Што такое лічбавая паэзія на прыкладзе беларускага праекта Buben&Baisan

Алесь Плотка, беларускі паэт, расказаў пра новыя для Беларусі напрамкі сучаснага мастацтва і падзяліўся парадамі па пашырэнні аўдыторыі слухачоў, якія будуць карыснымі групам, што пачынаюць, ці музычным менеджэрам.

Пра праект Buben & Baisan

Гэта калабарацыя DJ Vlad Buben і Aлеся Плоткі (Baisan). Праект прадстаўляе адзін з малавядомых напрамкаў сучаснага мастацтва ў Беларусі. Альбомы лічбавай паэзіі напісаны ў розных музычных і паэтычных жанрах.

Праект пачаўся з акцыі Tancy z Bubnam – арт-праекта, у якім DJ Vlad Buben стаў супрацоўнічаць з беларускімі артыстамі розных жанраў. Экспартная ідэя праекта Tancy z Bubnam – растлумачыць усяму свету, што ж такое загадкавая беларуская душа. Для іншаземцаў культурнае жыццё «краіны апошняй дыктатуры ў Еўропе» застаецца ў статусе terra incognita. Удзельнікі Tancy z Bubnam узломваюць код маўчання і актыўна прадстаўляюць яелірычную і сучасную.

Затым Baisan і Buben выпусцілі Iamb’n’Bassпершы ў гісторыі альбом беларускай лічбавай паэзііаксама свабодны стрымінг на Yandex). Лічбавы рэліз атрымаў сусветнае распаўсюджванне дзякуючы супрацоўніцтву Believe digital з Big Buben Studio. Дыстрыбуцыя альбома праз 102 платформы ахапіла 240 краін свету. На трэк F5 зняты аніміраваны відэакліпэжысёр – Анатоль Курысь).

Другі альбом Skweee Belarus (даступны свабодны стрымінг) выкананы больш лірычна і запісаны цалкам у стылі скві. Выхаду альбома папярэднічаў рэліз англамоўнага сінгла m.n.s.k. Лонгплэй вострасацыяльны і пашырае ідэі дэбютнай працы дуэта.

Пра супрацоўніцтва з артыстамі розных жанраў

Праект адкрыты да супрацоўніцтва і можа ствараць аўтарскае музычнае суправаджэнне для паэзіі розных краін, рабіць літаратурныя пераклады на беларускую мову і агучваць іх, паказваць для перакладу свае вершы і аўдыёфайлы для рэміксінга, пераасэнсоўваць музыку іншых аўтараў. Праект можа агучваць (як музычна, так і тэкстава) візуальныя творы. Існуе нерэалізаваная мастацкая серыя Socksizm Улада Бубена – яна даступна для куратарскага супрацоўніцтва.

З яркіх прыкладаў – праекты поўнага цыкла, такія як музычны праект Улада Бубена спецыяльна для шведскай студыі StudioTotal (вядомай тут, перш за ўсё «мядзведзяняткаміэсантнікамі») і абодва альбома Baisan and Buben, рэалізаваныя дзякуючы супрацоўніцтву з дыстрыбутарам Believe Digital.

Пра шляхі развіцця музычнага сектара ў Беларусі

Магчыма, гэта банальна, але выратаванне тапельцаў справа рук саміх тапельцаў. Таму залогам развіцця беларускага музычнага сектара з'яўляецца крэатыўнасць яго ўдзельнікаў, пошук новых творчых і камунікацыйных формаў. Вялікую падтрымку культурны сектар атрымлівае дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву, сумесным праектам, якія ламаюць стэрэатыпныя ўяўленні нацый адзін пра аднаго і запаўняюць белыя інфармацыйныя плямы пра Беларусь у Еўропе і іншых частках свету.

Тры парады для музыкаў і музменеджэраў

Для эфектыўнага прасоўвання новых стыляў і прыцягнення аўдыторыі трэба стварыць выразную камунікацыйную стратэгію, у цэнтры якой - усведамленне сябе саміх як паўнавартаснай медыяадзінкі і развіццё прамых каналаў камунікацыі з аўдыторыяй. Перш за ўсё, сацыяльных сетак.

Важна пазбаўленне ад ілюзій пра ўсемагутнасць «вялікіх медыя». Навошта марнаваць месяцы перамоў дзеля пары хвілін у прайм-тайме для шырокай аўдыторыі, для якой вы станеце проста інфашумам? За гэты час можа быць напрацавана база «сваёй» публікі, з якой вы маеце зносіны і абменьваецеся творчай інфармацыяй. Карысна і важна зразумець, як вашаму слухачу зручна атрымліваць інфармацыю пра ваш творчы прадукт. Не, не трэба "прагінацца" ў творчым сэнсе - проста апытайце тых, каму вы цікавыя.

Шматлікім артыстам падабаецца разважаць пра адвакацыі прадуктаў культуры і ўплыў свайго прадукта на шырокія масы. Нам здаецца надзвычай важным спачатку знайсці водгук і сфармаваць сваю аўдыторыю, мець з ёй пастаянны дыялог. І толькі дасягнуўшы гэтага рухацца далей. No capacity = no advocacy :)

Buben & Baisan

Dance with Buben - праекты Бубена ў Facebook

Baisan асабісты сайт

***

Vlad Buben – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова "бацька" беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для беларускага MTV і шэрагу радыёпраектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубена выдавалі на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы прайшлі ў Германіі, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў - ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла. У 2010 годзе Уладзіслаў падпісаў кантракт з буйным дыстрыбутарам Believe digital, які прадстаўляе ў Інтэрнэце кампазіцыі такіх музыкаў, як Luciano, Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta.

Baisan (Алесь Плотка) – паэт, крыэйтар і каардынатар культурных паектаў. Лаўрэат беларускіх прэмій «Дэбют» і «Залаты апостраф», дыпламант Беларускага ПЭН-а; публікуецца ў перыёдыцы. У супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, сааўтар, перакладчык і стыль-кансультант. Псеўданім Baisan паходзіць з марскога слэнгу, дзе азначае «зямляк», ён рэпрэзентуе аўтарскую ідэю «Беларусаў 2.0» (беларусаў свету). Выдаў кнігу паэзіі «Байсан» і стварыў Vieršnica – сімвал гендарнай роўнасці ў Беларусі

Other interesting stories: