content
Практычныя прыклады
Практычныя прыклады
Гэты практычны прыклад, хоць і прадстаўлены ў выглядзе навіннага артыкула, наглядна ілюструе даволі шырокі спектр відаў даходаў і выдаткаў.

https://mycake.org/studio-pop-gallery-sarah-meets-artist-kellie-miller-ventures-retail/

https://mycake.org/blast-theory-part-1-interview-matt-adams/

https://mycake.org/retailing-greater-focus-smes/

Для прастаты разумення мяркуецца, што вялікая частка неабходных сродкаў была прыцягнута ў гэты бюджэт да пачатку асноўных будаўнічых работ.

Звярніце ўвагу, што па некаторых ячэйках маюцца каментарыі. Такія ячэйкі пазначаны маленькім чырвоным трохкутнікам у вуглу адпаведнай ячэйкі.

Дадзены прыклад адносіцца да арганізацыі са стацыянарнай фізічнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў, напрыклад, музей, галерэя, культурны цэнтр або тэатр. Гэта некамерцыйная арганізацыя з гадавым абаротам сродкаў
100-200 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Задача праекта — правесці рэканструкцыю старых пабудоў і ўдыхнуць у іх новае жыццё. У рамках гэтага праекта запланаваны шэраг адукацыйных і інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, а для гэтага патрэбен бюджэт для іх правядзення і бюджэт для найму новых супрацоўнікаў.

У рамках праекта будуць прыцягнуты спецыялісты, якія распрацуюць праектны план і забяспечаць экспертны кантроль за ходам работ. Калі б гэты праект працягваўся больш за год, то варта было б прадугледзець рэзервовы бюджэт у выпадку павелічэння цэн на матэрыялы і аплату працы.

Гэты бюджэт прадстаўлены выключна ў якасці прыкладу і яго не варта разглядаць як аснову для планавання бюджэту мясцовых праектаў, паколькі ў кожнай краіне-ўдзельніцы могуць быць зусім іншыя ўмовы. Кантрольныя дадзеныя даюць больш дакладнае ўяўленне пра адносны ўзровень выдаткаў у такіх галінах, як маркетынг, аплата працы, выдаткі па праекце, у выглядзе працэнтнага паказчыка ад агульнай сумы выдаткаў арганізацыі.

Усе разлікі па бюджэце былі пераправераны і гатовы да выкарыстання, але жадаючыя выкарыстоўваць пустую табліцу, без дадзеных, павінны праверыць усе разлікі, так як ячэйкі не абаронены ад рэдагавання.

Расказаць сябрам