content
Лекция 1. Што такое маркетынг?
У першую чаргу, неабходна даць дакладнае вызначэнне слова «маркетынг», паколькі розныя людзі разумеюць пад ім зусім розныя рэчы.

Адны выкарыстоўваюць паняцце «маркетынг» як модны аналаг слова «продажы». Продажы адназначна з'яўляюцца часткай маркетынгавага працэсу, але маркетынг мае куды больш шырокае значэнне. Іншыя пад гэтым словам разумеюць дзейнасць па прасоўванні і рэкламаванню тавараў і паслуг. Зноў жа, усё гэта – складнікі маркетынгу, якімі ён не абмяжоўваецца.

На самай справе, маркетынг – гэта куды больш глыбокае і шырокае паняцце, чым проста прасоўванне, рэклама і продажы. У самым шырокім разуменні маркетынг – гэта абагульняючае паняцце, якое, сярод усяго іншага, вызначае месца прадпрыемства на рынку ў адносінах да канкурэнтаў, яго канкурэнтныя перавагі, а таксама выбар прадпрыемствам перспектыўных сегментаў рынку, якія яно плануе абслугоўваць.

Маркетынг, акрамя таго, што дазваляе вызначыць перспектыўныя сегменты рынку (і свядомая адмова ад тых сегментаў рынку, з якімі мы супрацоўнічаць не збіраемся), таксама ўключае ў сябе і ўзаемасувязь з кліентамі – удзельнікамі тых сегментаў рынку, якія мы для сябе адабралі.

Такія зносіны, як правіла, павінны адбывацца ў форме дыялогу, а не маналогу. Іншымі словамі, маркетынг мае на ўвазе «ўменне прыслухоўвацца да меркавання кліента» або даследаванне рынку.

Толькі пасля гэтага варта звярнуцца да фармулявання дакладных пасланняў, якія б улічвалі інтарэсы розных катэгорый кліентаў. Затым гэтыя пасланні павінны быць данесены да спажыўцоў пры дапамозе адпаведных сродкаў, актуальных для дадзеных умоў.

Стварэнне і данясенне выразных маркетынгавых пасланняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мадэллю «Тры «М» у маркетынгу».

Такім чынам, мы павінны разумець, што маркетынг мае больш шырокае значэнне, чым прасоўванне або продажы. Гэта агульнае бачанне дзейнасці прадпрыемства адносна рынкаў. Выкарыстоўваючы ўвесь набор маркетынгавых інструментаў, мы можам дасягнуць знакавых поспехаў, умела абгульваючы сваіх канкурэнтаў і якасна абслугоўваючы сваіх кліентаў.

Каб наша прадпрыемства стала паспяховым, неабходна ўлічваць усе аспекты маркетынгу: стратэгічны маркетынг, аналіз канкурэнтаў, рынкавае пазіцыянаванне, даследаванне рынку і, нарэшце, данясенне маркетынгавых тэзісаў да спажыўцоў.

Вось гэта ўсё і ёсць маркетынг. 

Давайце ж возьмем максімум з таго, што можа прапанаваць нам маркетынг, каб зрабіць нашы крэатыўныя прадпрыемствы яшчэ больш паспяховымі.

Расказаць сябрам