content
Лекцыя 3. «Запаведзі» для напісання праектных заявак
У гэтай частцы я хачу прадставіць вам «запаведзі» для напісання праектных заявак.
  1. Нават не пачынайце думаць пра напісанне праектнай заяўкі, калі вы самі сабе не адказалі на вялікую колькасць пытанняў. Вам трэба вызначыць і сфарміраваць:

  • выразную ідэю;

  • сістэму стратэгічных прыярытэтаў і пераваг;

  • падрабязны план дзейнасці, яе змест і структуру.

Усе гэта трэба распрацоўваць разам з вашымі партнёрамі на падставе аналізу пазначаных праблем і асяроддзя, у якім вы жывеце.

  1. Вылучыце прыдатную праграму/спонсара для вашага праекта

Прааналізуйце прыярытэты праграмы, каб пераканацца, што ваш праект адпавядае ім.

Прачытайце крытэрыі ацэнкі экспертаў, каб улічваць іх пры складанні заяўкі.

Перачытайце спіс праектаў, якія прайшлі адбор, каб убачыць, у чым іх сутнасць.

Выдатна, калі вы зможаце сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія атрымалі грант.

  1. Прытрымлівайцеся інструкцыі ў апісаннях праектнай заяўкі

Вывучыце яе на памяць.

Растлумачыце яе для сябе, каб вы маглі дакладна разумець, што яна азначае ў кантэксце вашага праекта.

Пераканайцеся, што апісанні ў вашым праекце напісаны выразна.

  1. Пакажыце экспертам, што вы прафесіянал у гэтай галіне

Пераканайце экспертаў, што тое, што вы напісалі, — гэта рэальнасць, а не выдуманая аповесць, якую вы напісалі, каб атрымаць фінансаванне.

Спасылайцеся на рэгіянальныя, нацыянальныя і міжнародныя справаздачы і публікацыі, каб пацвердзіць вашы нацэленасць, навыкі і кантакты.

Паспрабуйце распрацаваць эксперыментальны/інавацыйны падыход у дадзенай вобласці.

  1. Эксперты таксама людзі — не дакучайце ім

Як правіла, яны чытаюць сотні анкет.

Яны павінны бачыць зразумелы і добра структураваны тэкст.

  • Канкрэтызуйце і будзьце лаканічныя, давайце адказы на пытанні.

  • Не спасылайцеся на непацверджаную інфармацыю.

  • Не супярэчце самі сабе.

  • Не абяцайце больш, чым зможаце выканаць.

Памятаеце, што эксперты звычайна не ведаюць вашу арганізацыю або кансорцыум партнёраў. Калі вы забудзеце нейкую важную інфармацыю, яны пра яе таксама не даведаюцца.

  1. Мова выкладання павінна быць зразумелай, але ніхто не чакае, што вы напішыце ўсё як носьбіт мовы, калі для вас гэта мова не з'яўляецца роднай. Што можна зрабіць, каб зрабіць усё якасна:

  • знайдзіце баланс паміж складанай мовай і простамоўем;

  • знайдзіце і падкрэсліце ключавыя словы;

  • выкарыстоўвайце здольнасці капірайтэра: напішыце некалькі паспяховых загалоўкаў.

  1. Час — гэта ваш вораг пры напісанні праектнай заяўкі:

  • пачніце загадзя і старанна ўсе расплануйце;

  • пераканайцеся ў тым, што размясцілі ўсе актуальныя дакументы ў правільным парадку;

  • папрасіце іншых людзей прачытаць заяўку перад падачай, каб прывесці змест і логіку тэксту да адзінага назоўніка і выправіць лінгвістычныя памылкі;

  • тры разы пераправерце ўсе — дапусціць памылку вельмі лёгка, асабліва пры напісанні велізарных праектных заявак для ўдзелу ў праектах міжнароднага маштабу

  1. Не сумуйце пры напісанні. Калі ваша заяўка сумная, чытаць яе таксама будзе сумна.

  • Рабіце перапынкі пры яе складанні.

 

Расказаць сябрам