content
Лекцыя 5. Культурныя і крэатыўныя індустрыі
Лекцыя 5. Культурныя і крэатыўныя індустрыі
Рысы індустрыяльнай вытворчасці - такія, як серыйнайсць - прасочваюцца даўно. Напрыклад, у XVII стагоддзі, каб задаволіць попыт на карціны, Петэр Паўль Рубенс стварыў вялікую майстэрню, дзе вучні працавалі па яго эскізах, а мастак у канцы дадаваў толькі некаторыя аўтарскія штрыхі.

Але паняцце культурных і крэатыўных індустрый належыць да больш позняга часу. Эканаміст і тэарэтык мастацтва П'ер Луіджы Сака звязвае іх з'яўленне з індустрыяльнай рэвалюцыяй на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Тэхналагічныя інавацыі таго перыяду - радыё, запіс гуку, фатаграфія, кіно, удасканаленыя тэхналогіі друку - пашырылі доступ да культуры і паўплывалі на працэсы творчасці.

Да культурных і крэатыўных індустрый належаць тэатральныя і выяўленчыя віды мастацтва, кінематограф, тэлебачанне і радыё, музыка, выдавецкая справа, камп'ютарныя гульні, новыя медыя, архітэктура, дызайн, мода і рэклама.

Тэрміны «культурныя індустрыі» і «крэатыўныя індустрыі» практычна ўзаемазамяняльныя. Паняцце «культурных індустрый» больш адносіцца да культурнай спадчыны і традыцыйным відам творчасці, а пад «крэатыўнымі індустрыямі» маюцца на ўвазе прыкладныя творчыя практыкі, інавацыі і генерацыя прыбытку і працоўных месцаў за кошт стварэння інтэлектуальнай уласнасці. Візуальна іх можна размеркаваць так:

 

Зараз мы назіраем пераход да новых форм культурных і крэатыўных індустрый. У іх знікае выразнае размеркаванне на вытворцаў і спажыўцоў кантэнту. Культурныя і крэатыўныя галіны лічацца папярэднікамі новых, дынамічных формаў эканамічнай дзейнасці. Па меры пераходу ад індустрыяльнага грамадства да інтэлектуальнага, творчы падыход да вырашэння задач становіцца важным фактарам канкурэнтаздольнасці.

Расказаць сябрам