчэй за ўсё, не прынясуць асаблівага плёну, акрамя атрымання вопыту гульні на сцэне. На такія канцэрты звычайна прыходзяць толькі сябры і сябры сяброў. Але калі паспрабаваць адпраўляць заяўкі на ўдзел на розныя фестывалі і шоукейсы – то гэта будзе ўжо крок наперад. І калі выпадзе шанец выступіць на фестывалі – трэба разняволіцца і паказаць сябе такім, які ты ёсць, шчыра, без штучнасці або заціснутасці. Тады такіх канцэртаў будзе станавіцца толькі больш, гэта добры шанец знайсці свайго слухача, для якога будзе прыемна граць сваю музыку.