content
Кантрольны спіс
Кантрольны спіс
Мадэль стратэгічнага планавання для прадпрыемстваў з сфер культуры і творчасці

Гэта мадэль стратэгічнага планавання была распрацавана спецыяльна для прадпрыемстваў, чыя дзейнасць сканцэнтравана ў сферах культуры і творчасці, а таксама галіне лічбавых тэхналогій.

1. Апішыце сваімі словамі, што для Вас абазначае поспех.

Дасягнуць поспеху жадаюць усё, але кожны вызначае поспех па-свойму.

Выразна сфармулюйце, чаго Вы жадаеце дасягнуць, і стаўце мэты ў адпаведнасці са сваім бачаннем і сваімі каштоўнасцямі.

Важна, каб усе супрацоўнікі прадпрыемства раздзялялі Ваша ўяўленне аб мэтах і каштоўнасцях.

2. Выявіце асаблівасці Вашага прадпрыемства, якія ў яго моцныя і слабыя бакі адносна канкурэнтаў.

Для аб'ектыўнага аналізу Вашага прадпрыемства, выкарыстоўвайце спіс PRIMEFACT.

Памятаеце, што ў канкурэнтным асяроддзі моцныя і слабыя бакі неабходна ацэньваць у параўнанні з канкурэнтамі.

Магчыма, больш карысна будзе проста пералічыць усе факты пра Ваша прадпрыемства ці яго «асаблівасці», і затым ужо шукаць рынкі, дзе гэтыя асаблівасці стануць Вашай перавагай.

3. Увесь час аналізуйце тое, што адбываецца ў свеце, з тым каб своечасова выяўляць магчымасці і пагрозы, не забываючы пра канкурэнтаў.

Для аналізу знешняга асяроддзя па васьмі розных накірунках выкарыстоўвайце спіс ICEDRIPS.

Гэты метад аналізу дапаможа прадпрыемству выявіць непасрэдныя пагрозы і магчымасці гэтак жа, як радар на караблі, які ідзе ў адкрытым моры, скануе гарызонт і дапамагае выяўляць сяброў і ворагаў.  

4. Ведайце свае канкурэнтныя перавагі.

Рабіць нешта выдатна і рабіць нешта выдатна у параўнанні з канкурэнтамі - гэта дзве вялікія розніцы.

Пра важнае пытанне канкурэнтных пераваг рэкамендуем прачытаць наш артыкул.

5. Дасканала выбірайце мэтавыя рынкі, выкарыстоўваючы падыход стратэгічнага маркетынгу. Не ўсе кліенты - прыдатныя. Выбірайце, куды прыкладаць намаганні! Выбірайце рынкі або сегменты рынку, на якіх Вы будзеце дамінаваць!

Каб атрымаць больш інфармацыі па гэтых пытаннях, прачытайце кнігу «У пагоні за адным зайцам: стратэгічны маркетынг для камерцыйнага поспеху».

6. Каб вывесці ідэальную бізнэс-формулу, спалучайце канкурэнтныя перавагі і дасканалы адбор кліентуры.

Перш чым прыступіць да напісання бізнэс-плана, важна, каб у Вас былі галоўныя складнікі, неабходныя для распрацоўкі рэальнага стратэгічнага плана.

Гэта дасягаецца шляхам аб'яднання запалу да творчасці і поглядаў на будучыню з канкурэнтнымі перавагамі, а таксама канцэнтрацыяй увагі на патрэбным спажыўцу.

Азнаёмцеся з артыкулам «Стварыце сваю ўласную формулу бізнэсу», якая падрабязна распавядае пра тое, як скласці ідэальную бізнэс-формулу.

7. Распрацоўка бізнэс-стратэгіі для дасягнення поспеху павінна адбывацца з улікам зменлівых магчымасцей і пагроз.

Рэалістычная бізнэс-стратэгія - гэта манеўр у адказ на канкрэтную сітуацыю або выклік.

Больш таго, рэалістычная бізнэс-стратэгія таксама прадугледжвае прыняцце рашэння аб тым, ад якіх напрамкаў дзейнасці варта адмовіцца, каб сканцэнтраваць рэсурсы прадпрыемства на самым эфектыўным напрамку дзеля дасягнення поспеху.

Прачытайце артыкул «Як распрацаваць РЭАЛІСТЫЧНУЮ бізнэс-стратэгію».

Гэта мадэль стратэгічнага планавання дае агульнае ўяўленне пра тое, як скласці стратэгічны план для любога бізнэсу або арганізацыі, якія працуюць у сферах культуры і творчасці. 

Расказаць сябрам