content
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
Выкарыстоўваючы гэты шаблон каштоўнаснай прапановы, вы распрацоўваеце каштоўнасць, прапанаваную кліентам. Але вернемся да бізнэс-мадэляў. Дарэчы, ёсць яшчэ адзін курс па бізнэс-мадэляванні, які вы можаце праслухаць, але я хацеў бы згадаць шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas. Гэта яшчэ адзін інструмент, які вы можаце выкарыстоўваць для распрацоўкі вашай бізнэс-мадэлі.

Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas складаецца з дзевяці элементаў. Гэта спрошчаная версія шаблону бізнэс-мадэлі, распрацаванага ўсё тымі ж Івам Піньера і Алексам Астэрвальдэрам. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas пачынаецца з праблем. Праблемыгэта менавіта тыя вашы кліенцкія задачы, якія вы толькі што паказалі ў шаблоне каштоўнаснай прапановы.

Па-другое, вы разглядаеце сегменты кліентаў. Зноў жа, вы толькі што зрабілі гэта практыкаванне – запоўнілі шаблон каштоўнаснай прапановы.

Трэці крок: паглядзіце ў цэнтр, і вы ўбачыце ўнікальную каштоўнасную прапанову. Менавіта на гэтым этапе вам трэба сфармуляваць, у чым на самай справе заключаецца ваша каштоўнасць. Ніжэй у вас будзе, так званая, агульная канцэпцыя (high-level concept). Тут вам трэба будзе дакладна вызначыць, хто вы такія. Скажам, вы фестываль, але які менавіта фэстываль? Напрыклад, фестываль Wow-Concept Festival (толькі што яго прыдумаў). Вы можаце падумаць пра тое, як растлумачыць яго простымі словамі, каб людзі адразу ж разумелі, што гэта за прадукт, якую каштоўнасць вы ім прапануеце.

Затым вам трэба прапанаваць план, рашэнне (для гэтага ёсць спецыяльны раздзел) і вызначыць каналы. Канал – гэта тое, якім чынам вы даносіце вашу ўнікальную прапанову да спажывецкіх сегментаў. Затым вызначаюцца патокі даходаў: як вы можаце зарабляць, якая мадэль цэнаўтварэння. Як вы генерыруеце прыбытак? Гэта можна рабіць па-рознаму. Наступны крок – структура выдаткаў. У колькі вам абыйдзецца дастаўка гэтай каштоўнасці? Затым, ведаючы, аналізуючы ўсё гэта, вы зразумееце, якія вашы ключавыя крытэрыі. Крытэрыі для ацэнкі, напрыклад, дастаўкі вашай каштоўнасці, вашых даходаў або вашых укладанняў, таму што вы хочаце мінімізаваць укладанні і павялічыць даходы. Таксама вам трэба пераканацца, што вы ведаеце, як вымераць ступень задаволенасці вашых кліентаў. Якія крытэры ацэнкі вашай каштоўнаснай прапановы?

І затым, вядома, заключны, вельмі цікаўны аспект – несправядлівая перавага. Што такое несправядлівая перавага? У бізнэс-мадэлі можа быць нешта, што нялёгка паўтарыць. Гэта азначае, што ў вас заключаны дагавор аб выключных правах продажу з аўтарам, альбо ў вас ёсць гандлёвая марка і г.д., альбо вы сабралі ўнікальны лайнап на сваім музычным фестывалі. Гэта ў нейкай меры ... Ці вы выбіраеце папулярную дату ў музычным календары. Скажам, у Львове праводзіцца надзвычайны міжнародны джазавы фестываль Alfa Jazz Festival. І ўсе ведаюць, што ў пэўныя выхадныя чэрвеня ў Львове адбываецца гэта выдатная джазавая падзея. У пэўным сэнсе, гэта несправядлівая перавага, таму што хто б ні паспрабаваў арганізаваць джазавы фестываль у гэтыя ж дні ... што ж, гэта несправядліва ў адносінах да іх, але, хутчэй за ўсё, уся аўдыторыя адправіцца ў Львоў на Alfa Jazz Festival. Гэта несправядлівая перавага, але на самой справе, шчыра кажучы, мець несправядлівую перавагу справядліва.

Вось так ваш шаблон каштоўнаснай прапановы ператвараецца ў шаблон бізнэс-мадэлі або Lean Canvas. Такім чынам, каб пераканацца, што вы разумееце, як ваша каштоўнасць, каштоўнасць, якую стварае ваш бізнэс або арганізацыя, пераўтворыцца ў фактычную аперацыйную мадэль, бізнэс-мадэль і мадэль цэнаўтварэння, выканайце гэта практыкаванне.

Расказаць сябрам