- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Курс па камунікацыі
Стратэгічны маркетынг разглядае «агульную карціну» і спрыяе прыняццю намі важных рашэнняў, такіх як:
• «Якой прадпрымальніцкай дзейнасцю нам варта заняцца?»
• «Чаго на самай справе жадаюць кліенты?»
• «Як мы можам вылучыцца ва ўмовах рынкавай канкурэнцыі?»
• «Якім спажыўцам са стратэгічнага пункту гледжання мы можам НЕ аказваць паслугі?»
• «Што ўяўляе сабой наша ўнікальная бізнэс-формула?»
Стратэгічны маркетынг мае на ўвазе прызнанне канкурэнцыі, выяўленне канкурэнтнай перавагі і, як вынік, абслугоўванне рынкаў, на якіх Вы можаце працаваць больш эфектыўна, чым Вашы канкурэнты. Вам таксама трэба будзе вырашыць, на якіх рынках вам НЕ варта працаваць па той прычыне, што на іх ужо аперуюць канкурэнты з бóльшымі, чым у Вас, перавагамі.
Каб прыняць такія рашэнні, Вы павінны дакладна разумець патрэбы рынку і выбудоўваць свой бізнэс такім чынам і прапаноўваць такую прадукцыю, каб яны задавальнялі патрэбы той кліентуры, якую Вы плануеце ахапіць (а не наадварот падбіраць такіх кліентаў, якія б хацелі набыць прадукцыю ці паслугі, якія прапануе Ваша кампанія.)
Стратэгічны маркетынг ляжыць у аснове распрацоўкі такой бізнэс-формулы, якую можна было б выкарыстоўваць на практыцы. Бо бізнэс-формула павінна адлюстроўваць канкурэнтную перавагу кампаніі і яго спецыфіку, а таксама выбар кампаніі адносна таго, на якіх рынках яна будзе прысутнічаць, а на якіх - не.
Прасцей кажучы, стратэгічны маркетынг мае на ўвазе кардынальнае змяненне складу мыслення, з тыповай устаноўкі:
«Давайце спрабаваць сябе ва ўсіх напрамках і спрабаваць прадаць наш прадукт усім і кожнаму»
на такую:
«Давайце пачнём рабіць толькі тое, у чым мы пераўзыходзім сваіх канкурэнтаў, і будзем працаваць толькі на тых рынках, якія зацікаўлены ў нас як у лепшай кампаніі».
Прыступаць да тонкасцей аператыўнага маркетынгу (маркетынгавых камунікацый) мы можам толькі тады, калі адкажам на галоўныя пытанні стратэгічнага маркетынгу.
Толькі вызначыўшыся з тым, на якія рынкі мы будзем арыентавацца, мы можам прыступіць да падрыхтоўкі матэрыялаў, якія ўлічваюць канкрэтныя патрэбы нашых патэнцыйных кліентаў.
Акрамя таго, мы можам прыслухоўвацца да пажаданняў кліентаў на выбраных намі рынках, з тым каб лепш разумець, які прадукт яны хацелі б атрымаць.
Маркетынг можна апісаць як «спробу зірнуць на кампанію з пункту гледжання спажыўца».
Ці, як сказаў гуру маркетынгу Піцер Друкер:
«Значэнне маркетынгу большае, чым проста збыт. Гэта зусім не нейкі спецыялізаваны від дзейнасці. Ён ахоплівае ўвесь бізнэс. Ён разглядае ўвесь бізнэс з пункту гледжання канчатковага выніку, г.зн. кліента».
У канчатковым рахунку, стратэгічны маркетынг мае на ўвазе мэтанакіраваную пераарыентацыю ўсёй дзейнасці прадпрыемства ў сувязі са зменлівымі патрэбамі старанна атрыманай кліентуры. Гэта азначае, што мы цалкам адмаўляемся ад некаторых рынкаў, з тым каб цалкам засяродзіцца на рынках, нішах і кліентах, якіх мы для сябе вызначылі на аснове стратэгічнага выбару.
Такім чынам, стратэгічны маркетынг - гэта архіважныя рашэнні датычна таго, у якім напрамку будзе рухацца прадпрыемства пасля таго, як яно абміне сваіх супернікаў па бізнэсу, стане выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі і правядзе адбор асобных катэгорый кліентаў, на якія будзе арыентавацца, з тым каб дасягнуць сваіх мэт і рэалізаваць сваё бачанне.
Як правільна заўважыў Дэвід Пакард з Hewlett Packard: «Маркетынг занадта важны, каб аддаваць яго на водкуп аддзелу маркетынгу».