Самыя прыкметныя культурныя ініцыятывы ў Беларусі

Таццяна Пашавалава, менеджэр праграм міжнароднай арганізацыі «ЕўраБеларусь», называе сучасныя культурныя з'явы і паспяховыя культурныя праекты ў Беларусі
  • Літаратура. Святлана Алексіевіч, Алесь Разанаў. Творчасць Святланы Алексіевіч і яе прызнанне выводзіць Беларусь на новы ўзровень, робіць нас «бачнымі» ў сусветнай культурнай прасторы. Тэмы, якія яна падымае ў сваёй творчасці, вельмі актуальныя. Алесь Разанаў цікавы, на мой погляд, сваімі філасофскімі развагамі, як пісьменнік і як суразмоўца. Цяпер не так шмат аўтараў, якіх цытуюць і на якіх спасылаецца беларуская інтэлігенцыя. А. Разанаў адзін з іх.
  • Адукацыя. Ініцыятыва «Лятучы ўніверсітэт». Гэта адукацыйны праект, які большую частку сваёй працы вядзе ў сферы культуры – гісторыі, адносін да спадчыны, дызайну, і ў іншых вузкіх прафесійных напрамках. Праект адрозніваецца вельмі высокім узроўнем.
  • Гарадскія культурныя прасторы. Ініцыятыва Vitebsk4me, Віцебск. Гэта дзейнасць цікавая ў якасці ўзору ўзаемаадносін культурных ініцыятыў з уладамі горада. Віцебск – унікальны прыклад. Улады тут прыслухоўваюцца да незалежных творчых груп, і гэта вельмі добрая падстава для супрацоўніцтва. Vitebsk4me – ініцыятыва двух маладых прадусараў, якія ўцягнулі інтэлектуальную багему горада, што думае пра культурную прастору Віцебска, да абмеркавання гэтых пытанняў з мясцовымі ўладамі.
  • Музыка. Этна–група «Гуда», – цікавая, на мой погляд, фальклорная музыка. Квартэт «Рыўера» – выканаўцы класічнай, у тым ліку, і беларускай музыкі.
  • Сучасная беларуская фатаграфія, – я б адзначыла гэты жанр, як асобную з'яву. У апошні час мастацтва фатаграфіі стала прыкметным, дзякуючы сваім цікавым праектах. Гэта цікавы сектар культуры, які расце.
  • Грамадскія курсы вывучэння беларускай мовы «Мова Нанова».
Other interesting stories: