content
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
Першым крокам да распрацоўкі кожнай грамадскай кампаніі з'яўляецца вызначэнне асноўнай праблемы і аналіз яе прычын. Гэты этап завецца Аналіз і вызначэнне праблем. Ён з'яўляецца найболей цяжкай часткай распрацоўкі кампаніі, таму мы абмяркуем усё да драбнюткіх дэталяў.

Спачатку давайце разбяромся, што мы маем на ўвазе пад паняткам «першапрычына».

Першапрычына — гэта асноватворныя прычыны праблемы ці пытання, якім вы займаецеся. Вызначэнне першапрычыны робіць нашы наступныя дзеянні больш дакладнымі, бо мы ведаем тую самую прычыну, «корань праблемы», а не марнуем нашы рэсурсы марна на працу з яе сімптомамі. Гэта вельмі важная частка працэсу пошуку слушнага развязка, з дапамогай якой мы можам знайсці слушныя адказы.

Метад «Але чаму?» — гэта метад, што выкарыстоўваецца для вызначэння асноўных прычын ці першапрычын праблемы.

Ён разглядае праблему з дапамогай пытанняў, каб пазнаць, што стала яе прычынай. Штораз, знаходзячы адказ, вы задаяце наступнае пытанне «Чаму?»

Прыкладам, калі ў людзей з аддаленых населеных пунктаў няма доступу да мастацкай адукацыі, вы спытаеце «чаму?». Як толькі вы атрымайце адказ на гэта пытанне, шукайце адказ на іншае пытанне метаду пакуль не дойдзеце да першапрычыны праблемы.

Давайце праілюструем вам гэты працэс:

Беспасярэдняя праблема

Дзеці не ходзяць у мастацкую школу.

Чаму?

У гэтым раёне няма даступных школ.

Магчымы адказ: Няма настаўнікаў і пляцовак.

Чаму?

Мясцовыя школы не атрымалі фінансаванне.

Магчымы адказ: Прыцягнуць настаўнікаў і грашовыя сродкі.

Чаму?

Мясцовы ўрад паабяцаў падаць сродкі і адкрыць вакансіі настаўнікаў мастацкай школы, але не зрабіў гэтага.

Магчымы адказ: Прыцягнуць спонсараў ці лабіяваць падаванне фінансаванне з мясцовага бюджэту.

Чаму?

Урад краіны не падаў тых сродкаў, якія паабяцаў.

Магчымы адказ: Прыцягнуць спонсараў ці лабіяваць падаванне фінансаванне з цэнтральнага бюджэту.

Чаму?

Урад краіны не прадугледзеў сродкаў для мастацкай школы ў бюджэце.

Магчымы адказ: Прыцягнуць спонсараў ці лабіяваць уключэнне парламенцкім камітэтам па складанні бюджэту фінансавання ў праект наступнага бюджэту.

У праблемы можа быць шмат прычын і вырашэнняў, таму толькі ад нас залежыць тое, ці знойдзем мы самыя важныя з іх і тыя, з якімі наша арганізацыя можа працаваць. Аналіз «Але чаму?» сапраўды падкрэслівае рознабаковы характар праблемы і ставіць акцэнт на розных шляхах, якія можна выбраць для яе вырашэння.

Зараз, калі мы ведаем першапрычыну праблемы, з якой маем справу, нам трэба распрацаваць сваё бачанне і выбраць шлях да яе вырашэння. Мы ведаем, з чаго пачаць, зараз давайце паглядзім, што рабіць далей.

Нам трэба выканаць штосьці тыпу практыкавання на візуалізацыю. Уласна, нам трэба адказаць на некалькі важных пытанняў, а менавіта:

  • Якім мы хочам бачыць наша грамадства/краіну?
  • Якія характэрныя асаблівасці будуць індыкатарам таго, што наша грамадства ідэальнае?
  • Што трэба змяніць, каб дасягнуць гэтага?
  • Што гэтаму перашкаджае?

Зараз патрэбная змена выяўлена больш канкрэтна, і мы можам выбраць практычную і стратэгічную праблему, якая не дае нам адчуць рэальнасць гэтага свету.

У залежнасці ад памеру і мэт вашай арганізацыі можна выбраць РАЦЫЯНАЛЬНЫ шлях для таго, каб палепшыць якасць жыцця людзей згодна нашага БАЧАННЯ шляхам вырашэння пазначаных праблем.

Выбар праблемы ці АНАЛІЗ ПРАБЛЕМЫ — гэта працэс узважвання вашага патэнцыялу, магчымасцяў, досведу і ступені складанасці самай праблемы. Іншымі словамі, нам трэба пераканацца, што пастаўленую праблему можна вырашыць з дапамогай рэсурсаў, якія мы зможам мабілізаваць. Яшчэ адна важная нататка: нам трэба ўбачыць, што шлях да вырашэння праблемы існуе, і ёсць імавернасць таго, што попыт на патрэбныя змены ткі паўстане. Урэшце, існуе патрэбнасць ацаніць спадарожныя рыскі, каб пераканацца, што імі можна кіраваць.

Такім чынам, у гэтым уроку мы пазналі пра тое, як вызначыць першапрычыну праблемы, і ў нас з'явілася разуменне таго, як накідаць магчымыя шляхі вырашэння жаданай праблемы.

У наступным відэа мы навучымся вызначаць нашых саюзнікаў і апанентаў і ствараць схему суадносін уплываў для нашай грамадскай кампаніі.

Расказаць сябрам