content
ЛЕКЦЫЯ 4. «Пераходзім ад слоў да дзеянняў»
Належны працэс распрацоўкі стратэгіі прыводзіць да павышэння чаканняў і большаму ўцягванню зацікаўленых бакоў, таму людзі хочуць бачыць рэальныя дзеянні, якія прыводзяць да рэальных змен.

Каб пазбегнуць распрацоўкі дакумента, які ў хуткім часе састарэе, патрабуюцца рэгулярны маніторынг стратэгіі і абнаўленне працэсаў, у чым, зноў-такі, удзельнічаюць адпаведныя зацікаўленыя бакі.

План дзеянняў для кароткатэрміновых мерапрыемстваў трэба абнаўляць раз у год; доўгатэрміновыя мэты і задачы – кожныя 2-3 гады.

Калі мы гаворым пра нацыянальную культурную палітыку, важна, каб гэта стратэгія не разглядалася ўсяго толькі як дакумент Міністэрства культуры. Яе павінны ўзгадніць урад ці парламент, і яна павінна распаўсюджвацца на ўсю адпаведную дзейнасць усіх адпаведных міністэрстваў і дзяржаўных устаноў, у тым ліку Міністэрства адукацыі, Міністэрства турызму, Міністэрства рэгіянальнага развіцця, Міністэрства замежных спраў і многія іншыя міністэрствы.

Ключ да паспяховага ўздзеяння – гэта дакладныя прыярытэты, SMART-мэты (канкрэтныя, вымерныя, дасягальныя, актуальныя і з зададзеным канчатковым тэрмінам) і план дзеянняў на аснове наяўных рэсурсаў.

Як жа даведацца, ці дасягнулі вы вынікаў? Калі вашы мэты заключаюцца ў паўсядзённай дзейнасці (планаванне, распрацоўка, змяненне), вы ніколі не зможаце выразна ацаніць змены. Мэты трэба фармуляваць як вынікі на аснове пэўных паказчыкаў. Як музей, вы можаце сказаць, што ваша мэта – павялічыць папулярнасць музея і прыцягнуць большую колькасць гледачоў. Вы можаце ацаніць вынік па колькасці наведвальнікаў, колькасці выстаў і праграм і абароту ад продажу білетаў. Вашай мэтай на бліжэйшыя 4 гады можа быць дасягненне паказчыка ў 100 000 наведнікаў і павелічэнне даходаў ад білетаў на 25% у параўнанні з сённяшнім днём. Вашай мэтай як урада можа быць прадастаўленне доступу шырокай грамадскасці да культурнай спадчыны пры дапамозе аблічбоўкі. У дадзеным выпадку вашым паказчыкам можа быць працэнт алічбаваных аб'ектаў культурнай спадчыны ў музеях. У абодвух прыкладах мэты ясныя, а вынікі можна ацаніць з дапамогай паказчыкаў пасля заканчэння тэрміну дзеяння стратэгіі.

У ідэале, справаздачнасць павінна быць рэгулярнай і знаходзіцца ў адкрытым доступе. Напрыклад, усе міністэрствы ў Эстоніі штогод робяць агляд рэалізацыі культурнай палітыкі, а міністр культуры кожны год выступае з прамовай пра «стан культурнай палітыкі» перад парламентам. Вынікі абмяркоўваюцца ў газетах і на тэлебачанні, людзі могуць актыўна дыскутаваць і прапаноўваць змены і дапаўненні да прыярытэтаў на наступны год. Гэта дапамагае ўтрымаць культурную палітыку ў цэнтры ўвагі і забяспечвае справаздачнасць урада за дасягненне вынікаў. 

 

Расказаць сябрам