content
Лекцыя 3: Як браць інтэрв'ю ў дзеячоў культуры.
Лекцыя 3: Як браць інтэрв'ю ў дзеячоў культуры.
Інтэрв'ю могуць прымаць розныя формы, уключаючы тэматычныя артыкулы, пытанні і адказы, стэнаграмы, і онлайн-падкасты. Інтэрв'ю бяруць у творчых асоб, аўтараў і культурных дзеячаў, а таксама ў людзей, якія працуюць з імі, напрыклад, выдаўцоў ці галерыстаў.

Найбольш важная задача пры падрыхтоўцы да інтэрв'ю з культурным дзеячам - як мага больш старанна азнаёміцца з яго працай (натуральна, самай новай), а таксама з дэталямі біяграфіі. Можна таксама прачытаць мінулыя агляды і больш даведацца пра мастацтва, якое паўплывала на творчасць гэтага культурнага дзеяча. Неабходна падумаць аб асноўных тэмах і працэсе стварэння працы, а таксама аб кантэксце жыцця і творчасці аўтара. Таксама можна пагаварыць з іншымі людзьмі, знаёмымі з ім і яго працамі.

Інтэрв'ю неабходна старанна структураваць – найбольш важныя пытанні задавайце ў самым пачатку, але будзьце гатовы ўважліва слухаць і змяняць структуру ў залежнасці ад таго, як пойдзе размова. Можаце даць суразмоўцу магчымасць адказаць на крытыку, выказаную аб яго працы. Пры афармленні інтэрв'ю ў выглядзе кароткага нарысу падвядзіце вынік пра жыццё і творчасць аўтара, дадаўшы перадгісторыю і крытычную ацэнку. Не забудзьцеся дадаць «фарбаў», гэта значыць, атмасферу і апісанне асобы або месца, дзе вы сустракаліся, самога віду мастацтва, выкарыстоўвайце цытаты.

 

Інтэрв'ю культурнага дзеяча можна пашырыць, ператварыўшы яго ў больш поўны нарыс пра эпоху або месца, даследаванне буйных гістарычных ці палітычных сіл, развіцця мастацкай формы, апісанне цэлага кірунку, напрыклад, джаза або магічнага рэалізму, а таксама прадаставіўшы глебу для абмеркавання або дыскусіі.

Расказаць сябрам