- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Курс па камунікацыі
- Курс Культурная стратэгія
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
Каму патрэбны культурныя стратэгіі? Культурныя стратэгіі могуць існаваць на розных узроўнях. Часцей за ўсё яны выкарыстоўваюцца ўрадам, Міністэрствам культуры і іншымі міністэрствамі, а таксама органамі рэгіянальнай і мясцовай улады. Іх мэта – стварыць спрыяльныя ўмовы для росквіту культуры і мастацтва і павысіць эфектыўнасць іншых сфер жыцця.
Культурныя стратэгіі могуць распрацоўвацца таксама для таго, каб лепш зразумець значэнне культурных устаноў (музеяў, тэатраў, музычных устаноў, універсітэтаў і прыватных культурных арганізацый) у межах агульнанацыянальнай або мясцовай стратэгіі.
Ніжэй прыведзены некаторыя ключавыя мэты распрацоўкі нацыянальнай, рэгіянальнай або мясцовай культурнай стратэгіі:
- вывесці культуру на пярэдні план (заданне Міністэрства культуры і яго аддзелаў), дэманструючы ролю культуры ў многіх іншых сферах жыцця, і падкрэсліваючы неабходнасць улічваць культуру і крэатыўнасць у планах і мэтах іншых міністэрстваў і зацікаўленых бакоў;
- вызначыць ролю культуры для нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых органаў улады;
- сфарміраваць доўгатэрміновае бачанне культуры і крэатыўнасці, якое падкрэслівае патэнцыял культуры ў развіцці эканомікі, умацаванні самабытнасці і сацыяльнай згуртаванасці;
- узгадняць правілы належнага кіравання культурай шляхам устанаўлення празрыстых, усёабдымных і калегіяльных прынцыпаў прыняцця і фармулявання рашэнняў у сферы культурнай палітыкі;
- прапаноўваючы канкрэтныя і неабходныя рэформы культурнай палітыкі, вызначаць кароткатэрміновыя прыярытэты і асноўныя мерапрыемствы для адраджэння культурнага і крэатыўнага сектараў і раскрыцця патэнцыялу для аднаўлення гарманічнага грамадства.
Працэс распрацоўкі культурнай і многіх іншых стратэгій часта важней самога выніку, таму неабходна распрацаваць працэс, які:
- прыцягвае асноўныя зацікаўленыя асобы і партнёраў;
- з'яўляецца адкрытым і празрыстым;
- уключае ў сябе кансультацыі і абмен ідэямі;
- павышае дасведчанасць грамадскасці аб культуры і крэатыўнасці;
- ахоплівае людзей з рознай адукацыяй, розных прафесій і з розных рэгіёнаў.
Людзі павінны адчуваць адказнасць за працэс і, у перспектыве, за канчатковы вынік.
Якасны працэс арганізаваць няпроста – гэта адымае шмат часу і можа суправаджацца блытанінай і мітуснёй. Але яно таго варта. Таму важна мець выразную структуру кіравання:
- мэтавая або працоўная група прадстаўнікоў як дзяржаўнага, так і прыватнага сектараў,
- міждэпартаментная кансультатыўная група, якая аб'ядноўвае міністэрства і дэпартаменты культуры, адукацыі, эканомікі, турызму, замежных спраў і г.д.,
- кансультацыі з шырокай грамадскасцю, на якіх прадстаўляюцца прамежкавыя вынікі, і якія служаць пляцоўкай для грамадскіх абмеркаванняў.
Каб забяспечыць празрыстасць працэсу і прыцягнуць асноўныя зацікаўленыя бакі, працэс распрацоўкі стратэгіі павінен суправаджацца мэтанакіраванай камунікацыйнай стратэгіяй, у якую ўваходзяць вядзенне сайта і старонкі ў сацыяльных сетках, на якіх павінна размяшчацца актуальная інфармацыя аб працэсе ў цэлым, рабочых дакументах і асноўных партнёрах, а таксама прадастаўляцца магчымасць пакідаць свае водгукі і пажаданні падчас грамадскіх кансультацый.
Нарэшце, хто павінен удзельнічаць у працэсе распрацоўкі культурнай стратэгіі? Згодна з вядомай максіме, у гэтым працэсе павінны прымаць удзел як мінімум дзве групы людзей: тыя, якія павінны быць задзейнічаны, і тыя, якія хочуць гэтага. Чым больш людзей будуць удзельнічаць у гэтым працэсе, тым больш легітымным ён будзе. Актыўная падтрымка зацікаўленых бакоў не дазволіць новым урадам і адміністрацыям проста адмахнуцца ад такой стратэгіі, што будзе садзейнічаць устойліваму развіццю і стабільнасці ў галінах культуры і крэатыўнасці.