content
 Практычныя прыклады
Практычныя прыклады

Крыніца прыкладаў: Варбанова, Лідзія (2016) Міжнародная прадпрымальніцкая дзейнасць у сферы мастацтва, Нью-Ёрк / Лондан: Выдавецтва Routledge:

BUCKET FEET (ЗША): БІЗНЭС-МАДЭЛЬ, ЗАСНАВАНАЯ НА МІЖНАРОДНЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ І СТАРЫЦЕЛІНГУ 

BucketFeet (www.bucketfeet.com кампанія, якая спецыялізуецца на продажы абутку, дызайн і прынты для якой прыдумалі мастакі. Яе мэта — аб'яднаць людзей з дапамогай мастацтва, супрацоўнічаючы з мастакамі з усяго свету, якія падаюць надзеі. Менавіта яны і прыдумваюць дызайн кожнай пары.

Рааджа Немані (Raaja Nemani), сузаснавальнік кампаніі, пусціўся вандраваць па свеце пасля таго, як у 2008 годзе пакінуў працу, звязаную з фінансамі. Рааджа пазнаёміўся з Ааронам Фаестайнам (Aaron Firestein) падчас валанцёрскай дзейнасці ў Буэнас-Айрэсе. Паміж імі завязалася сяброўства, і Рааджа купіў у Аарона кеды, размаляваныя ўручную. Аарон пачаў прадаваць свае мастацкія «працы» яшчэ будучы студэнтам. Кеды выглядалі так незвычайна, што ўсе, каго б Рааджа ні сустракаў на шляху сваіх падарожжаў, цікавіліся, адкуль яны ў яго. У 2011 годзе Рааджа і Аарон заснавалі сваю кампанію ў Чыкага.

Бізнэс-мадэль заснавана на ўнікальнасці кожнай пары абутку, дызайн для якой прыдуманы мастакамі. Падаць заяўку на супрацоўніцтва з BucketFeet можа любы мастак з любой краіны свету. Лепшыя работы пераносяцца ў выглядзе прынта на абутак брэнда BucketFeet, і мастакі, чые працы былі адабраны, адразу ж атрымліваюць ганарар у 250 долараў ЗША і 1 долар з кожнай прададзенай пары. Сетка мастакоў, стварэнне якой з'яўляецца прыярытэтам для кампаніі, пастаянна расце і ўжо налічвае каля за 25 000 мастакоў з 100 краін. У яе ўваходзяць і мастакі, і дызайнеры, і ілюстратары1. Кампанія ўнікальная не толькі сваёй бізнэс-мадэллю і брэндам, але і тым, што з кожнай парай абутку звязана гісторыя мастака, які стварыў гэты дызайн.

BucketFeet рэалізуюць сваю прадукцыю пераважна праз інтэрнэт, свае фірменныя крамы і рознічныя гандлёвыя кропкі. Кампанія выйшла на замежныя рынкі, ажыццяўляючы прамыя пастаўкі па ЗША, у Аўстралію, Злучанае Каралеўства, Германію і Канаду. У бліжэйшых планах у маладых людзей адкрыццё гандлёвых кропак у Азіі, першая з якіх прыме сваіх кліентаў у Маніле. Абутак брэнда BucketFeet прадаецца ў 30 краінах. Большую частку прыбытку кампанія атрымлівае ад продажаў за мяжу.2

SOUNDCLOUD : БІЗНЭС-МАДЭЛЬ «ФРЫМІУМ», ЯКАЯ ЗАВАЁЎВАЕ СВЕТ

SoundCloud (https://soundcloud.com вядучая аудыёплатформа, пабудаваная стваральнікамі для стваральнікаў, дае карыстальнікам беспрэцэдэнтны доступ да самай вялікай у свеце супольнасці творцаў музычнага і аўдыёкантэнту. SoundCloud дае магчымасць слухаць арыгіналы музычных твораў і аўдыёзапісаў, размаўляць адзін з адным і дзяліцца сваімі трэкамі са светам праз мабільныя прылады. З выхадам на рынак у 2014 годзе платформы On SoundCloud, (https://on.soundcloud.com), сваёй новай партнёрскай праграмы, стваральнікі цяпер маюць магчымасць атрымліваць прыбытак ад сваёй дзейнасці.

Праект SoundCloud быў заснаваны ў 2007 годзе ў Берліне, а яго афіцыйны запуск адбыўся ў
2008 годзе. Заснавальнікамі сталі гукарэжысёр Аляксандр Льюнг (Alexander Ljung) і музыкант Эрык Вальфорс (Eric Wahlforss). Яны зразумелі, што гук, у адрозненне ад малюнкаў, відэа і тэксту, гэта некранутая вобласць на прасторах сусветнай сеткі. Мадэль «фрыміум» для атрымання прыбытку і мэта ахапіць увесь свет былі закладзены яшчэ на пачатковым этапе. Важнейшым складальнікам манетызацыі кантэнту аўтараў трэкаў стала платная падпіска, што паслужыла асновай для развіцця далейшых магчымасцей платформы. Кожную хвіліну на платформу загружаецца гукавых файлаў на 12 гадзін прайгравання, і на дадзены момант даступна больш за 100 мільёнаў трэкаў. Штомесяц гэты сайт наведвае 175 мільёнаў унікальных карыстальнікаў. Інавацыйныя асаблівасці кампаніі такія:

  • Дае магчымасць абменьвацца арыгіналамі музычных твораў і аўдыёзапісаў з сябрамі або выкладваць у адкрыты доступ— у блогах, на сайтах і ў сацыяльных сетках праз убудаваныя прайгравальнікі.

  • Дазваляе карыстальнікам пакідаць часовыя каментарыі ў любым месцы гукавога файла або музычнага трэка. Іх могуць чытаць іншыя карыстальнікі падчас прайгравання трэка.

  • Прадастаўляе бясплатныя магчымасці, напрыклад, карыстальнікі могуць слухаць неабмежаваную колькасць гуказапісаў, і выкладваць да 180 хвілін гукавога кантэнту ў сваім профілі.

  • Пакет Premium прапануе дадатковыя функцыі для стваральнікаў гуказапісаў, у тым ліку большы аб'ём (па часе) загружаных кампазіцый, і пашыраную статыстыку.

  • Premier Partners дае магчымасць зарабляць грошы на платформе праз праграму On SoundCloud (на дадзены момант даступная толькі ў ЗША). Сёння праграма мае
    20 000 партнёраў, сярод якіх студыі гуказапісу, падкластараў і ўзыходзячыя зоркі.

Штат супрацоўнікаў SoundCloud складае 300 чалавек, а офісы арганізацыі знаходзяцца ў Берліне, Лондане, Нью-Ёрку і Сан-Францыска. На гэтай віртуальнай пляцоўцы прадстаўляюць свае новыя сінглы практычна ўсе гуказапісвальныя кампаніі і музычныя выканаўцы. За гады існавання SoundCloud стала ўладальнікам шматлікіх узнагарод, у тым ліку ўвайшла ў спіс «Тэхналагічныя піянеры» Сусветнага эканамічнага форуму, рэйтынг Innovation by Design, які складаўся часопісам Fast Company, рэйтынгі часопіса Fortune «40 да 40» і Billboard, часопіса MIT «Інаватараў да 35 гадоў», а таксама стала лаўрэатам прэмій TNW German Startup Awards, IAIR European Award і Crunchies, адной з самых прэстыжных прэмій у галіне тэхналагічнага прадпрымальніцтва. Больш таго, яна з'яўляецца шматразовым лаўрэатам прэмій Lovie і The Europas — і гэта толькі некаторыя з яе дасягненняў.

Расказаць сябрам