- Курс па камунікацыі
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Рэзультаты адцягваюць вас ад зацыкленасці на дзейнасці, г.зн. заданні часам робяцца пералікам таго, што нам трэба зрабіць. Гэта можа прывесці да працэсу М+Е, які зводзіцца да таго, ці выканалі мы тое, што абяцалі.
- Калі вы зацыклены на рэзультатах, вы найхутчэй будзеце слядзіць за ўплывам дзейнасці, а не за самай дзейнасцю.
Таксама карысна параўнаць рэальныя рэзультаты з чаканымі, бо розніцу не заўсёды можна прадбачыць.
Бо буйнамаштабныя змены адбываюцца хутка толькі зрэдку, а таксама цяжкія ў рэалізацыі, вам трэба вызначыць важныя кароткатэрміновыя дасягненні.
Фактары, па якіх можна змераць рэзультаты:
- Выгада для палітыкі: пэўныя змены ў палітыцы, практычныя змены і інстытуцыйныя рэформы.
- Выгада рэалізацыі: ступень, у якой паказаныя палітыкі рэалізуюцца і як яны закранулі (ці не закранулі) жыцця грамадства.
- Палітычныя і дэмакратычныя зыскі: прызнанне права грамадскіх з'яднанняў уплываць на палітыку, палёгку іх доступ да ўрада і да іншых устаноў.
- Карысць для грамадства: паляпшэнне супрацы паміж грамадскімі з'яднаннямі.
- Карысць для партнёрства: адвакацыя прыводзіць да стварэння рэгіянальных і міжнародных сетак, якія могуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі.
- Карысць для арганізацыі: падвышэнне прэстыжу арганізацыі, стаўленне да яго як да верагоднай крыніцы інфармацыі, павелічэнне фінансавання і г.д.
Зараз, карыстаючыся ведамі пра планаванне, рэалізацыю і ацэнку грамадскай кампаніі, а таксама інструментамі і методыкамі, якія мы абмяркоўвалі ў нашым курсе, давайце падагульнім атрыманыя веды і паспрабуем скласці поўную карціну грамадскай кампаніі.
Уявім, што ў нас ёсць двухгадовая грамадская кампанія, накіраваная на распрацоўку і прыняцце дзяржаўнага адукацыйнага стандарта мастацкай адукацыі ў дзяржаўных пачатковых і сярэдніх школах па ўсёй краіне.
Першыя шэсць месяцаў праекта будуць прысвечаны:
- Ацэньванню праблемы, уключаючы аналіз першапрычын, аналіз праблемы і практыкаванне на візуалізацыю, якія прывядуць да фармавання мэт адвакацыі і яе задач. Засноўваючыся на вызначаных мэтах, можна распрацаваць план дзеянняў і пачаць патрэбную супрацу.
Другая палавіна года будзе прысвечана:
- Наладжванню дыялогу з уплывовымі асобамі і іншымі асноўнымі зацікаўленымі асобамі, пабудове адносін з імі, правядзенню працы са сродкамі масавай інфармацыі, а таксама правядзенню семінараў і мерапрыемстваў для падвышэння роўня паінфармаванасці мэтавых груп. Мы зробім так, каб праблема стала часткай праграмы дзеянняў грамадства, пра яе б казалі, праводзілі кампаніі па камунікацыі, каб падкрэсліць яе існаванне. Потым будзе час пачатку лабіявання асноўных уплывовых асоб і асоб, што прымаюць рашэння. Звярніце ўвагу, што лабіяванне не здзяйсняецца да таго часу, пакуль праблема не стала прадметам абмеркаванняў у грамадстве, каб у палітыкаў была больш прычын звярнуць на яе ўвагу.
C 13-га па 18-ы месяц мы будзем:
- Лабіяваць далей: уладкуем семінар для асноўных зацікаўленых асоб і чакаем, што яны пачнуць усведамляць важнасць нашай справы. Потым мы напішам чарнавы варыянт дзяржаўнага адукацыйнага стандарта для Міністэрства адукацыі.
C 19-га па 24-ы месяц мы чакаем:
- Што новы адукацыйны стандарт будзе ўзгоднены з міністэрствам, падпісаны і ўведзены ў дзеянне, каб палепшыць жыццё людзей.
На гэтым наш курс пра адвакацыі завяршаецца. Спадзяюся, што вы пазналі новыя паняткі і новыя спосабы правядзення адвакацыі, пачулі карысныя падказкі і, што немалаважнае, спадзяюся, што гэты курс паказаў вам новыя пагляды на сілу адвакацыі. І наастатку вылучу вам асноўныя чатыры думкі гэтага курса. Першая: адвакацыя — гэта не проста ўплыў на грамадскую палітыку, але і галоўным чынам уплыў на грамадскую думку. Другая: праблемы, якія мы абіраем мэтамі адвакацыі трэба старанна ўзважыць адносна вашага патэнцыялу, магчымасцяў і досведу. Іншымі словамі, нам трэба пераканацца, што праблему, з якой мы сутыкнуліся, можна вырашыць з дапамогай рэсурсаў, якія мы ў сілах мабілізаваць. Трэцяя: важна вызначыць тыя асобы, якія могуць паўплываць на ініцыятыву і тыя, якія могуць паўплываць на развязак праблемы і знайсці найболей эфектыўны метад звязацца з імі з дапамогай стварэння схемы сувязяў. Чацвёртая: нам трэба старанна абіраць інструменты адвакацыі і камунікаваць з поўным разуменнем мэтавай аўдыторыі, мовай, зразумелай для яе, і кароткім, пэўным і дарэчным зместам. Існуе шмат курсаў аб адвакацыі, здольных даследаваць гэты магутны інструмент падрабязней, і я раю вам чытаць падобныя, вывучаць і ўвесь час развіваць вашы навыкі адвакацыі з мэтай самаўдасканалення.
Дзякую за тое, што праслухалі гэты курс.