content
Лекцыя 6. Гарадская крэатыўнасць
Лекцыя 6. Гарадская крэатыўнасць
Cтрыт-арт, добраўпарадкаванне інавацыйных веласіпедных парковак, арганізацыя фестываляў або ператварэнне закінутых прамзон у творчыя прасторы - праявы гарадской крэатыўнасці.

Канцэпцыю «крэатыўнага горада» распрацаваў і апісаў у аднайменнай кнізе ўрбаніст Чарльз Лэндру ў 1980-я гг. На яго думку, крэатыўнасць - ключавы фактар, які дазваляе сучасным гарадам рэагаваць на перамены, змяняць традыцыйныя падыходы да кіравання і размеркавання рэсурсаў, укараняць тэхналагічныя інавацыі, і зноўку адкрываць сваю культурную спадчыну.

Важную ролю ў развіцці гарадской крэатыўнасці граюць публічныя прасторы. Гэтыя даступныя для ўсіх катэгорый людзей месцы прадугледжваюць, што гараджане могуць камфортна праводзіць там час, свабодна самавыражацца, абменьвацца ідэямі, кантактуючы з іншымі жыхарамі і горадам як такім.

Найлепшыя месцы - гэта тыя, дзе можна наладжваць кантакты і мець зносіны, куды зручна дабірацца і дзе лёгка перамяшчацца. Пры гэтым вы адчуваеце сябе часткай вялікага свету, які не мае межаў. Гэта месцы, дзе можна ўдасканальвацца, навучацца і самавыражацца. Месцы натхнення, дзе жыве і дыхае культура. Ну, і, вядома ж, найлепшы горад - гэта той, якому ўласцівыя ўсе гэтыя рысы, гарманічна аб'яднаныя з дапамогай дызайну.

Вось прыклады гарадоў, якія выкарыстоўваюць крэатыўны падыход да развіцця і фарміруюць супольнасці на аснове публічнага ўцягвання. Цісніце на горад, каб даведацца больш.

Талін

Талін стаў домам для большасці крэатыўных кампаній Эстоніі дзякуючы падтрымцы ВНУ, якія рыхтуюць мастакоў і графікаў, і цэнтраў развіцця для ўсіх ключавых крэатыўных індустрый. Акрамя таго, у горадзе праходзіць Tallinn Music Week, штогадовая музычная канферэнцыя і самы вялікі фестываль «пад дахам» у Прыбалтыцы і Паўночных краінах, які аб'ядноўвае стылі ад класікі да хіп-хопа.

Ратэрдам

Палова насельніцтва Ратэрдама - гэта моладзь да 35 гадоў, а ўнікальнасць горада праяўляецца ў яго творчай атмасферы, якая ствараецца такімі мерапрыемствамі, як Wake up in Art ("Абуджэнне ў мастацтве»). У рамках гэтага незвычайнага фестывалю ўдзельнікі могуць правесці начлег у спецыяльных крэатыўных канструкцыях, створаных мясцовымі мастакамі.

Амстэрдам

Праблема частых аварый на вузкіх вуліцах і падаражанне бензіну ў 1970-х гадах сталі імпульсам да запуску кампаніі для папулярызацыі веласіпедаў у Нідэрландах. У рамках праекта былі створаны эксперыментальныя веламаршруты ў гарадах Орхус, Адэнсе і Хернінгу і запушчана шырокая праграма для ўсёй краіны. У выніку Амстэрдам сёння называюць веласіпеднай сталіцай Еўропы. У горадзе налічваецца каля 800 000 веласіпедаў і 63% жыхароў горада штодня выкарыстоўваюць гэты від транспарту.

Берлін

Раён Кройцберг у Берліне праславіўся крэатыўным падыходам да сацыялістычнай спадчыны. Тут можна ўбачыць галерэю пад адкрытым небам East Side Gallery - серыю работ, выкананых на пакінутым фрагменце Берлінскай сцяны. Пасля яе падзення многія апусцелыя дамы ва ўсходняй частцы горада «захапіла» творчая моладзь, якая ператварыла іх у аплот альтэрнатыўнага мастацтва і весялосці. Напрыклад, у адным з самых старых сквот горада - арт-цэнтры Бетаніен, размешчаным у былым шпіталі святой Віфаніі, размясціліся арт-галерэі, выставы і музычная школа. 

Расказаць сябрам