- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»
- Курс па камунікацыі
- Курс Культурная стратэгія
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
Тэарэтычныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці: кароткі агляд
На працягу стагоддзяў чалавецтва выпрацоўвала шматлікія тэорыі і праводзіла даследаванні, імкнучыся знайсці вызначэнне таго, што такое прадпрымальніцкая дзейнасць і хто такі прадпрымальнік. Слова «прадпрымальніцтва» прыйшло да нас з французскай або нямецкай мовы, і азначае «прадпрыемства». Для гэтага складанага паняцця да гэтага часу няма адзінага ўзгодненага вызначэння. Існуючыя па гэтым пытанні пункты гледжання я падзяліла б на некалькі груп:
-
Прадпрымальнік як асоба, якая прымае рызыкі: Рычард Канцільён (Richard Cantillon — 1680-1734 гг.), першы хто даў вызначэнне прадпрымальніка як асобы, гатовай узяць на сябе рызыку з мэтай атрымання прыбытку ў будучыні.
-
Прадпрымальнік: ключавы фактар эканамічнага развіцця: Жан-Батыст Сэй (Jean-Baptiste Say —1767-1832 гг.) апісвае прадпрымальніка як асобу, якая можа накіраваць эканамічныя рэсурсы ў сферы з высокай прадукцыйнасцю і наладзіць вытворчыя працэсы, звязваючы розныя фактары вытворчасці з наяўнымі дадзенымі і вопытам.
-
Прадпрымальнік: інаватар і рухавік перамен: Ёзэф Шумпетэр (Joseph Shumpeter —
1883-1950 гг.) вызначае паняцце «прадпрымальнік» як «лідэр, чалавек, які ўносіць уклад у працэс «стваральнага разбурэння»». -
Прадпрымальнік, які стаў такім дзякуючы такім асобасным якасцям і асаблівасцям характару: высокая патрэба ў дасягненнях, матывацыя стаць лепшым, высокі ўзровень упэўненасці ў сабе, аптымізм, здольнасць генераваць наватарскія ідэі, творчае мысленне, адораны багатым уяўленнем, малаўседлівы і дальнабачны.
-
Прадпрымальнік, які стаў такім дзякуючы свайму асяроддзю: знешнія фактары, у тым ліку сямейныя карані, папярэдняя працоўная дзейнасць, адукацыя, сацыяльныя сувязі, культура, папярэдні вопыт кіравання.
-
Прадпрымальнік як лідэр і кіраўнік. Па меры таго, як прадпрыемства разрастаецца, на пэўным этапе яго росту прадпрымальнік становіцца лідэрам і кіраўніком. Вось тут і не абысціся без кіраўніцкіх навыкаў і ведаў.
Прадпрымальніцтва ў сферы мастацтва: вызначэнне
«Прадпрымальніцтва ў сферы мастацтва — гэта спалучэнне эканамічнай і сацыяльна-культурнай дзейнасці. У яго аснове ляжыць:
-
запал да мастацтва
-
стратэгічнае бачанне ўстойлівага развіцця бізнэсу і
-
дакладнае разуменне сучаснага кантэксту, у якім функцыянуе мастацтва».
«Прадпрымальнікі ў сферы мастацтва бяруць крэатыўныя і інавацыйныя творчыя ідэі і трансфармуюць іх ва ўстойлівыя бізнэс-мадэлі, адшукваючы і распараджаючыся рэсурсамі абсалютна нечаканым чынам, а таксама ўкараняючы розныя наватарскія падыходы, пры гэтым прымаючы на сябе пэўную долю рызык (не толькі фінансавых, але і рэпутацыйных). Яны ўмеюць распазнаваць магчымасці і тэндэнцыі, якія паступаюць звонку. І сюды адносяцца не толькі рынкавыя магчымасці, але і сацыяльныя, гуманітарныя, культурныя». (Крыніца: «Міжнародная прадпрымальніцкая дзейнасць у сферы мастацтва», аўтар – Лідзія Варбанова, выдавецтва Routledge, 2016 год)
Прадпрымальнікі ў сферы мастацтва: віды і іх характарыстыка
-
Артпрадпрымальнік (Artpreneur) — чалавек творчасці, які, акрамя непасрэдна самой творчай дзейнасці, яшчэ і займаецца пытаннямі, звязанымі з выпускам свайго прадукту на рынак, напрыклад: прыцягненне сродкаў, праца з кліентамі, прасоўванне прадукту, кіраванне фінансамі і інш.
-
Прадпрымальнік у сферы культуры (Culturepreneur) мае больш шырокае значэнне, чым паняцце «артпрадпрымальнік», і належыць да прадпрымальнікаў культурнага сектара, якія вядуць дзейнасць самастойна або ў рамках арганізацыі па шырокаму спектру напрамкаў у галіне культуры і мастацтва.
-
Крэатыўны прадпрымальнік (Creative entrepreneur): належыць да прадпрымальнікаў, якiя былi заняты ў розных галінах крэатыўных індустрый. Такія прадпрымальнікі з'яўляюцца заснавальнікамі і кіраўнікамі прадпрыемстваў з творчым складнікам, некамерцыйных арганізацый або сацыяльных прадпрыемстваў.
-
Прадпрымальнікі ў сферы мастацтва (Business entrepreneurs in the arts): заснавальнікі і ўладальнікі камерцыйных арганізацый.
-
Сацыяльныя прадпрымальнікі (social entrepreneurs) прымаюць удзел у вырашэнні сацыяльных праблем і дамагаюцца ўплыву ў грамадстве, пашыраючы правы і магчымасці людзей, груп і супольнасцей.
-
Прадпрымальнік, які дзейнічае ў інтарэсах грамадства (Community entrepreneur) — гэта той, хто стымулюе эканамічную дзейнасць у сваёй супольнасці і прымае ўдзел у вырашэнні пытанняў, якія закранаюць гэты рэгіён або горад, пашыраючы магчымасці для працаўладкавання на нізавым узроўні.
-
Віртуальны прадпрымальнік у сферы мастацтва (Digital entrepreneur in the arts): такі прадпрымальнік выкарыстоўвае патэнцыял новых тэхналогій і онлайн-інструментарый для пошуку і рэалізацыі магчымасцей на міжнародным узроўні, стварэння новага бізнэсу, распаўсюджвання інфармацыі, рэалізацыі тавараў і паслуг праз інтэрнэт і / або для супрацоўніцтва з кліентамі і партнёрамі.
Інавацыі: інструмент для эфектыўнага знешняга фінансавання
Інавацыі граюць важную ролю ў мабілізацыі знешняга фінансавання, паколькі яны падкрэсліваюць унікальнасць новай кампаніі, якая зараджаецца ў сферы мастацтва. Важна адзначыць, што інавацыі маюць дачыненне не толькі да тэхналогій, але і да сацыяльна-эканамічных каштоўнасцей, якія яны ствараюць.
Віды інавацый
Літаратура, якая разглядае пытанні, звязаныя з інавацыямі, па-рознаму класіфікуе іх віды ў залежнасці ад такіх крытэрыяў, як: навізна інавацыі; якога роду змены яна прыўносіць; сектар, у якім яна ўкаранёна; спосаб стварэння інавацыі; матывы, якія заахвоцілі да стварэння інавацыі і інш.
-
Рэвалюцыйныя інавацыі выклікаюць радыкальныя змены ў многіх сферах — у вытворчай сферы, у сферы паслуг, у вытворчых працэсах, у арганізацыі збыту прадукцыі. Такія інавацыі правакуюць шмат рызык і патрабуюць вялікіх інвестыцый, асабліва ў навуковыя даследаванні і распрацоўку
-
Інкрэментаваныя (паступовыя) інавацыі прадугледжваюць бесперапыннае і паступовае ўдасканаленне існуючага прадукту, паслугі, працэсу або метаду. Такія інавацыі істотна не мяняюць бізнэс-мадэль або тэхналогію вытворчасці прадукцыі і яе збыту.
-
У залежнасці ад розных крытэрыяў падзяляюць наступныя віды інавацый, напрыклад:
-
Прадуктовыя і працэсныя інавацыі
-
Сістэматычныя і адзінкавыя інавацыі
-
Інавацыі ў камерцыйным і сацыяльным асяроддзі
-
Для інавацый у мастацтве характэрны такія ключавыя характарыстыкі:
-
Міжсектаральны ўплыў — уплыў на іншыя сектары (сектар навукі, тэхналогій, сацыяльную сферу, сферу адукацыі і інш.)— гэта тое, што робіць творчы праект або арганізацыю ўнікальным
-
Адкрытасць і шырокі ўдзел — садзейнічанне выкарыстанню мастацтва як сродку для задавальнення сацыяльных, эканамічных і іншых патрэб соцыума
-
Шматфункцыянальнасць — адносіцца як да творчага працэсу, так і да іншых арганізацыйных сфер.
-
Адкрытасць да супрацоўніцтва — прадугледжвае абмен ідэямі паміж асобнымі творчымі арганізацыямі і супольнасцямі.
-
Арыентаванасць на пэўную краіну — тое, што можа лічыцца інавацыйным у адной краіне, у адным рэгіёне або кантэксце, можа не быць інавацыяй у іншай краіне.
Як толькі мы разбяромся, у чым сутнасць прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы мастацтва, хто такія прадпрымальнікі ў сферы мастацтва і чаму інавацыі так важныя, у наступным відэа мы разгледзім асновы стварэння бізнэс-мадэлі і крыніцы знешняга фінансавання крэатыўных стартапаў. У трэцім відэа мы вывучым асновы бізнэс-планавання, заснаванага на прынцыпах узаемавыгаднага, калектыўнага і стратэгічнага супрацоўніцтва.