КНІГА ГУРУ КРЭАТЫЎНАГА БІЗНЭСА ДЭВІДА ПЭРЫША ПЕРАКЛАДЗЕНАЯ НА БЕЛАРУСКУЮ
Галоўная ідэя выдання палягае ў тым, што працуючы ў творчым сектары, вам не трэба выбіраць паміж творчасцю (цішоткай) і бізнесам (касцюмам), вы можаце распрацаваць сваю адметную бізнес-стратэгію, якая будзе прыносіць прыбытак і спрыяльна ўплываць на крэатыўнасць. Кніга Дэвіда Пэрыша – гэта зборнік практычных парад, паспяховых гісторый з асабістай практыкі аўтара і разнастайных бізнес-мадэляў.
Гэтая кніга прыдасца, калі вы: прадпрымальнік, асабліва ў сферы крэатыўных індустрыяў, культурны менеджэр, кіраўнік арганізацыі, а таксама калі маеце планы выйсці на рынак з ініціятывай.
Дэвід Пэрыш – брытанскі спецыяліст у галіне культурных і крэатыўных індустрыяў, маркетынга і бізнэс-стратэгіяў, аўтар некалькіх кніг, бізнес-трэнер. Яго кніга “Цішоткі і Касцюмы (T-shirts and Suits: A Guide to the Business of Creativity) – вынік 20-гадовага вопыта ў сферы крэатыўнай эканомікі.
Прэзентацыя кнігі Дэвіда Пэрыша з удзелам аўтара для СМІ адбудзецца 10 лютага ў 11.00 на Брытанскім стэндзе падчас Мінскай кніжнай выставы (праспект Пераможцаў, 14).
Сустрэча для чытачоў адбудзецца 10 лютага ў 19-00 ў галерэі Ў (праспект Неазлежнасці 37а), дзе можна будзе набыць і падпісаць кнігу ў аўтара.
Прэзентацыя арганізавана праграмай “Культура і Крэатыўнасць” пры удзеле Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
Тры парады з кнігі Дэвіда Пэрыша:
1. Слухайце свайго кліента. Паспрабуйце адказаць на пытанне кліента “А што гэта дае мне?” Даведацца, што трэба вашаму спажыўцу і стварыць патрэбны прадукт – гэта і ёсць ваша місія.
2. Вы не можаце прадаваць свой прадукт адразу ўсім кліентам. Выкарыстайце сваю крэатыўнасць у выбары групы кліентаў для пэўнага прадукта.
3. Вызначце каштоўнасці вашай арганізацыі. Яны зробяцца вашым арыенцірам на шляху да поспеху.
На сайце Праграмы ЕС і Усходняга Партнёрства “Культура і Крэатыўнасць” вы зможаце паслухаць два інтэнсіўныя анлайн-курсы Дэвіда Пэрыша: “Стратэгічнае планаванне” і “Маркетынг”. Кожны курс доўжыцца блізу 30 хвілін. Вывучаючы рэальныя бізнес-кейсы, вы навучыцеся аналізаваць рынак, перавагі і слабыя месцы вашай арганізацыі, а таксама даведаецеся як знайсці ўласную нішу. Пасля кароткага тэставання вы атрымаеце сертыфікат.
Глядзець анлайн: