- Курс па камунікацыі
- Курс па напісанні праектнай заяўкі
- Курс Культурная стратэгія
-
Курс «Адвакацыя»
-
Лекцыя 1. Што такое адвакацыя і як яна можа дапамагчы?
-
Лекцыя 2. Аналіз і вызначэнне праблемы
-
Лекцыя 3. Вызначэнне вонкавых фактараў
-
Лекцыя 4. Лабіяванне, уплыў і данясенне інфармацыі
-
Лекцыя 5. Ацэнка грамадскай кампаніі
-
ФАКТЫЧНЫЯ ДАНЫЯ АБ АДВАКАЦЫІ І ЛАБІЯВАННІ
-
Ацэнка патэнцыялу грамадскай кампаніі
-
Тэматычнае даследаванне
-
Дадатковая літаратура:
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс «Фінансы для крэатыўных арганізацый»
-
Лекцыя 1. Моманты, якія неабходна ведаць да пачатку рэалізацыі праекта
-
Лекцыя 2. Падрыхтоўка бюджэту
-
Лекцыя 3. Нівеліраванне бюджэту
-
Лекцыя 4. Пераўтварэнне бюджэту ў фінансавы паток
-
Лекцыя 5. Кіраванне фінансамі дзеючага праекта
-
Лекцыя 6. Складанне фінансавай справаздачнасці па праекце
-
Практычныя прыклады
-
Карысныя спасылкі:
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс «Фандрайзінг»
- Курс «Стратэгічнае планаванне»
-
Курс «Маркетынг»
-
Лекция 1. Што такое маркетынг?
-
Лекция 2. Маркетынгавая стратэгія
-
Лекция 3. Уменне прыслухоўвацца да меркавання спажыўца
-
Лекция 4. Спажывецкія перавагі
-
Лекция 5. Тры «М» у маркетынгу
-
Тэматычная зводка. 20 ключавых сцвярджэнняў, якія датычацца маркетынгу
-
Асноўныя моманты, якія варта ўлічыць для стварэння эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі
-
Практычны прыклад. Мадэль «Тры «М» у маркетынгу».
-
Тэст і сертыфікат
-
-
Курс па стварэнні каштоўнасці ў крэатыўнай эканоміцы
-
Лекцыя 1. Рынкі і ланцужкі стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 2. Аналіз ланцужка стварэння каштоўнасці
-
Лекцыя 3. Стварэнне каштоўнаснай прапановы
-
Лекцыя 4. Шаблон бізнэс-мадэлі Lean business canvas
-
Лекцыя 5. Ад праектаў да прадуктаў
-
Лекцыя 6. Адаптацыя да пераходу на лічбавыя тэхналогіі
-
Карысныя рэсурсы
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс па Праграме «Крэатыўная Еўропа»
-
Курс «Партнёрства і фандрайзінг»
-
Лекцыя 1. Інавацыйная і прадпрымальніцкая дзейнасць: вектары правядзення паспяховых ініцыятыў па прыцягненні сродкаў
-
Лекцыя 2. Бізнэс-мадэлі і знешнія крыніцы фінансавання творчых стартапаў
-
Лекцыя 3. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва: каталізатар эфектыўнага планавання бізнэсу
-
Спасылкі на онлайн-рэсурсы і крыніцы дадатковай інфармацыі
-
Для даведкі
-
Практычныя прыклады
-
Тэст і сертыфікат
-
- Курс "Культурная журналістыка"
- Курс Дзігітал камунікацыі
- Курс «Культура і крэатыўнасць»

Сусветная сталіца кнігі — гэта званне, якое ЮНЭСКА прысвойвае гораду як прызнанне якасці яго праграм па папулярызацыі кніг і чытання, а таксама супрацы з усімі ўдзельнікамі кніжнай індустрыі. У 2012 годзе Ерэван быў прызнаны Сусветнай сталіцай кнігі. У гэтым жа годзе Арменія святкавала 500-ыя ўгодкі армянскага кнігавыдавецтва. Грамадская кампанія па пасоўванні чытання «СУСВЕТНАЯ СТАЛІЦА КНІГІ 2012» спрадвечна была задумана як спосаб звярнуць увагу грамадскасці на зніжэнне роўня чытання па ўсёй краіне. Пазней праграма стала ўспрымацца як прыцягненне ўвагі да культурных і духоўных дасягненняў Арменіі за апошнія 500 гадоў. Некаторымі з агульных мэт кампаніі былі аднавіць цэнтральнае месца чытання ў армянскай культуры, удыхнуць новае жыццё ў літаратуру і павысіць яе значэнне для грамадства.
Апісанне кампаніі
Да рэалізацыі кампаніі прыступілі ў красавіку 2012 года, а доўжылася яна восем месяцаў. Пры гэтым адменная ўвага надавалася дзецям і моладзі. «Сусветная сталіца кнігі 2012» — гэта кампанія, якая з'яднала вакол сябе бібліятэкараў, выдаўцоў, пісьменнікаў, грамадскія арганізацыі, мясцовыя і дзяржаўныя структуры і прафесійныя звязы (журналістаў, мастакоў і бібліятэкараў).
Яна праходзіла пад дэвізам «Будучыня ў кнізе» і складалася з некалькіх узаемадапаўняльных складнікаў:
Мерапрыемствы на адкрытым паветры і ў памяшканні ў афлайн-рэжыме, скіраваныя на падвышэнне паінфармаванасці моладзі і мабілізацыю грамадзянаў вакол ідэі зрабіць чытанне звычкай і займаць актыўную грамадскую пазіцыю. Да прыкладу, Фестываль чытання праводзіўся на адкрытым паветры, а людзі ахвяроўвалі кнігі бібліятэкам суседніх сёл і гарадоў.
Захады для экспертаў: для абмену ведамі, інфармацыяй і прасоўвання сістэмных змен у заканадаўстве і грамадзянскім грамадстве/ініцыяванні дыялогу з урадам, на канферэнцыях, семінарах і сходах абмяркоўваліся пытанні аўтарскага права, перакладу, свабоды слова і генацыду. Да прыкладу, 41-ая навуковая канферэнцыя Міжнароднага камітэта адукацыі і культурнай дзейнасці (CECA) Міжнароднай рады музеяў (ICOM) і 6-ы Ўсеармянскі форум пісьменнікаў з удзелам прадстаўнікоў армянскай дыяспары з 22 краін.
Армянская міжнародная кампанія па прасоўванні культуры і мастацтва: міжнародныя кірмашы, фестывалі і выставы, накіраваныя на падвышэнне паінфармаванасці міжнароднай супольнасці пра армянскую спадчыну і ператварэнне чытання кніг армянскіх пісьменнікаў у трэнд па ўсім свеце. Прыклад: удзел у Міжнародным кірмашы дзіцячай кнігі ў Балонні. Арменія паказала сваю дзіцячую літаратуру і арганізавала ўрачыстыя захады з нагоды 500-ых угодкаў армянскага кнігавыдавецтва.
Грашовыя сродкі на кампанію выдзеліла Арганізацыя З'яднаных Нацый, фонды дыяспары, а таксама гарадскія ўлады Ерэвана. Адзначым, што вялікая частка фінансавання (дыяспара, міжнародныя НДА) была пададзена ўжо пасля запуску кампаніі.
Сродкі камунікацыі: вонкавая рэклама, сацыяльныя сеткі і сацыяльная рэклама, прасоўванне ў бібліятэках, мясцовыя навінавыя сайты і рэклама.
Кампанія скіравала намаганні на правядзенне мерапрыемстваў і дзейнасці, а не працы па методыцы пасіўнай паінфармаванасці. У арганізацыі мерапрыемстваў было задзейнічана шмат моладзі. Міністр культуры і гарадскія ўлады Ерэвана матывавалі моладзь і працаўнікоў адукацыйных устаноў (настаўнікаў, бібліятэкараў) браць ініцыятыву ў свае рукі і паступаць на сваё асабістае меркаванне. Таму кампанія была нефармальнай і інавацыйнай, надаўшы людзям пачуццё дачынення і гонару за тое, што яны былі часткай нацыянальнай ініцыятывы.
Вырашальную ролю ў павелічэнні папулярнасці чытання і падвышэнні культурнай паінфармаванасці сыграла ўсеагульная ўвага грамадскасці да чытання і літаратуры, а таксама самастойна распрацаваныя праграмы чытання і захады, арганізаваныя бацькамі, настаўнікамі і бібліятэкарамі па ўсёй краіне.