content
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
Чым лепш мы ўсведамляем вонкавыя фактары, што ўплываюць на нашу стратэгічную праблему, тым імаверней, што наша грамадская кампанія дасягне жаданага выніку.

Калі вы думаеце пра вонкавыя фактары, не думайце толькі пра тое, як яны паўплываюць на вас і на вашу арганізацыю, падумайце і пра тое, як яны могуць паўплываць на вашу кампанію і яе бенефіцыяраў, на спонсарскія арганізацыі і іншыя зацікаўленыя асобы. Як на гэтых важных зацікаўленых асоб паўплываюць вонкавыя фактары, якія вы выявіце пры запуску кампаніі, і што яно будзе для іх азначаць?

Групы ўплыву на роўні дзяржавы ці рэгіёна могуць уключаць:

  • палітыкаў і партыі ва ўрадзе;
  • дзяржаўных службоўцаў;
  • рэлігійных лідараў і арганізацыі;
  • бізнес-асацыяцыі і буйныя кампаніі;
  • юрыстаў, суддзяў, дактароў, навукоўцаў, настаўнікаў і іншых спецыялістаў;
  • прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі;
  • таварыствы абароны спажыўцоў і спажывецкія групы;
  • жаночыя групы;
  • грамадскія арганізацыі;
  • установы рэгіянальнага значэння; ЕС, рэгіянальныя гандлёвыя групы і г.д.
  • установы міжнароднага значэння: Сусветны банк/МВФ, Сусветную гандлёвую арганізацыю, прадстаўніцтвы ААН і г.д.

З вышэйпрыведзенага спіса нам трэба пазначыць тых, хто можа зацікавіцца нашай праблемай, ацаніць яе ролю, вызначыць тых, на каго наша праблема можа ўплываць абсалютна процілегла і знайсці тых, хто можа нейкім чынам на яе паўплываць.

Зацікаўленых асоб грамадскай кампаніі можна падзяліць на чатыры групы:

Мэтавая аўдыторыя:

  • уплывовыя людзі — людзі, якія могуць зрабіць патрэбныя змены;
  • людзі, якія могуць падзейнічаць на ўплывовых асоб.

Зацікаўленыя асобы:

  • людзі, з якімі і для якіх вы працуеце;
  • людзі, якія атрымаюць выгаду ад вашай адвакацыі.

Саюзнікі:

  • людзі, якія падзяляюць вашы мэты і могуць уплываць на ўплывовых асоб шляхам грамадскага ціску на іх.

Апаненты:

  • людзі, якія выступаюць супраць таго, чаго вы хочаце дасягнуць, і будуць спрабаваць перашкаджаць вам здзяйсняць патрэбныя змены.

Урэшце, нам трэба вызначыць тыя асобы, якія могуць паўплываць на ініцыятыву, і тыя, якія могуць паўплываць на вырашэння праблемы.

Апошні згадваны мною аналіз завецца стварэнне схемы сувязяў. Схема сувязяў выяўляе сілы, якія патрэбныя для таго, каб усё адбылося. Стварэнне схем сувязяў асабліва карыснае пры выбудоўванні партнёрства (з кім трэба развіваць адносіны?) і пры мабілізацыі грамадзянаў (каго можна прыцягнуць да ўплыву на людзей, каб яны далучыліся да вырашэння праблемы?). Мэта гэтага аналізу — візуальна вызначыць сувязі паміж людзьмі, арганізацыямі і ўстановамі ў вызначанай сітуацыі, каб зразумець каштоўнасць гэтых адносін. Пры стварэнні схемы сувязяў мы вызначаем самых важных людзей, якія могуць змяніць штосьці так, як трэба нам і намаляваць іх сувязі, каб убачыць, як і праз каго мы можам звязацца ці паўплываць на мэту і не ў чым не памыліцца. Часам стварэнне схемы сувязяў дапамагае выявіць трэція бакі, пра якія вы нават не падазравалі раней.

Давайце ўявім, што ў нас есці мясцовы мэр Марыя як асноўная аўдыторыя, на якую нам трэба зрабіць уплыў. Правядзіце ўсе сувязі, пра якія вы толькі можаце падумаць, да яе і пагледзіце з боку, як гэтыя людзі і ўстановы злучаны адзін з адным. Уявім, што муж Марыі, яе лепшая сяброўка і некаторыя працаўнікі адміністрацыі спяваюць у мясцовым хоры. Нават калі сама Марыя не спявае, то мясцовы хор ёй выяўна неабыякавы. А дырыжор гэтага хору можа быць наўпрост злучаны з вашай арганізацыяй.

Прааналізуйце схему. Вам трэба засяродзіцца на асобах, да якіх праведзена больш за ўсё сувязяў ці на тых, хто ўплывае на вашу мэту больш усіх. Падкрэсліце гэтыя месцы перасячэння інтарэсаў і пачынайце думаць пра стратэгічны падыход да іх. Гэтаму стратэгічнаму працэсу можа дапамагчы пашырэнне вашай схемы шляхам пашырэння гэтых кропак перасячэння.

Сама па сабе схема сувязяў — гэта першы крок да разумення стратэгіі арганізацыі па адвакацыі. Пасля таго як схема сувязяў створана, яе скарыстаюць для таго, каб вырашыць, як і дзе пачынаць дзеяць. Гэта мы і абмяркуем у наступным відэа.

Расказаць сябрам