content
Курс «Фандрайзінг»
Курс «Фандрайзінг»
4 лекцый = 20 хвілін
Праслухаўшы онлайн-курс, вы даведаецеся, як знайсці фінансавых донараў для культурных ініцыятыў і наладзіць з імі доўгатэрміновыя ўстойлівыя адносіны. Лектар курса Цім Уільямс – кіраўнік Праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» – ужо больш за 20 гадоў кіруе міжнароднымі праектамі ў культурным сектары. На працягу кароткіх лекцый, эксперт распавядае пра асноўныя этапы прыцягнення донараў да фінансавання праектаў: ​​пачынаючы з даследавання і падбору неабходнага донара, завяршаючы магчымай рэструктурызацыяй і наладжваннем асабістых кантактаў.

Па праходжанні курса, вы зможаце атрымаць сертыфікат, адказаўшы на пытанні тэста. Сертыфікат прадастаўляецца ў электронным выглядзе на англійскай мове.
Расказаць сябрам