Foundamental Network: ад вечарынак электроннай музыкі да фэстывалю з удзельнікамі з 20 краін

Пра музыку «за рамкамі» і жыццё па-за прынятых творчых схем, інтэрв'ю з удзельнікамі Foundamental Network Віктарам Камянецкім – заснавальнікам супольнасці, дызайнерам, выкладчыкам кафедры дызайну Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь), Юліяй Кавязінай – юрыстам, ві-джэем і культурным менеджэрам, і Паўлам Няхаевым – музыкантам і выкладчыкам Дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва).

«Ві-джэй», «лічбавай музыкант» або «лічбавы мастак», - такіх прафесій пакуль няма ў афіцыйным рэестры на беларускай біржы працы. Не чакаючы прызнання, артысты ўльтрамодных напрамкаў, арганізатары музычных падзей і менеджэры арт-праектаў стварылі сваю супольнасць Foundamental Network, у рамках якой спрабуюць дапамагаць адзін аднаму, працаваць разам і прасоўваць свае інтарэсы.

- Раскажыце пра Foundamental Network, як узнікла таварыства, з чаго пачыналася сумесная праца?

Юлія: У 2007 годзе мы пачыналі з таго, што арганізоўвалі вечарынкі электроннай музыкі. Нас было каля 10 чалавек, і мы проста «скідваліся» грашыма на запрашэнне якога-небудзь цікавага музыканта, якога хацелі пачуць у Мінску.

Віктар: У 2008-2009 гг. праца стала больш інтэнсіўнай. Спачатку мы хацелі запрашаць замежных музыкантаў, але ў выніку паперазнаёміліся з вялікай колькасцю нашых беларускіх артыстаў. Мы адкрылі лэйбл, каб выдаваць эксперыментальную музыку.

У 2011 сумесна з італьянскімі партнёрамі і Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" у Мінску, мы зрабілі вельмі важны для Беларусі і ўсяго рэгіёну фестываль - Live Performers Meeting, у якім прынялі ўдзел больш за 100 відэа / медыя-артыстаў і музыкантаў з 20 краін. Мне здаецца, LPM даў вялікі імпульс для нашых відэа-артыстаў.

Зараз у Foundamental Network два асноўныя напрамкі працы. Першы, - арганізацыя музычных падзей – канцэртаў, фестываляў, вечарынак, другі – выданне музыкі беларускіх артыстаў.

- Якая канцэпцыя, ідэя музыкі якую вы прасоўваеце?

Віктар: Нас, перш за ўсё, цікавяць арыгінальныя музыканты, аўтэнтычныя рэчы, эксперыменты. Гэта можа быць неідэальная музыка, бо недасканаласць таксама па-свойму выдатна. Мне, напрыклад, цікавыя эксперыменты ў галіне тэхна, - тэхнаартыст, які грае класіку, ці кампазіцыі класічнага музыканта, які грае тэхна.

Павел: На вашым лэйбле выдавалася самая розная музыка, - ад электроннай да авангарднай.

Юля: Тыя, хто жадаюць пачуць электронную музыку ці ўбачыць на сваім мерапрыемстве нешта незвычайнае звяртаюцца да нас за кансультыцыямі. Напрыклад, арганізатары фестываляў, выстаў і рэкламныя агенцтвы просяць параіць музыканта ці відэа артыста для прэзентацыі або адкрыцця. Таму ужо цяпер мы выступаем як «букінг агент» для артыстаў.

- Павел, у адным са сваіх артыкулаў вы напісалі, што ў Беларусі няма дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да крэатыўных індустрый, і адзначылі, што гэта «і дрэнна, і добра». Чаму?

Павел: Дрэнна, таму што сфера крэатыўных індустрый пакуль не можа паўнавартасна функцыянаваць. А добра, таму што дзяржава пакуль не ўмешваецца. У нас ёсць шанец зразумець, хто мы, чаго хочам, і ўзгадніць свае інтарэсы. Цяпер важна працаваць, наладжваць сувязі, рэалізоўваць свае праекты і ствараць асяроддзе. Лабіраваць свае інтарэсы.

У Еўропе ёсць прыклады, якія натхняюць. Напрыклад, асацыяцыя берлінскіх музычных прамоўтэраў і клубных менеджэраў Berlin Club Commission. Была спроба арганізаваць падобную ініцыятыву і ў Мінску, але выніку пакуль няма. Пасля дзесяцігоддзяў савецкай штучнай салідарнасці, людзі з недаверам ставяцца адзін да аднаго, і чакаюць падвоху у сумеснай працы.

- Якія асаблівасці працы творчых супольнасцей у сучаснай Беларусі?

Павел: Многія сегменты культуры, якія ў іншых краінах разглядаюцца як цалкам звыклыя і легітымныя, у нас выпадаюць з поля зроку ці разглядаюцца як «найнізкая» культура, якая не можа прэтэндаваць на дзяржаўную падтрымку і шырокую грамадскую прэзентацыю.

Гэта, як правіла, прадстаўнікі творчых спецыяльнасцей, якім не вучаць у класічных ВНУ. Напрыклад, музыканты (і электроншчыкі, і рокеры) без акадэмічнай адукацыі, лічбавыя мастакі, дызайнеры, ві-джэі, фільм-мэйкеры, фатографы, літаратары, перформеры. У нас яны ігнаруюцца. І больш таго, кляймуюцца і называюцца «паразітычнымі элементамі». Іх правы і інтарэсы часта ніяк не абаронены.

- Юля, ці ёсць гэта выключэнне, пра якое кажа Павел?

Юля: Так, гэта стыгматызацыя існуе. Я ведаю, што некаторыя музыканты беспрацоўныя і, па сутнасці, з пункту гледжання закона, з'яўляюцца «дармаедамі». Але я іх не клеймлю.

- Ці быў нейкі прэцэдэнт?

Юля: Адзін з музыкантаў нашага лэйбла спрабаваў атрымаць «Сертыфікат творчага работніка», падаў дакументы, расказаў пра сваю музыку, пра мультымедыйныя інсталяцыі, якія ён стварае. Ён грае на розных музычных інструментах, піша электронную эксперыментальную музыку, авангардныя п'есы, якія выконваюцца ў Еўропе і Расіі. У адказ яго папрасілі прынесці ноты ... «Сертыфікат» ён так і не атрымаў.

Павел: Такая логіка – калі вы музыкант ці кампазітар – патрэбны ноты.

- Ці трэба творчаму чалавеку імкнуцца патрапіць у гэтыя рамкі?

Юля: Не, імкнуцца патрапіць у рамкі не трэба. У выпадку, пра які я расказала вышэй – гэта быў творчы эксперымент.

- Юля, Вы юрыст. Як, на Ваш погляд, можна лабіраваць інтарэсы творчых прафесіяналаў. Магчыма, прапанаваць свой праект закона пра крэатыўныя індустрыі?

Юля: Я разглядала пытанне, як можна паўплываць на рашэнні ў заканадаўчым сходзе, Савеце Міністраў і Палаце Старшыняў. Напэўна самы аптымальны спосаб, - гэта знайсці дэпутата, якому блізкія нашы ідэі і праз яго / яе ўплываць на сітуацыю. Альбо ... самой стаць дэпутатам.

- На ваш погляд, творчыя супольнасці гатовы да такой працы? Яны ўсведамляюць свае інтарэсы і гатовы іх прасоўваць?

Павел: Некаторыя супольнасці хутка ўзнікаюць і таксама хутка распадаюцца. Але ёсць такія, якія выраслі, назапасілі вопыт, маюць рэпутацыю і здольныя супрацоўнічаць. Па іх судзяць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Не буду скромнічаць Foundamental Network, - адна з іх.

- Ваша супольнасць ініцыявала некалькі буйных фестываляў электроннай музыкі і лайв-відэа-арта, у тым ліку фестываль Mental Force, які пройдзе ў Мінску ў 2017 годзе. На якія сродкі пройдзе фестываль?

Юля: Нам пашанцавала, што нашым партнёрам пры арганізацыі першага фестывалю Mental Force у 2015 г. быў Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Пры іх падтрымцы былі арганізаваны візіты нямецкіх артыстаў. Мецэнатаў у нас няма. Беларускія спонсары не падтрымліваюць мерапрыемствы фінансамі. Мы дамаўляемся на абмен тэхнікі і паслуг на рэкламу і павелічэнне пазнавальнасці брэнда за кошт імя фестывалю. Калі спонсар бар або рэстаран, - ён можа пакарміць гасцей, таксама ў абмен на рэкламу.

Павел: Ёсць вельмі шмат таленавітых артыстаў, якім няма дзе выступаць, ці якія не ўпісваюцца ў фармат клубных пляцовак і «дамоў культуры». Мы можам даць магчымасць выступіць такім артыстам, выпусціць альбом, падказаць, як трапіць на замежны фестываль. І, магчыма, у далейшым ім паступяць прапановы аб супрацоўніцтве.

 

Other interesting stories: