- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Курс па камунікацыі
Папярэдне варта растлумачыць, што этапы прадпрымальніцкага працэсу ў сферы мастацтва могуць быць розныя ў залежнасці ад кірунку творчай дзейнасці, сутнасці стартапа і іншых фактараў, але ў цэлым вылучаюць 5 этапаў:
-
Першапачатковая падрыхтоўка і фарміраванне наватарскіх ідэй.
-
Фільтраванне: ацэнка гэтых ідэй на адпаведнасць канкрэтным, папярэдне вызначаным крытэрыям.
-
Абарона ідэі з дапамогай магчымых спосабаў абароны інтэлектуальнай уласнасці.
-
Распрацоўка бізнэс-мадэлі і бізнэс-плана.
-
Пошук і забеспячэнне гарантыі першапачатковага фінансавання шляхам устанаўлення партнёрскіх адносін і распрацоўкі ўзаемавыгаднай стратэгічнай праграмы.
Што такое бізнэс-мадэль?
Па сутнасці, бізнэс-мадэль — гэта план, які рэалізуецца кампаніяй для атрымання даходу і прыбытку ў выніку сваёй дзейнасці. Бізнэс-мадэль таксама разглядаецца як шэраг узаемаадносін, якія ўдзельнічаюць у стварэнні каштоўнасці. Стварэнне каштоўнасці і клопат пра кліентаў – гэта тое, што адрознівае бізнэс-мадэлі, якія маюць у асноўным рынкавую накіраванасць, ад тых, якія, апроч усяго іншага, арыентаваны на дасягненне сацыяльных і культурных мэт.
Перад тым як пачаць пошук крыніц знешняга фінансавання, у першую чаргу неабходна распрацаваць базавую бізнэс-мадэль. Незалежна ад таго, у якой форме яна будзе прадстаўлена, пісьмовай або графічнай, ваша мадэль павінна даваць адказы на такія пытанні:
-
Як будучае крэатыўнае прадпрыемства плануе рэалізоўваць свае прадукты ці паслугі, а таксама ствараць каштоўнасць?
-
Хто з'яўляецца патэнцыяльнымі кліентамі прадпрыемства?
-
Што будзе служыць крыніцай даходаў? і
-
Якім чынам прадпрыемства будзе дасягаць сваіх стратэгічных мэт?
Існуюць розныя віды бізнэс-мадэляў для стварэння крэатыўнага прадпрыемства і кожны з іх унікальны. Пэўныя бізнэс-мадэлі прынята лічыць традыцыйнымі, калі бізнэс існуе фізічна (напрыклад, танцавальная студыя, тэатр ці камэрцыйная галерэя). Часам іх называюць фізічнымі прадпрыемствамі, г. зн. такімі, у якіх ёсць свой фізічны офіс або іншае памяшканне, дзе адбываюцца фізічныя зносіны з кліентамі і пакупнікамі. Да «офлайн-мадэляў» таксама належаць:
-
Калектыўныя бізнэс-мадэлі, папулярныя сярод творчых людзей, якія сумесна выкарыстоўваюць рэсурсы ў мэтах зніжэння агульных выдаткаў.
-
Мадэлі «без пасрэднікаў», калі людзі творчасці не выкарыстоўваюць традыцыйныя каналы збыту, і адмаўляюцца ад паслуг пасрэднікаў (агентаў, прадусараў, аптовых кампаній, брокераў).
Іншыя віды бізнэс-мадэляў мяркуюць выкарыстанне онлайн-і мабільных тэхналогій. Да такіх відаў адносяцца:
-
Онлайн-платформы для рэалізацыі мастацкіх работ.
-
Арганізацыі, створаныя па прынцыпе сяброўства.
-
Онлайн-трансляцыя выступленняў.
-
Фрыміум-мадэль, калі базавыя онлайн-паслугі прадастаўляюцца бясплатна, а дадатковыя – за пэўную суму.
Варта памятаць, што онлайн-мадэлі не прадугледжваюць «жывога» ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікам і онлайн-карыстальнікамі, таму яны безумоўна ўплываюць на камунікацыйна-маркетынгавую стратэгію ў цэлым.
Бізнэс-мадэлі могуць быць як складанымі, так і простымі, у залежнасці ад першапачатковай задумкі прадпрымальніка, даступных рэсурсаў і бачання будучага развіцця. Заўсёды памятайце пра два асабліва важныя моманты, якія неабходна ўлічыць пры складанні бізнэс-плана і бізнэс-мадэлі: прагназаванне даходаў і вызначэнне пункту бясстратнасці.
-
Надзвычай важна спрагназаваць чаканы прыбытак арганізацыі. Многія прадпрымальнікі наракаюць, што пабудова прагнозу любой ступені складанасці займае шмат часу. Аднак запомніце адну важную рэч: інвестары не ўкладуць у ваш праект грошы, калі вы не ў стане даць шэраг абгрунтаваных прагнозаў. Акрамя таго, старанна прадуманы фінансавы прагноз будзе вельмі карысны пры распрацоўцы аперацыйнага і кадравага планаў, без якіх вам будзе цяжка дамагчыся поспеху.
-
Прасцей кажучы, кропка бясстратнасці - гэта калі выдаткі прадпрыемства роўныя яго прыбыткам. Вызначыўшы кропку бясстратнасці, бізнэсу будзе лягчэй будаваць планы па аб'ёмах вытворчасці, якія неабходныя для падтрымання прыбытковасці прадпрыемства.
Перад тым, як прыступіць да пошуку крыніц знешняга фінансавання, неабходна адказаць на такія ключавыя пытанні:
-
Які аб'ём стартавага капіталу нам неабходны і на што пойдуць нашы першапачатковыя ўкладанні?
-
Якімі будуць суадносіны нашых уласных капіталаўкладанняў і сродкаў, атрыманых са знешніх крыніц, для нашага будучага творчага прадпрыемства?
-
Які патэнцыял для росту нашага творчага прадпрыемства?
-
Адкуль будзе паступаць знешняе фінансаванне — ад фізічных асоб і / або
арганізацый / устаноў?
Знешняе фінансаванне можа паступаць ад прыватных асоб (члены сям'і, сябры, донары, мецэнаты-інвестары або краудфандзінг) і ад арганізацый (банкаў, фондаў, дзяржаўных устаноў і інш.)
-
Існуюць два асноўныя віды фінансавання для новых прадпрыемстваў — пазыковы капітал і долевае фінансаванне.
-
Пазыковыя інструменты адносяцца да пазыковых грашовых сродкаў (звычайна ў форме крэдыту), якія падлягаюць вяртанню. Прадугледжваюць штомесячныя плацяжы, але не прадугледжваюць размывання права ўласнасці.
-
Долевыя фінансавыя інструменты прадугледжваюць прыцягненне сродкаў шляхам продажу і адмовы ад часткі будучай кампаніі на карысць знешняга інвестара. Адбываецца размыванне права ўласнасці, што можа прывесці да страты кантролю над прадпрыемствам.
Прычыны, чаму маладыя прадпрымальнікі аддаюць перавагу пазыковаму капіталу, а не долеваму фінансаванню.
-
Краудфандзінг прадугледжвае мабілізацыю сродкаў у выглядзе шматлікіх ахвяраванняў ад фізічных асоб для таго, каб запусціць праект або прадпрыемства. Звычайна збор сродкаў адбываецца праз Інтэрнэт і людзі, а таксама арганізацыі могуць самі вызначыць суму, якую яны хочуць унесці, каб рэалізаваць ініцыятыву. Вось самыя распаўсюджаныя спосабы збору сродкаў па прынцыпу краудфандзінга:
-
Ахвяраванні — калі вялікая колькасць людзей уносіць па невялікай суме для падтрымкі праекта або новага прадпрыемства, якое прадстаўляе сабой важную грамадскую каштоўнасць і якое аказвае маральнае або этычнае ўздзеянне.
-
Папярэдні заказ — калі кліенты і пакупнікі папярэдне аплачваюць пэўны прадукт, выпуск якога яшчэ не пачаўся, з мэтай стымулявання яго вытворчасці.
-
Долевае фінансаванне — калі шэраг людзей, выступаючы ў ролі акцыянерных інвестараў, інвестуюць невялікія сумы ў прадпрыемства або ў праект на ранніх этапах яго станаўлення.
-
Мецэнаты-інвестары — яшчэ адзін спосаб прыцягнуць фінансаванне са знешніх крыніц. Гэта прыватныя асобы, якія прадастаўляюць фінансавую і экспертную падтрымку ў абмен на долю ў акцыянерным капітале. Звычайна гэта спецыялісты, што выйшлі на пенсію, з вялікім прадпрымальніцкім або кіраўніцкім стажам, якія выдатна разбіраюцца ў пытаннях дадзенага бізнэсу.
-
Венчурнае фінансаванне — гэта калі знешнія інвестары прадастаўляюць сродкі пачынаючым кампаніям з вялікім патэнцыялам развіцця. Звычайна гэта інвестыцыі ў высокатэхналагічныя галіны і іншыя галіны з высокім патэнцыялам развіцця, таму для крэатыўных стартапаў малаверагодна прыцягнуць сродкі гэтым спосабам.
Пасля таго, як мы разгледзелі, што такое бізнэс-мадэль і якімі бываюць крыніцы знешняга фінансавання, у наступным відэа мы зможам перайсці да распрацоўкі бізнэс-плана, заснаванага на прынцыпах узаемавыгаднага, калектыўнага і стратэгічнага супрацоўніцтва.