- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Курс па камунікацыі
- Курс Культурная стратэгія
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
Бізнэс-план — гэта падрабязны дакумент, у якім выкладзена ўся неабходная інфармацыя датычна стратэгічных і функцыянальных складнікаў дзейнасці крэатыўнага прадпрыемства, арыентаванага на міжнародны рынак. Па аб'ёме бізнэс-план можа быць абсалютна розным – ад некалькіх старонак да некалькіх раздзелаў. План павінен быць складзены з улікам інтарэсаў чатырох асноўных бакоў:
-
Інтарэсаў прадпрымальнікаў: ці з'яўляецца гэты план прывабным для нас як для прадпрымальнікаў, ці адпавядае ён нашым мэтам, задачам і магчымасцям?
-
Інтарэсаў кліентаў / аўдыторыі: хто будзе пакупніком, удзельнікам, гледачом, спажыўцом гэтага канкрэтнага крэатыўнага прадукту або паслугі?
-
Інтарэсаў інвестараў: чым гэты бізнэс можа зацікавіць інвестараў так, што яны адразу захочуць укласці ў яго грошы?
-
Інтарэсаў партнёраў: якія патэнцыйныя перавагі атрымаюць нашы партнёры і знешнія зацікаўленыя бакі, калі яны далучацца да новага прадпрыемства?
Агульную структуру бізнэс-плана для новай крэатыўнай кампаніі можна падзяліць на чатыры асноўныя часткі, якія досыць падрабязна выкладзены ў маіх кнігах, «Міжнародная прадпрымальніцкая дзейнасць у сферы мастацтва» (2016) і «Стратэгічны менеджмент у сферы мастацтва» (2012):
-
Уступная частка. Уключае агляд асноўных этапаў і кароткія звесткі пра крэатыўнае прадпрыемства — яго місію, бачанне, мэты, праграмныя вобласці, канкурэнтныя перавагі і ўнікальнасьць, прапанаваныя тавары і паслугі культурнага характару, будучыя кірункі дзейнасці.
-
Аналітычная частка. Тут выкладаюцца дастатковыя доказы пра вынікі даследаванняў макра- і мікраасяроддзя, у тым ліку патэнцыйныя камерцыйныя і сацыяльныя магчымасці. Вынікі аналізу галіны і рынку вызначаюць узровень канкурэнцыі, бар'еры для выхаду на рынак, а таксама памер і сегментацыю патэнцыйнага рынку.
-
Канцэптуальная частка. Утрымлівае апісанне магчымасцей, асноўных прычын і матываў, якія прывялі іх да стварэння крэатыўнага прадпрыемства, а таксама падрабязнае выкладанне ідэі, якая павінна адпавядаць знешнім тэндэнцыям, магчымасцям і патрэбам.
-
Практычная частка. Гэтая частка ахоплівае асноўныя функцыянальныя напрамкі крэатыўнай і камерцыйнай дзейнасці, напрыклад: кіраванне творчым працэсам, кіраванне кадрамі, маркетынг, фінансы і іншыя карпаратыўныя функцыі.
Другая частка відэа прысвечана ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву і стратэгіям узаемадзеяння, што выкарыстоўваюцца ў сферы мастацтва, якія служаць магутнай крыніцай наватарскіх ідэй і новых бізнэс-мадэляў. Распрацоўка бізнэс-плана, заснаванага на прынцыпах узаемавыгаднага і калектыўнага супрацоўніцтва ў сферы мастацтва, у выніку значна павышае эфектыўнасць.
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва
У 21-ым стагоддзі магчымасці праектаў і арганізацый у сферы мастацтва і культуры, іх уплыў і эфектыўнасць бізнэс-мадэляў выходзяць далёка за рамкі гэтай сферы і спрыяюць усталяванню сувязей з іншымі напрамкамі галіны і сацыяльнымі сферамі. «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» азначае міжсектаральнае ўзаемадзеянне паміж відамі мастацтва і галінамі творчай індустрыі, а таксама паміж сферай культуры і мастацтва і іншымі сектарамі, напрыклад: камерцыйныя арганізацыі, тэхналагічныя кампаніі, горадабудаўніцтва, навучальныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі ўстойлівага развіцця, і многія іншыя. Мы разгледзім сутнасць і перавагі гэтых відаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
-
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж галінамі крэатыўных індустрый
Перавага галін крэатыўнай індустрыі складаецца ў тым, што ўсе яны паміж сабой звязаны і многія бізнэс-мадэлі ў сферы мастацтва заснаваны на гэтай сувязі. Міжсектаральнае супрацоўніцтва прапануе магчымасці для новага спалучэння ведаў, спрыяе з'яўленню новых прадуктаў і кампаній, якія не толькі вядуць камерцыйную дзейнасць, але і праследуюць сацыяльныя мэты, а таксама ў значнай ступені павышае ўзровень абслугоўвання кліентаў. Важна адзначыць, што развіццё крэатыўных індустрый забяспечвае спадарожныя эфекты ў эканамічным развіцці рэгіёна або горада: напрыклад, культурны фестываль стымулюе развіццё мясцовага гасцінічнага і рэстараннага бізнэсу, транспартных паслуг і г. д. «Спадарожныя эфекты» культуры і мастацтва — «працэс, пры якім дзейнасць у крэатыўных індустрыях аказвае далейшы значны ўплыў на пэўныя тэрыторыі, грамадства ці эканоміку з прычыны лішку канцэпцый, ідэй, навыкаў, ведаў і іншых відаў рэсурсаў».
-
Сумесная дзейнасць творчых, камерцыйных і даследчых арганізацый, а таксама навучальных устаноў
Прыкладамі такой дзейнасці з'яўляюцца інкубатары і акселератары для пачынаючых прадпрымальнікаў. Калі інкубатары асацыююцца з некамерцыйнай арганізацыяй або ўніверсітэтам, а манетызіраванне прадукту можа заняць гады, то акселератары дапамогуць хутка трансфармаваць ідэю ў камерцыйны прадукт. Звычайна акселератары вышукваюць стартапы з высокім патэнцыялам развіцця, а іх настаўнікі і інструктары прадастаўляюць паслугі, месца, інфармацыю ў абмен на акцыі гэтай стартап-кампаніі.
-
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж творчай сферай і сферай навукова-тэхнічных распрацовак і даследаванняў
Крэатыўныя кластары — адна з формаў такога супрацоўніцтва. Гэты тэрмін азначае засяроджванне крэатыўных арганізацый на адной тэрыторыі для аб'яднання рэсурсаў, і як вынік аптымізацыі ўсяго працэсу вытворчасці і распаўсюджвання прадукцыі крэатыўнага сектара. Крэатыўныя кластары спрыяюць пранікненню культуры і мастацтва ў іншыя вобласці, напрыклад, у даследчую, навуковую сферу, сферу тэхналогій, аховы навакольнага асяроддзя, бізнэсу і іншыя. Крэатыўныя кластары — важны від супрацоўніцтва, паколькі яны ствараюць новыя сувязі і саюзы, дапамагаюць знаходзіць рэсурсы ў канкрэтным месцы і аб'ядноўваюць кампетэнцыі ўцягнутых арганізацый, якія маюць агульныя патрэбы і магчымасці, перашкоды і рызыкі.
-
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж творчай і сацыяльнай сферамі
Пры дапамозе мастацтва і форм творчага самавыяўлення мы можа змяніць многія сацыяльныя перакананні і меркаванні, прапаноўваючы соцыюму новыя ідэі, ствараючы і асцерагаючы новыя ідэалогіі, падахвочваючы да крытычнага мыслення. Мастацтва можна выкарыстоўваць як інструмент для павышэння дасведчанасці пра праблемы, з якімі мы сутыкаемся ў паўсядзённым жыцці, напрыклад, сацыяльная справядлівасць, экалогія, ахова здароўя, наркаманія, беспрацоўе і многія іншыя. Мастацтва мэтанакіравана выкарыстоўваецца як інструмент сацыяльных змен. Гэта такія вобласці, як, напрыклад, арт-тэрапія і музыкатэрапія, культура, устойлівае развіццё і г. д.
-
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж творчым сектарам і горадабудаўніцтвам у цэлым
Комплексны падыход да працэсу гарадскога планавання ў 21-ым стагоддзі пазіцыянуе сектар мастацтва і культуры не як асобную вобласць, а як неад'емную частку астатніх стратэгій горадабудаўніцтва, напрыклад, стратэгіі эканамічнага развіцця, плана рэалізацыі экалагічнай або сацыяльнай палітыкі і г. д.
Паняцці «крэатыўны горад» і «крэатыўная арганізацыя прасторы» не толькі падкрэсліваюць наяўную ўзаемасувязь паміж мастацтвам і іншымі абласцямі сацыяльнай і эканамічнай дзейнасці, але і вызначаюць мастацтва, культуру і творчасць як фактар устойлівага развіцця гарадоў. Да таго ж яны ўносяць радаснае ажыўленне ў гарадское жыццё.
У чым жа адрозненне, хоць і невялікае, паміж паняццямі «крэатыўны горад» і «крэатыўная арганізацыя прасторы»?
-
«Крэатыўны горад — гэта месца, якое пабуджае думаць, планаваць і дзейнічаць творча: задача дзяржаўнага сектара - стварыць для гэтага ўмовы, аказаць садзейнічанне» (Чарльз Лэндры (Charles Landry)). Яго канцэпцыя падкрэслівае той факт, што развіццё сектара культуры і мастацтва, і творчасці ў цэлым, мае важнае значэнне для будучыні нашых гарадоў.
-
Прафесар Эн Маркузэн (Prof, Ann Marcuzen) падкрэслівае, што крэатыўная арганізацыя прасторы — гэта стратэгія адраджэння таго месца, дзе мы жывём, стварэння працоўных месцаў і прыцягнення прыватных інвестыцый. Яна нясе мастацтва ў паўсядзённае жыццё простых людзей. Вось некаторыя прыклады крэатыўнай арганізацыі прасторы, дзе відавочны ўплыў на іншыя сектары: стварэнне арт-раёна, садзейнічанне ва ўцягванні супольнасцей у паблік-арт (гарадское мастацтва), арганізацыя кінафестываляў, адкрыццё цэнтраў дызайну і многае іншае.
Разуменне важнасці і вывучэнне ўплыву ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на мясцовым, рэгіянальным і міжнародным узроўнях у самых розных формах і спосабах значна спрыяе фармаванню наватарскіх ідэй і распрацоўцы бізнэс-плана, заснаванага на прынцыпах узаемавыгаднага і калектыўнага супрацоўніцтва, калі зладжаная праца партнёраў спрыяе росту фінансавання, колькасці пакупнікоў і кліентаў, прадуктаў і паслуг крэатыўнага сектара.