- Курс па камунікацыі
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
Бачанне і поспех
Для прадпрыемстваў у сферы культуры і творчасці найважнейшымі элементамі стратэгічнага планавання з'яўляюцца стратэгічнае бачанне і дакладнае вызначэнне паняцця «бізнэс-поспех».
Маючы дакладнае бачанне сваёй дзейнасці, прадпрыемствам у сферах культуры і творчасці будзе прасцей вызначыць свае перспектывы на будучыню. Бачанне (або стратэгічнае бачанне) - гэта, па сутнасці, «мары» пра будучыню прадпрыемства, карцінка, апісаная словамі, якая б натхняла людзей, і пры гэтым была не проста прыгожай марай, але і цалкам рэалізуемай ідэяй.
У сваёй кнізе «Сем навыкаў высокаэфектыўных людзей» (The Seven Habits of Highly Effective People), якая стала бэстсэлерам, Стывен Р. Кові (Stephen R. Covey) піша: «Пачынаючы, уяўляйце канчатковую мэту».
Адна з асноўных функцый лідэра заключаецца ў тым, каб заахвочваць людзей да фарміравання бачання. Гэта называецца «натхняльнае лідэрства».
Стратэгічнае бачанне павінна быць агульным, г.зн. яго павінны падзяляць усе супрацоўнікі кампаніі або арганізацыі, а не толькі лідэр, вышэйшае кіраўніцтва і ключавыя супрацоўнікі.
«Бачанне вызначае шлях, па якім будзе развівацца арганізацыя».
- Джон П. Коттэр (John P. Kotter), часопіс «Harvard Business Review».
Каб стаць паспяховым у крэатыўнай сферы, прадпрыемству неабходна аб'яднаць тых, хто валодае творчым талентам, і тых, хто мае навыкі стратэгічнага кіравання бізнэсам, - я іх называю «футболкі» і «касцюмы».
Сустракаюцца і такія людзі, хто ў поўнай меры валодае адразу двума гэтымі якасцямі. Але часцей гармонія паміж творчасцю і бізнэсам дасягаецца двума людзьмі або цэлай камандай.
Такім чынам, у партнёраў - нават калі гэта абсалютна розныя людзі з рознымі навыкамі – павінна быць адзінае бачанне іх агульнай справы.
Па ўсіх астатніх пытаннях - звязаных з рызыкай, развіццём, размеркаваннем фінансавага ўзнагароджання, арганізацыйным укладам - дапускаецца разыходжанне меркаванняў. Калі па гэтых пытаннях існуюць рознагалоссі, кожны партнёр можа выкарыстоўваць уласную працаздольную бізнэс-стратэгію і прытрымлівацца яе для дасягнення розных мэт.
Такім чынам, фарміраванне адзінага бачання свайго далейшага развіцця павінна служыць адпраўной кропкай для любога прадпрыемства. Калі людзі ўкладваюць сілы ў сумесную працу, але пры гэтым маюць розныя мэты, такое супрацоўніцтва з вялікай верагоднасцю зойдзе ў тупік або прывядзе да з'яўлення канфліктаў.
Джэніфер Харыс (Jennifer Harris), аўтар артыкулаў для часопіса «Management Today», падкрэслівае, што розныя прафесійныя навыкі могуць дапаўняць адзін аднаго, а вось розныя погляды несумяшчальныя. Я з гэтым згодны.
Фрэдрык Генры Ройс (Frederick Henry Royce) і Чарльз Сцюарт Ролс (Charles Stewart Rolls) пазнаёміліся ў Манчэстэры ў 1904 годзе. Ройс быў інжынерам, а Ролс - бізнэсмэнам. У іх былі розныя таленты, але адно бачанне. Іх супрацоўніцтва прывяло да стварэння сусветна вядомай кампаніі «Ролс-Ройс» (Rolls-Royce).
Фарміраванне выразнага бачання і праца з улікам канчатковай мэты - гэта шлях паспяховых прадпрымальнікаў у сферы творчасці.
Поспех
Усе хочуць быць паспяховымі, але ўяўленне аб поспеху ў кожнага сваё. Кожны бачыць поспех па-свойму, таму проста сказаць «мы хочам, каб наш бізнэс быў паспяховым» недастаткова. Калі партнёры будуць працаваць над дасягненнем рознага «поспеху», гэта непазбежна створыць праблемы. Таму неабходна, каб яны разам узгаднілі і выразна вызначылі для сябе, чым для іх будзе з'яўляцца поспех.
Пры вызначэнні поспеху кіруйцеся выключна сваім разуменнем поспеху, а не тым, як бачаць або хочуць бачыць яго іншыя.
У ходзе сваіх кансультацый з прадстаўнікамі крэатыўных прадпрыемстваў я прашу іх канкрэтызаваць, што менавіта для іх азначае поспех. Гэта нават не просьба, гэта, хутчэй, патрабаванне. Бо калі яны не маюць уяўлення пра тое, куды яны рухаюцца, я не змагу ім дапамагчы дасягнуць мэты. Вызначэнне таго, што для Вас азначае поспех, дапаможа Вам больш выразна сфарміраваць бачанне.
Фінансавы дабрабыт - гэта, безумоўна, важны складнік для большасці прадпрыемстваў, але не адзіны. Прадпрымальнікі ў крэатыўнай сферы казалі мне, што хацелі б, каб іх дзейнасць прыносіла не толькі задавальненне, але і прызнанне калег, давала магчымасць выбіраць цікавыя праекты, была б самарэгулюемай, адкрывала б магчымасці для супрацоўніцтва і забяспечвала разумны баланс паміж працай і асабістым жыццём. У кожным рэцэпце поспеху будуць прысутнічаць гэтыя і іншыя інгрэдыенты ў тым ці іншым аб'ёме.
Развіццё бізнесу
Неабходна мець дакладнае ўяўленне пра тое, у які бок вы хочаце рухацца далей. Развівайце свой бізнес пісьменна. Развівайце тыя напрамкі, якія сапраўды важныя. Вялікі прыбытак і істотнае сацыяльнае значэнне могуць мець і прадстаўнікі малога бізнэсу. Памер - гэта не галоўнае.
Пры распрацоўцы любой бізнэс-стратэгіі або бізнэс-плана ў першую чаргу неабходна надаць увагу наступным момантам: сфармуляваць бачанне дзейнасці арганізацыі і вызначыць, што для Вас значыць поспех. Таксама будзе карысным вызначыць, якая галоўная мэта арганізацыі, яе місія, яе каштоўнасці.
«Місія і канцэпцыя - гэта галоўныя адпраўныя кропкі, з якіх павінна пачынацца любое прадпрыемства. Назва кампаніі, статут або ўстаноўчы дагавор - усё гэта другаснае. Місія арганізацыі - вось што сапраўды важна. Наяўнасць дакладнага ўяўлення пра тое, якая місія і мэта Вашай арганізацыі, дапаможа сфармуляваць выразныя і дасягальныя задачы для Вашага бізнэсу».
- Піцер Друкер (Peter Drucker) (гл. Таксама тэорыю бізнэсу Піцера Друкер)