- Курс па камунікацыі
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»

Культура захоўвае і перадае веды
Веды пра жыццё грамадства ў Паўднёвай Англіі першай паловы XIX стагоддзя - ад таго, якія танцы былі папулярнымі, да традыцыйнага распарадку дня - можна атрымаць не толькі з кніг па гісторыі, але і з раманаў Джэйн Осцін. А дэталі лонданскага побыту ў канцы стагоддзя ўжо варта шукаць у серыі кніг пра Шэрлака Холмса.
Культура стварае каштоўнасці і сімвалы
Каштоўнасцю і сімвалам можа стаць нават барада. Ці яе адсутнасць. Напрыклад, у 1705-м годзе Пётр I, які паставіў сабе за мэту асучасніць Расію і наблізіць яе да Еўропы, увёў падатак на нашэнне барады і вусоў. А амаль праз тры сотні гадоў, у 1999-м упершыню прайшла акцыя Мавембер, у рамках якой мужчыны наадварот адрошчвалі вусы і бараду на працягу лістапада, каб прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы рака прастаты і сабраць грошы для дабрачыннага фонду. У абодвух выпадках сімвалы паўплывалі на далейшае развіццё культуры.
Культура развівае
Уцягванне ў культуру і патэнцыял да стварэнняў важныя для «ўніверсальнага чалавека» эпохі Адраджэння. Адзін з самых вядомых прыкладаў - Леанарда да Вінчы - сумяшчаў навуковую і пісьменніцкую дзейнасць з заняткамі мастацтвам.
Культура ўмацоўвае сацыяльныя адносіны
Фестываль «Країна мрій» штогод збірае каля 40 тыс. наведвальнікаў. Далучэнне да традыцыйных формаў украінскай культуры - ад музыкі да ганчарнай справы - спрыяе фарміраванню агульнай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Культура стварае новыя патрэбы
Культура энергазахавання і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў фарміруе такія патрэбы, як стварэнне інфраструктуры для сартавання і ўтылізацыі розных тыпаў адходаў, усталяванне сонечных батарэй на дамах і доступ да бюджэтнага электратранспарту. Так, напрыклад, у 2017-м годзе кампанія Tesla Motors прадставіць пакупнікам мадэль электракара коштам 35 тысяч долараў, у той час як цяпер кошт машын складае каля 100 тысяч.
Культура робіць уклад у эканоміку
Абарот культурных і крэатыўных індустрый складае 1,3 трыльёна долараў, а тэмпы росту апярэджваюць галіны вытворчасці і паслуг. Культурны турызм дае каля 40% даходаў сусветнай турыстычнай галіны і на працягу апошняга дзесяцігоддзя дэманстраваў стабільны рост. Па ўсім свеце культура становіцца ўсё больш важнай крыніцай занятасці і даходаў. Больш фактаў http://www.culturepartnership.eu/page/culture-matters
Культура дапамагае гарадам
У 1997-м годзе ў горадзе Більбао на поўначы Іспаніі быў адкрыты музей Гуггенхайма. Арыгінальнасць дызайна ператварыла гэта месца ў яркую славутасць, якая ўдыхнула ў правінцыйны горад новае жыццё. За першыя тры гады працы музея турысты, якія наведалі Більбао, пакінулі там больш за 100 мільёнаў еўра (або 110 мільёнаў долараў ЗША) у выглядзе рэгіянальных падаткаў. Такі ўплыў архітэктуры на гарадскую эканоміку цяпер называюць «эфектам Більбао».